Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея 9 Паводле Матфея 9 раздзел

1 І Ён, увайшоўшы ў лодку, пераправіўся назад і прыйшоў у Свой горад.
2 І вось, прыне́слі да Яго спаралізава́нага, які ляжаў на пасцелі. І, убачыўшы веру іх, Іісус сказаў спаралізава́наму: мацуйся, сы́не! дару́юцца табе грахі твае.
3 І вось, некаторыя кніжнікі сказалі самі сабе: Ён блюзне́рыць.
4 А Іісус, ведаючы думкі іх, сказаў: навошта вы думаеце ліхое ў сэ́рцах вашых?
5 Бо што лягчэй — сказаць: «адпускаюцца табе грахі» ці сказаць: «устань і хадзі»?
6 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы ма́е ўла́ду на зямлі адпускаць грахі, — тады кажа спаралізава́наму: устань, вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой.
7 І той устаў і пайшоў у дом свой.
8 Народ жа, убачыўшы гэта, дзіву даўся і прасла́віў Бога, Які даў такую ўла́ду лю́дзям.
9 Ідучы́ адтуль, убачыў Іісус чалавека, што сядзеў на мы́тні, якога звалі Матфей, і кажа яму: ідзі за Мною. І ўстаў той і пайшоў услед за Ім.
10 І ста́лася, калі Іісус узляжа́ў у доме, тады многія мы́тнікі і грэшнікі прыйшлі і ўзле́глі з Ім і вучнямі Яго.
11 І, убачыўшы гэта, фарысеі сказалі вучням Яго: чаму з мы́тнікамі і грэшнікамі есць і п’е Настаўнік ваш?
12 А Іісус, пачуўшы гэта, сказаў ім: не здаровыя ма́юць патрэ́бу ў ле́кары, а хворыя;
13 ідзіце, навучы́цеся, што азначае: «міласці хачу, а не ахвяры», бо Я прыйшоў заклíкаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакая́ння.
14 Тады прыходзяць да Яго вучні Іаанавы і кажуць: чаму мы і фарысеі по́сцім многа, а Твае вучні не по́сцяць?
15 І сказаў ім Іісус: ці могуць смуткава́ць сыны́ харо́маў вясе́льных, пакуль з імі жаніх? Але пры́йдуць дні, калі будзе ўзя́ты ад іх жаніх, і тады будуць пасцíць.
16 І ніхто не наклада́е латкі з тканіны суровай на адзе́жыну стару́ю; бо латка парве адзе́жыну, і дзірка будзе яшчэ горшая.
17 Не ўліваюць таксама віна і маладога ў мяхí стары́я; а інакш прарыва́юцца мяхí, і віно выцяка́е, і мяхí прапада́юць; а ўліваюць віно маладое ў мяхí новыя, і зберага́ецца тое і другое.
18 Калі Ён гэта гаварыў ім, вось, прыйшоў нейкі начальнік і, кла́няючыся Яму, казаў: дачка мая́ толькі што паме́рла; але прыйдзі, ускладзі на яе руку́ Тваю, і яна будзе жыць.
19 І, устаўшы, Іісус пайшоў за ім, і вучні Яго.
20 І вось, жанчына, якая мела кровацячэ́нне дванаццаць гадоў, падышоўшы ззаду, дакрану́лася да кра́ю вопраткі Яго.
21 Бо яна казала сама сабе: калі толькі дакрану́ся да вопраткі Яго, вы́здаравею.
22 Іісус жа, абярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: мацу́йся, дачка́! вера твая ўратава́ла цябе. І вы́здаравела жанчына з таго часу.
23 А калі прыйшоў Іісус у дом начальніка і ўбачыў музы́каў з жалейкамі і збянтэ́жаны люд,
24 то сказаў ім: вы́йдзіце; бо не паме́рла дзяўчына, а спіць. І насміха́ліся з Яго.
25 Калі ж людзі былí вы́праваджаны, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку́, і дзяўчына ўстала.
26 І разне́слася чутка пра гэта па ўсёй зямлі той.
27 І калі адыходзіў адтуль Іісус, ішлі за Ім двое сляпых і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сы́не Давідаў!
28 Калі ж Ён прыйшоў у дом, прыступíлі да Яго сляпыя. І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзі!
29 Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: па веры вашай няхай будзе вам.
30 І адкрыліся вочы ў іх; і строга наказаў ім Іісус: глядзіце, каб ніхто не даве́даўся.
31 А яны, выйшаўшы, разне́слі чутку пра Яго па ўсёй зямлі той.
32 Калі ж тыя выхо́дзілі, якраз прывялі да Яго чалавека нямога, апанава́нага дэманам.
33 І калі дэман быў вы́гнаны, нямы пачаў гаварыць. І люд, дзіву даючы́ся, казаў: ніколі такога не здара́лася ў Ізра́ілі.
34 А фарысеі казалі: сілаю князя дэманскага выганя́е Ён дэманаў.
35 І хадзіў Іісус па ўсіх гарадах і пасе́лішчах, ву́чачы ў сінагогах іх, прапаве́дуючы Дабраве́сце Царства і ацаляючы ўсякую хваробу і ўсякую не́мач у лю́дзях.
36 Убачыўшы натоўпы людзей, Ён пашкадаваў іх, бо яны былі знясíленыя і пакíнутыя, як авечкі без пастуха.
37 Тады кажа вучням Сваім: жніва́ многа, а работнікаў мала.
38 Таму малíце Гаспадара́ жніва́, каб вы́веў работнікаў на жніво́ Сваё.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Матфея, 9 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матфея 9 раздзел в переводах:
Матфея 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.