Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 6 Евангеля Мацьвея 6 раздзел

1 Сьцеражыцеся рабіць сваю справядлівасьць перад людзьмі, каб бачылі вас, бо ня будзе вам нагароды ад Айца вашага, Каторы на нябёсах.
2 Дык, калі даеш убожніну, ня трубі перад сабою, як робяць двудушнікі ў бажніцах і на вуліцах, каб хвалілі іх людзі. Запраўды кажу вам: яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.
3 У цябе ж, як ты даеш убожніну, няхай лявіца твая ня ведае, што робе правіца,
4 Каб убожніна твая была патай; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць табе яўна.
5 І калі молішся, ня будзь, як двудушнікі, што любяць у бажніцах і на рагох вуліцаў адзержуючыся, маліцца, каб паказацца перад людзьмі. Запраўды кажу вам, што яны ўжо адзержуюць нагароду сваю.
6 Ты ж, як молішся, увыйдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзьверы свае, памаліся Айцу свайму, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача ўтоенае, аддасьць тэ яўна.
7 А молячыся, не кажыце лішняга, як пагане; бо яны думаюць, што ў шматслоўю будуць пачуты.
8 Ня будзьце падобныя да іх, бо ведае Айцец ваш, чаго вы патрабуеце, уперад, чымся вы ў Яго папросіце.
9 Маліцеся ж гэтак: Войча наш, Каторы ёсьць у нябёсах! сьвяціся імя Твае;
10 Прыйдзі гаспадарства Твае; будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі;
11 Хлеба нашага штадзеннага дай нам сядні;
12 І даруй нам віны нашы, як і мы даруем даўжбітом нашым;
13 І ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога; бо Твае ё гаспадарства а моц а хвала на векі. Амін.
14 Бо калі вы будзеце дараваць людзём выступы іхныя, то даруе й вам Айцец ваш нябёсны.
15 А калі ня будзеце дараваць людзём выступаў іхных, то й Айцец ваш не даруе вам выступаў вашых.
16 І калі постуеце, ня будзьце, як двудушнікі, хмарныя, бо яны супяць від свой, каб паказацца перад людзьмі, што постуюць. Запраўды кажу вам, што яны ўжо маюць нагароду сваю.
17 А ты, калі постуеш, памаж галаву сваю і памый від свой,
18 Каб стаць постуючым не перад людзьмі, але перад Айцом сваім, Каторы ўтайне; і Айцец твой, што бача тайнае, аддасьць тэ яўна.
19 Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, ідзе моль а іржа нікбяць, і йдзе зладзее падкопуюцца а крадуць;
20 Але зьбірайце сабе скарбы на небе, ідзе ані моль, ані іржа ня нікбяць, і йдзе зладзее не падкопуюцца а не крадуць;
21 Бо, ідзе скарб вашы, там будзе й сэрца вашае.
22 Сьветачам целу ё вока. Дык калі вока твае будзе чыстае, то ўсе цела твае будзе сьветлае;
23 А калі вока твае будзе благое, то ўсё цела твае будзе цемнае. Дык калі сьвятліня, што ў табе, цемнь, то якая ж цемнь?
24 Ніхто ня можа двум гаспадаром служыць, бо альбо аднаго зьненавідзе, а другога будзе любіць; альбо аднаму будзе прыяць, а праз другога ня дбаць. Ня можаце служыць Богу й мамоне.
25 Затым кажу вам: ня рупцеся праз жыцьцё свае, што вам есьці і што піць, ані празь цела свае, у што адзецца. Ці ня большае жыцьцё за ежу, а цела — за адзежу?
26 Гляньце на птушкі нябёсныя: яны ня сеюць ані жнуць, ня зьбіраюць на ток, і Айцец ваш нябёсны жыве іх. Ці ня шмат лепшыя вы за іх?
27 Дый хто з вас, рупячыся, можа дадаць сабе росту на адзін локаць?
28 І праз адзецьце нашто рупіцеся? Разважча праз палявыя лілі, як яны растуць: не працуюць ані прадуць;
29 Але кажу вам, што й Салямон у ўсёй славе сваёй не адзяваўся так, як кажная зь іх;
30 А калі траву палявую, што сядні ё, а заўтра будзе кінена ў печ, Бог так адзяець, ціж ня шмат балей вас, малаверныя!
31 Дык ня рупцеся, кажучы: ’Што нам есьці?’ альбо: ’Што піць?’ альбо: ’У што адзецца?’
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць пагане, і затым што Айцец ваш нябёсны ведае, чаго вы патрабуеце ў вусім гэтым.
33 Шукайце ж найперш гаспадарства Божага і справядлівасьці Ягонае, і гэта ўсе дадасца вам.
34 Дык ня рупцеся праз заўтрашні дзень, бо заўтрашні будзе рупіцца праз свае; досыць дню свайго ліха.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 6 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 6 раздзел в переводах:
Мацьвея 6 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.