Библия Татарыновіч Пераклад П. Татарыновіча

Матауша, 7 Паводля Матауша, 7 глава

1 Ня судзеце, каб вас ня судзілі.
2 Бо якім судом вы судзіце, такім і вас судзіцімуць, ды якой меркай вы адмерыце такой і вам адмерыцца.
3 Чаму-ж гэта ты бачыш стрэмку ў воку брата твайго, а палена ў сваім воку ня відзіш?
4 Або як ты скажаш свайму брату: «Дай я выйму стрэмку з вока твайго», адыж у воку тваім палена.
5 Крывадушнік, выкінь перш палена з собскага вока, а тады ўгледзіш, як дастаць стрэмку з вока брата твайго.
6 Не давайце таго, што сьвятое, сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньнямі, каб часам не патапталі іх сваімі нагамі ды, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце й будзе вам адчынена.
8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знайходзіць; а таму, хто стукае, адчыняць.
9 Або, ці ёсьць між вамі такі чалавек, які свайму сыну просячаму хлеба, даў-бы камень?
10 Ці, калі-б папрасіў рыбы, даў-бы, яму зьмяю?
11 Вось-жа калі вы, будучы благімі, ўмееце даваць добрыя дары дзецям сваім, наколькі болей ваш Айцец, што ёсьць у небе, дасьць добрае у Яго просячым!
12 Дык усё, што толькі вы задаеце, каб вам людзі рабілі і вы ім рабеце; гэта бо закон і прарокі.
13 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама й прасторны ёсьць шлях, што вядзе на загубу, і шмат хто імі ўвайходзіць.
14 Як-жа цесная брама і вузкая дарога, якая вядзе да жыцьця і мала такіх, што знайходзяць яе!
15 Сцеражэцеся прарокаў-ілгуноў, якія прыйходзяць да вас у авечай шкуры, а ўнутры яны ваўкі рвучыя.
16 Па іхніх пладох пазнаеце іх. Ці-ж збіраюць з цярніны вінаград, або з асоту фігі?
17 Гэтак усякае добрае дзерава дае добрыя плады, а благое дзерава дае благія плады.
18 Ня можа добрае дзерава даваць благіх пладоў ані благое дзерава даваць добрых пладоў.
19 Усякае дзерава, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў вагонь.
20 Дык па іхніх пладох пазнаеце іх.
21 Ня ўсякі, хто мне кажа: «Госпадзе,Усеспадару», увойдзе ў валадарства нябеснае, але хто спаўняе волю Айца майго, каторы ёсьць у небе той увойдзе ў валадарства нябеснае.
22 Многія скажуць мне ў той дзень: «Усеспадару, Усеспадару, ціж не тваім імям прарочылі мы, ціж не тваім імям нячысьцікаў выганялі, ці-ж не тваім імям шмат цудаў дзеелі?»
23 І тады выскажу ім: я ніколі ня знаў вас, адыйдзеце ад мяне вы, што творыце нягоднасьць.
24 Вось-жа кожны, хто слухае гэтых слоў маіх і выпаўняе іх будзе прыраўняны да чалавека мудрага, які збудаваў дом свой на камені.
25 І лінуў дождж, і разліліся рэкі, і ўзняліся вятры ды хлынулі на дом той — адыж ня ўпаў ён, бо быў пастаўлены на камені.
26 А ўсякі, хто слухае гэтых слоў маіх ды ня выпаўняе іх, будзе падобны да чалавека неразумнага, што пабудаваў дом свой на пяску.
27 І пусьціўся дождж; і прыбылі рэкі, і сарваліся вятры ды рынулі на дом гэны — і заваліўся ён, а вялікая была яго руіна.
28 І сталася, калі скончыў Езус гэтыя словы, грамады не маглі надзівіцца з навукі ягонай.
29 Бо ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як іхнія кніжнікі і фарызэі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Матауша, 7 глава. Пераклад П. Татарыновіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.