1 У тым часе вучанікі прыступіліся да Ісуса, кажучы: «Хто найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным?»
2 Ісус, прыгукаўшы дзецянё, пастанавіў яго сярод іх
3 І сказаў: «Запраўды кажу вам, калі не навернецеся й ня будзеце як дзеці, ніякім парадкам ня ўвыйдзеце да гаспадарства нябёснага;
4 Дык, хто паніжыцца, як гэта дзецянё, тый найвялікшы ў гаспадарстве нябёсным;
5 І хто прыйме адно такое дзецяне ў імя Мае, тый Мяне прыймае;
6 А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, валей, каб таму павесілі млынавы жоран на шыі і ўтапілі яго ў глыбіні морскай.
7 Бяда сьвету ад спадманоў, бо мусяць спадманы прыходзіць; адылі бяда людзіне, ад каторае спадман прыходзе.
8 Калі ж рука твая альбо нага твая спадмануе цябе, адатні іх а кінь ад сябе: валей табе ўвыйсьці ў жыцьцё бяз рукі альбо без нагі, чымся зь дзьвюма рукамі і зь дзьвюма нагамі быць укіненым у вагонь вечны;
9 А калі вока твае спадмануе цябе, вырві яго а кінь ад сябе: валей табе з адным вокам увыйсьці ў жыцьцё, чымся з двума ачыма быць укіненым у ґегенну агняную.
10 Глядзіце, ня грэбуйце ніводным із малых гэтых, бо кажу вам, што ангілы іхныя на нябёсах заўсёды бачаць від Айца Майго, што ў нябёсах.
11 Бо Сын Людзкі прышоў спасьці загінулае.
12 «Як вам здаецца? Калі б у каго было сто авец, і адна зь іх заблудзіла, то ці не пакіне ён дзевяцьдзясят дзевяць у гарах і ці ня пойдзе шукаць заблуднае?
13 І калі прылучыцца знайсьці яе, то, запраўды кажу вам, ён цешыцца зь яе балей, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх не заблудных.
14 Дык няма волі Айца вашага нябёснага, каб загінуў адзін із малых гэтых.
15 «Калі ж ізгрэша супроці цябе брат твой, пайдзі й выкажы яму віну ягоную памеж сябе й яго аднаго; калі ён паслухае цябе, ты прыдбаў брата свайго.
16 Калі ж не паслухае, вазьмі із сабою яшчэ аднаго або двух, каб вуснамі дзьвюх альбо трох сьветак пацьвердзілася кажнае слова.
17 Калі ж не паслухае іх, скажы царкве; а калі й царквы не паслухае, то хай будзе ён табе, як паганін а мытнік.
18 Запраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе; і што разьвяжаце на зямлі, тое будзе разьвязана на небе.
19 Ізноў запраўды кажу вам, што калі двух із вас згодзяцца на зямлі прасіць якое рэчы, то чаго б папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябёснага.
20 Бо, ідзе двух альбо трох зьбершыся ў імя Мае, там і Я сярод іх».
21 Тады Пётра прыступіўся да Яго й сказаў: «Спадару! колькі разоў дараваць брату майму, калі ён ізгрэша супроці мяне? ці да сямёх разоў?»
22 Ісус сказаў яму: «Не кажу табе: да сямёх, але аж да семдзясят разоў сем».
23 «Затым гаспадарства нябёснае падобнае да караля, што захацеў разьлічыцца із слугамі сваімі.
24 Як пачаў ён разьлічацца, прывялі да яго кагось, што вінен быў яму дзесяць тысячаў таланёў;
25 А як ён ня меў чым заплаціць, то гаспадар ягоны загадаў прадаць яго а жонку ягоную а дзеці а ўсе, што ён меў, і заплаціць.
26 Тады слуга тый паў і, кланяючыся яму, казаў: "Спадару! май цярплівосьць да мяне, і я ўсе табе заплачу’.
27 Гаспадар, зжаліўшыся над слугою тым, адпусьціў яго і доўг яму дараваў.
28 Тый жа слуга, вышаўшы, знайшоў аднаго із службовых сяброў сваіх, што вінен быў яму сто дынароў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: ‘Аддай імне, што вінен’.
29 Тады службовы сябра ягоны, паўшы ў ногі яму, маліў яго й казаў: ‘Май цярплівосьць да мяне, і ўсе табе аддам’.
30 Тый, адылі, не захацеў, але адыйшоў і пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўгу.
31 Службовыя сяброве ягоныя, бачыўшы сталае, вельмі зьнемарасьціліся і, прышоўшы, зьясьнілі гаспадару свайму ўсе бытае.
32 Тады гаспадар ягоны гукае яго й кажа: "Нягодны слуга! увесь доўг гэны я дараваў тэ, бо ты прасіў мяне;
33 Ці не належылася й табе зьмілавацца над сябрам сваім, як і я зьмілаваўся над табою?’
34 І, угневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго катам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу.
35 Гэтак і Айцец Мой нябёсны ўчыне з вамі, калі кажны з вас не даруе із сэрца свайго брату свайму выступкаў ягоных».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 18 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.