Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 9 Евангеля Мацьвея 9 раздзел

1 І, уступіўшы ў струг, пераплыў і прышоў да места Свайго.
2 І вось, прынесьлі да Яго хворага паляржаванага, на пасьцелі ляжачага. І Ісус, бачачы веру іхную, сказаў паляржаванаму: «Асьмелься, дзяцё! дараваны табе грахі твае».
3 І, вось, некатрыя з кніжнікаў сказалі самы ў сабе: «Гэты блявузґае».
4 А Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў: «Чаму думаеце благое ў сэрцах сваіх?
5 Во што лягчэй сказаць: ’Дараваны табе грахі’, ці сказаць: ’Устань а йдзі’?
6 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі» (тады кажа да паляржаванага): «Устань, вазьмі пасьцелю сваю і йдзі да дому свайго».
7 І ён устаў, і пайшоў да дому свайго.
8 І як груды бачылі гэта, палохаліся й хвалілі Бога, Каторы даў такую моц людзём.
9 І як Ісус адыходзіў адгэнуль, Ён абачыў чалавека, ля збору мыта седзячага, званага Мацьвеям, і сказаў яму: «Ідзі за Імною». І ён устаў а пайшоў за Ім.
10 І сталася, як Ісус узьляжаў за сталом у доме, і вось, шмат мытнікаў а грэшнікаў, прышоўшы, узьляжалі зь Ісусам а з вучанікамі Ягонымі.
11 І як фарысэі абачылі гэта, яны сказалі вучанікам Ягоным: «Чаму есьць Вучыцель ваш із мытнікамі а грэшнікамі?»
12 Ісус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.
13 Пайдзіце ж і наўчыцеся ж, што знача: ’міласэрдзя хачу, а не аброку’? бо Я прышоў прыгукаць не справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
14 Тады дабліжыліся да Яго вучанікі Яанавы, кажучы: «Чаму мы а фарысэі постуем часта, а вучанікі Твае ня постуюць?».
15 І сказаў ім Ісус: «Ці могуць смуціцца сынове вясельнага палацу, пакуль ізь імі малады? Але настануць дні, калі адыймуць у іх маладога, і тады будуць поставаць.
16 І ніхто да старога адзецьця не прышывае лапіка зь няваленага сукна, бо нова прышытае сьцягнецца, і дзірка будзе горшая.
17 І не наліваюць віна маладога ў скураныя мяхі старыя, бо мяхі парвуцца, і віно выцякае, і мяхі гінуць; але наліваюць віно маладое ў мяхі новыя, і захаваецца адно й другое.
18 Як Ён казаў гэта ім, вось, нейкі старац прышоў і пакланіўся Яму, кажучы: «Дачка мая кагадзе памерла, але прыйдзі і ўзлажы руку Сваю на яе, і яна ажывець».
19 І, устаўшы, Ісус пайшоў за ім, і вучанікі Ягоныя.
20 І вось, жонка, двананцаць год хворая на крывацеч, дабліжылася адзаду і даткнулася да кутаса адзецьця Ягонага;
21 Бо яна казала сама сабе: «Калі адно даткнуся да адзецьця Ягонага, ачуняю».
22 Ісус жа, абярнуўшыся й абачыўшы яе, сказаў: «Асьмелься, дачка, вера твая ўздаравіла цябе». І жонка з тае гадзіны была ўздароўлена.
23 І як прышоў Ісус да дому старцовага і абачыў грыцоў на жалейцы а галасуючы люд,
24 Сказаў: «Адыйдзіце, бо дзеўка не памерла, але сьпіць». І сьміяліся зь Яго.
25 Але як груд вывялі, Ён, увыйшоўшы, узяў яе за руку, і дзеўка паднялася.
26 І разыйшліся галасы праз гэта па ўсей зямлі тэй.
27 Як Ісус ішоў стуль, за Ім ішло двух нявісных, крычачы а кажучы: «Сыну Давідаў, зьмілуйся над намі!».
28 А як Ён прышоў да дому, нявісныя дабліжыліся да Яго. І кажа ім Ісус: «Ці верыце, што Я магу гэта зрабіць?» Яны кажуць Яму: «Але, Спадару!».
29 Тады Ён даткнуўся да ачоў іхных і сказаў: «Подле веры вашае няхай станецца вам».
30 І адчыніліся вочы іхныя. І Ісус стродка сказаў ім: «Глядзіце, каб ніхто не даведаўся».
31 А яны, вышаўшы, разгаласілі празь Яго па ўсей зямлі тэй.
32 Як жа тыя выходзілі, то прывялі да Яго немага, апанаванага нячысьцікам.
33 І, як нячысьцік быў выгнаны, немы пачаў гукаць. І груды, дзівуючыся, гукалі: «Ніколі ня было такое зьявы ў Ізраелю».
34 А фарысэі гукалі: «Ён выганяе нячысьцікаў моцаю князя нячысьцікаў».
35 І хадзіў Ісус па ўсіх местах а сёлах, вучачы ў бажніцах іхных, абяшчаючы Евангелю гаспадарства і ўздараўляючы ўсялякую хваробу а ўсялякае няўздоленьне памеж люду.
36 Бачачы груды, Ён зжаліўся над імі, што яны былі высіленыя а расьцярушаныя, як авечкі, пастыра ня маючыя.
37 Тады кажа Ён вучанікам Сваім: «Жніва запраўды шмат, але работнікаў мала;
38 Дык маліце Спадара жніва, каб высунуў работнікаў на жніво Свае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Мацьвея 9 раздзел в переводах:
Мацьвея 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.