Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 7 Евангеля Мацьвея, 7 глава

1 Ня судзіце, каб вас ня судзілі;
2 Бо якім судам судзіце, такім і вас будуць судзіць; і якой мераю мераеце, такой і вам адмераюць.
3 І чаму ты бачыш стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня чуеш?
4 Або, як скажаш брату свайму: ’Дазволь, я выму стрэмку з вока твайго’; а во, у воку тваім бярно?
5 Двудушніча! вымі ўперад бярно з вока свайго, і тады абачыш, як выняць стрэмку з вока брата свайго.
6 Не давайце сьвятасьці сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньмі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;
8 Бо кажны просячы адзержуе, і шукаючы знаходзе, і стукаючаму адчыняюць.
9 Ці ё памеж вас такая людзіна, каторая, калі сын ейны папросе ў яе хлеба, падасьць яму камень?
10 І калі папросе рыбы, падасьць яму гада?»
11 Дык, калі вы, будучы благімі, умееце добрае даваць дзяцём сваім, пагатове Айцец ваш нябёсны дасьць добрае просячым у Яго.
12 Дык у вусім, чаго хочаце, каб вам рабілі людзі, тое самае рабіце вы ім; бо ў гэтым закон а прарокі.
13 Уходзьце перазь цесную браму, бо шырокая брама й прасторная дарога тыя, што ўводзяць у загубу, і шмат хто ўходзе перазь іх;
14 Бо цесная брама й вузкая дарога тая, што вядзець да жыцьця, і мала хто знаходзе іх.
15 Сьцеражыцеся хвальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у вадзецьцю авечым, а ўнутры — ваўкі дзярлівыя.
16 Подле пладоў іхных пазнаеце іх. Ціж зьбіраюць ізь церня віно альбо з асоту фігі?
17 Гэтак усякае дзерва добрае родзе й плады добрыя, а благое дзерва родзе й плады благія.
18 Ня можа дзерва добрае радзіць плады благія, ані дзерва благое радзіць плады добрыя.
19 Кажнае дзерва, што ня родзе плоду добрага, сьцінаюць і кідаюць у цяпло.
20 Дык із пладоў іхных пазнаце іх.
21 Ня кажны, што кажа Імне: ’Спадару!’ увыйдзе ў гаспадарства нябёснае, але поўнячы волю Айца Майго, што ў нябёсах.
22 Шмат хто скажа Імне таго дня: ’Спадару! Спадару! ці не ад Твайго імені мы праракалі? і ці не Тваім імям нячысьцікаў выганялі? і ці не Тваім імям шмат магучых учынкаў чынілі?’
23 І тады азнаймлю ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыйдзіце ад Мяне, дзеючыя бяспраўе».
24 Дык кажны, хто слухае словы Мае гэтыя і поўне іх, падобны да мужа разумнага, што пастанавіў дом свой на скале;
25 І лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый, і ён не заваліўся, бо закладзены быў на скале.
26 А кажны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня поўне іх, будзе падобны да неразважнае людзіны, што пастанавіла дом свой на пяску;
27 І лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый; і ён заваліўся, і быў пад яго вялікі.
28 І сталася, як Ісус скончыў словы гэтыя, што люд дзіваваўся з навукі Ягонае,
29 Бо Ён вучыў іх, як уладу маючы, а не як іхныя кніжнікі а фарысэі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.