Біблія » Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Матауша 23 Паводля Матауша 23 раздзел

1 Тады Езус прамовіў да народу і да сваіх вучняў,
2 кажучы: На Майзейвым пасадзе заселі кніжнікі й фарызэі,
3 дык усё, што-толькі вам загадаюць, захавайце й рабеце, адыж не паступайце паводля ўчынкаў іхніх, яны бо гавораць, а ня робяць.
4 Бо вяжуць бярэмі цяжкія й непасільныя ды ўскладаюць на плечы людзям, а самы і пальцам крануць іх ня хочуць.
5 Усе-ж справы свае ладзяць, каб іх людзі бачылі: пашыраюць філяктары свае ды павяліцваюць фрэнзлі.
6 Любяць першыя мясцы на банкетах ды першыя лаўкі ў бажніцах,
7 і прывет на рынку і каб людзі называлі іх «раббі».
8 Вы-ж не называйцеся «вучыцелямі», бо адзін у вас Вучыцель, а вы ўсе браты.
9 І «айцом» не называйце сабе нікога на зямлі, бо адзін ёсьць ваш Айцец, каторы ёсьць у небе.
10 І не называйцеся вучыцелямі, бо Вучыцель ваш адзін — Хрыстус.
11 Хто з вас большы, той будзе вашым слугою.
12 А хто сябе павышае, будзе паніжаны; і хто сябе паніжае, будзе павышаны.
13 Гора-ж вам, кніжнікі й фарызэі крывадушнікі, што зачыняеце валадарста нябеснае перад людзьмі; вы бо самы не ўваходзіце і тых, што хочуць увайсьці не дапускаеце!
14 Гора вам, кніжнікі й фарызэі крывадушнікі, што дамы ўдоваў аб’ядаеце, адмаўляючы даўгія малітвы; дзеля гэтага цяжэйшы прысуд дастанеце!
15 Гора вам кніжнікі і фарызэі крывадушнікі, што абходзіце мора й сушу, каб здабыць аднаго прозэліта, а як здабудзеце, робіце яго сынам пекла ўдвая горшым за вас!
16 Гора вам, правадыры сьляпыя, кажучыя: «Хто прысягнуў-бы на сьвятыню — гэта нічога; але хто прысягнуў-бы на золата сьвятыні, той забавязаны».
17 Неразумныя й сьляпыя! Што-ж важней: золата, ці сьвятыня, якая пасьвячае золата?
18 І «хто прысягнуў-бы на аўтар — гэта нічога; але хто прысягнуў-бы на ахвяру, што на ім, дык забавязаны».
19 Сьляпыя! Што-ж важнейшае: ахвяра, ці аўтар, які пасьвячае ахвяру?
20 Вось-жа хто клянецца аўтаром, клянецца й ім і ўсім што на ім ёсьць.
21 І хто-б кляўся набожняй, клянецца й на яе й на Таго, хто ў ёй жыве.
22 А хто прысягае на неба, прысягае на трон Божы і на Таго, хто сядзіць на ім.
23 Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што даеце дзесяціну з мяты, аныжу й кміну, а пакінулі важнейшае ў законе: суд, міласэрдзе і веру. Гэтае трэ’ было рабіць і таго не прапускаць.
24 Правадыры сьляпыя, што камара працэджваеце, а вярблюда глытаеце!
25 Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што ачышчаеце ўсё зверху кубка й міскі, а ўнутры поўныя дроснасьці і бруду.
26 Сляпы фарызэю! Перш ачысьць усярэдзіне кубка й місы, каб чыстым сталася тое, што ёсьць зверху.
27 Гора вам, кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што падобныя вы да гробаў пабеляных, якія выдаюцца людзям прыгожымі, а усярэдзіне поўныя касьцей мярцьвячых ды брыды ўсялякай.
28 Гэтак і вы звонку здаецеся людзям справядлівымі, а ўнутры вы поўны крывадушнасьці й нягоднасьці.
29 Гора вам кніжнікі й фарызэі, крывадушнікі, што будуеце магілы прарокам ды ўпрыгожваеце памятнікі справядлівым,
30 і кажаце: «Калі-б мы жылі ў дні айцоў нашых, мы ня былі-б іх супольнікамі ў крыві прарокаў».
31 Гэтак вы самы супроць сябе сьветчыце, што вы сыны тых, якія забівалі прарокаў.
32 Дапаўняйце-ж і вы меру айцоў вашых.
33 Вужы вы, родзе гадавы! Як-жа вы ўцечаце ад суду пекла?
34 Вось таму я пасылаю да вас прарокаў і мудрацоў і кніжнікаў, а спаміж іх вы адных заб’яце і ўкрыжуеце, а другіх убічуеце ў бажніцах вашых ды гнацімеце з места да места,
35 каб прыйшла на вас уся кроў справядлівых што на зямлі была праліта, ад крыві Абля справядлівага, аж да крыві Захара, сына Барахіявага, якога забілі вы між аўтаром і сьвятыняй.
36 Сапраўды кажу вам, усё гэнае прыйдзе на род гэты.
37 Ерузалім, Ерузалім, што забіваеш прарокаў ды камянуеш да цябе пасланых; колькі разоў я хаціеў сабраць дзяцей тваіх, як квахтуха збірае пад крыльлі куранят сваіх, адыж не хацеў ты!
38 Вось-жа астанецца вам дом ваш парожны.
39 Бо кажу вам: Адцяпер ня ўбачыце мяне, дакуль ня скажаце: «Багаслаўлёны, што йдзе ў імя Госпадава».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятая Эванэлія паводля сьв. Матауша, 23 раздзел. Пераклад П. Татарыновіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Матауша 23 раздзел в переводах:
Матауша 23 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.