Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 16 Евангеля Мацьвея, 16 глава

1 І прыступіліся фарысэі а садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак ізь неба.
2 Ён жа, адказуючы, сказаў ім: «Як вечарэе, вы кажаце: ’Будзе пагода, бо неба чырвонае’;
3 І нараніцы: ’Сядні нягода, бо неба хмарна чырванее!’ Двудушнікі! відзеньне неба вы ведаеце, як адрозьніць, а знакоў пораў ня можаце?
4 Род нягодны а чужаложны знаку шукае, і знак ня дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі». І, пакінуўшы іх, адыйшоў.
5 Перабавіўшыся на другі бок, вучанікі Ягоныя забыліся букатак узяць.
6 Ісус сказаў ім: «Глядзіце а сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае».
7 А яны разважалі мяжсобку, кажучы: «Гэта значыцца, што хлеба мы не ўзялі!»
8 Ведаючы гэта, Ісус сказаў ім: «Чаму разважаеце мяжсобку, о малаверныя, што ня прынесьлі букаткаў?
9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі?
10 Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі?
11 Як не зацямляеце, што не праз букаткі сказаў Я вам ’Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае’?
12 Тады яны ўцямілі, што Ён сказаў ім не сьцерагчыся закісі букатак, але навукі фарысэяў а садукеяў.
13 Прышоўшы ж да зямлі Цэсары Піліпавае, Ісус пытаўся ў вучанікаў Сваіх, кажучы: «За каго людзі маюць Мяне, Сына Людзкога?»
14 Яны сказалі: «Адныя за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў».
15 Ён кажа ім: «А вы за каго Мяне маеце?»
16 Адказуючы, Сымон Пётра сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога».
17 І, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб’явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах.
18 І Я таксама кажу табе: ты — Пётра, і на гэтай скале Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе;
19 І дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нябёсах».
20 Тады расказаў Ён вучанікам Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ё Ісус Хрыстос.
21 Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць вучанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць.
22 І, узяўшы Яго, Пётра пачаў Яго ганіць: «Зьмілуйся над Сабою, Спадару! няхай ня будзе гэта з табою!»
23 Ён жа, абярнуўшыся, сказаў Пётру: «Адыйдзі назад ад Мяне, шайтане! ты Імне спатыкненьне, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое».
24 Тады Ісус сказаў вучанікам Сваім: «Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і йдзі за Імною;
25 Бо хто хоча ўсьцерагчы жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго.
26 Якая карысьць людзіне, калі прыдбае ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзе? Або якую адмену дасьць людзіна за душу сваю?
27 Бо неўзабаве прыйдзе Сын Людзкі ў славе Айца Свайго з ангіламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму подле ўчынкаў ягоных.
28 «Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых тут, што не паспытаюцца сьмерці, як ужо абачаць Сына Людзкога, у гаспадарстве Сваім ідучага.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 16 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.