1 У тыя дні прыхо́дзіць Іаан Хрысцíцель і прапаве́дуе ў пусты́ні Іудзейскай,
2 і кажа: пака́йцеся, бо наблíзілася Царства Нябеснае.
3 Бо ён той, пра каго сказаў прарок Іса́ія: «голас таго, хто клíча ў пусты́ні: падрыхту́йце шлях Госпаду, про́стымі зрабíце сце́жкі Яму».
4 А ў само́га Іаана была́ вопратка з вярблю́джага воласу і скураны́ пояс на паяснíцы яго; а ежай яму былí акры́ды і дзікі мёд.
5 Тады выхо́дзілі да яго Іерусалім і ўся Іудзея, і ўсё навако́лле Іарданскае
6 і хрысцíліся ў Іардане ад яго, спавяда́ючыся ў грахах сваіх.
7 Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, што ішлі да яго хрысцíцца, Іаан сказаў ім: адро́ддзе яхíдніна! хто вас намо́віў уцяка́ць ад бу́дучага гневу?
8 Прынясíце ж го́дны плод пакая́ння,
9 і не думайце гаварыць самі сабе: «айцец у нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узве́сці дзяцей Аўрааму.
10 Ужо і сяке́ра пры ко́рані дрэў ляжыць: бо ўсякае дрэва, якое не прыно́сіць добрага пло́ду, ссяка́юць і кíдаюць у агонь.
11 Я хрышчу́ вас вадою дзе́ля пакая́ння; але Той, Хто ідзе за мною, мацне́йшы за мяне; я не ва́рты пане́сці абутак Яго; Ён будзе хрысцíць вас Духам Святым і агнём.
12 Лапа́та Яго ў руцэ́ Яго, і Ён ачы́сціць гумно́ Сваё, і збярэ пшаніцу Сваю ў жы́тніцу, а мякíну спа́ліць агнём непага́сным.
13 Тады прыхо́дзіць Іісус з Галілеі на Іардан да Іаана хрысцíцца ад яго.
14 Іаан жа стры́мліваў Яго, ка́жучы: мне трэба ад Цябе хрысцíцца, а Ты прыходзіш да мяне?
15 Але Іісус сказаў у адказ яму: дапусцí цяпер, бо так нале́жыць нам здзе́йсніць усякую праўду. Тады Іаан дапуска́е Яго.
16 І, ахрысцíўшыся, Іісус вы́йшаў адразу з вады; і вось, раскры́ліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, Які сыхо́дзіў як голуб і апуска́ўся на Яго.
17 І вось, голас з нябёсаў прамо́віў: гэта Сын Мой Узлю́блены, Якога Я ўпадаба́ў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Святое Евангелле паводле Матфея, 3 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.