Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Матфея 20 Паводле Матфея 20 раздзел

1 Бо Царства Нябеснае падо́бна да гаспадара́ дома, які вы́йшаў на до́світку наня́ць работнікаў у вінагра́днік свой.
2 І, дамо́віўшыся з работнікамі па дына́рыю ў дзень, пасла́ў іх у вінагра́днік свой.
3 І, вы́йшаўшы каля трэцяй гадзíны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рынку без працы,
4 і ім сказаў: ідзíце і вы ў вінагра́днік мой, і што́ будзе нале́жным, дам вам. Яны пайшлі.
5 І зноў, вы́йшаўшы каля шостай і дзевятай гадзíны, ён зрабіў тое самае.
6 І, вы́йшаўшы каля адзіна́ццатай гадзíны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і кажа ім: што́ вы тут стаіце́ цэлы дзень без працы?
7 Яны кажуць яму: ніхто нас не наня́ў. Ён кажа ім: ідзíце і вы ў вінагра́днік мой, і што́ будзе нале́жным, атрыма́еце.
8 Калі ж настаў вечар, кажа гаспада́р вінагра́дніка ўпра́ўніку свайму: пакліч работнікаў і аддай ім пла́ту, пача́ўшы з апошніх да першых.
9 І тыя, што прыйшлі каля адзіна́ццатай гадзíны, атрымалі па дына́рыю.
10 А тыя, што прыйшлí першымі, думалі, што бо́лей атрыма́юць; але атрымалі і яны па дына́рыю.
11 І, атрыма́ўшы, яны пачалí нарака́ць на гаспадара́ дома
12 і казалі: гэтыя апошнія адну гадзíну працавалі, і ты прыраўня́ў іх да нас, якія перане́слі цяжа́р дня і спёку.
13 Ён жа ў адказ сказаў аднаму з іх: дру́жа! я не кры́ўджу цябе; хіба́ не за дына́рый ты дамовіўся са мною?
14 Вазьмі сваё ды ідзі; я ж хачу гэтаму апошняму даць тое, што і табе.
15 Хіба́ нельга мне са сваім рабіць тое, што хачу́ ці вока тваё зайздро́снае з-за таго, што я добры?
16 Так будуць апошнія першымі і першыя апошнімі; бо шмат паклíканых, але ма́ла вы́браных.
17 І, узыхо́дзячы ў Іерусалім, Іісус у дарозе адвёў двана́ццаць вучняў асобна і сказаў ім:
18 вось, мы ўзыхо́дзім у Іерусалім, і Сын Чалавечы вы́дадзены будзе першасвятара́м і кніжнікам, і асу́дзяць Яго на смерць;
19 і вы́дадуць Яго язычнікам на глумле́нне, і біццё, і распя́цце; і на трэці дзень уваскрэ́сне.
20 Тады прыступíла да Яго маці сыноў Зевядзе́евых з сына́мі сваімі, кла́няючыся і нешта про́сячы ў Яго.
21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя два сыны́ мае́ адзін справа, а другі злева ад Цябе ў Царстве Тваім.
22 Іісус сказаў у адказ: не ведаеце, чаго про́сіце. Ці можаце піць чашу, якую Я буду піць, альбо хрышчэ́ннем, якім Я хрышчу́ся, хрысцíцца? Яны кажуць Яму: можам.
23 І кажа ім: чашу Маю́ будзеце піць, і хрышчэ́ннем, якім Я хрышчу́ся, будзеце хрысцíцца; але сесці справа ад Мяне і злева ад Мяне — не Я даю, а гэта для тых, каму ўгатава́на Айцом Маім.
24 Пачуўшы гэта, дзеся́цера вучняў абу́рыліся на двух братоў.
25 Іісус жа, паклíкаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князí народаў пану́юць над імі, і вяльможы ўлада́раць імі.
26 Але не так няхай будзе сярод вас: а хто хоча сярод вас бо́льшым быць, няхай будзе вам слугою;
27 і хто хоча сярод вас быць першым, няхай будзе вам рабом;
28 бо Сын Чалавечы не дзе́ля таго прыйшоў, каб Яму служы́лі, а каб паслужы́ць і аддаць душу́ Сваю як вы́куп за многіх.
29 І калі выхо́дзілі яны з Іерыхо́на, за Ім сле́дам ішло мноства людзей.
30 І вось, двое сляпых, якія сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Іісус прахо́дзіць, пачалí крычаць, ка́жучы: памілуй нас, Госпадзі, Сыне Давідаў!
31 Людзі ж патрабава́лі, каб яны замо́ўклі; але яны яшчэ мацней закрычалі: памілуй нас, Госпадзі, Сыне Давідаў!
32 Іісус, спынíўшыся, паклíкаў іх і сказаў: што вы хочаце, каб Я зрабіў вам?
33 Яны кажуць Яму: Госпадзі! каб адкры́ліся нашы вочы.
34 Іісус жа, злíтаваўшыся, дакрану́ўся да вачэй іх; і адразу іх вочы пачалí бачыць, і яны пайшлі за Ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Матфея, 20 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Матфея 20 раздзел в переводах:
Матфея 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.