Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 3 Паводле Мацьвея, 3 глава

1 У тыя-ж дні прыходзіць Ян Хрысціцель, і павучае ў пустыні Юдэйскай.
2 Прамаўляючы: — пакайцеся, бо наблізілася Ўладарства Нябеснае.
3 Бо гэта ёсьць Той, пра Каго вяшчаў прарок Ісайя, прамаўляючы: голас поклічу ў пустыні — прыгатуйце шлях Госпаду, прастуйце сьцежкі Яго.
4 Сам-жа Ян меў адзеньне з вярблюжага воласу, і скураны пояс на паясьніцы сваёй; ядою-ж яму служылі акрыды і дзікі мёд.
5 Тады выходзілі да яго — Ерусалім, і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Йарданскія;
6 І хрысціліся ад яго ў Йардане, выспаведваючы грахі свае.
7 Калі-ж ён убачыў шматлікіх фарысеяў і садукеяў, якія йшлі да яго хрысціцца, сказаў ім: — параджэньне гадаўя! Хто падказаў вам уцякаць ад будучага гневу?
8 Учынеце-ж плён, дастойны пакаяньня.
9 І ня важцеся гаварыць самі ў сабе — маем айца Абрагама; — бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых узьняць дзяцей Абрагаму.
10 Ужо і сякера пры карэньні дрэва ляжыць; бо ўсякае дрэва, якое не дае добрага плёну, высякаецца і кідаюць ў агонь.
11 Я хрышчу вас вадою ў пакаяньне, але йдзе па мне мацнейшы за мяне; я-ж недастойны несьці абутак Ягоны; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём.
12 Веялка Яго ў руцэ Ягонай; і Ён ачысьціць гумно сваё і зьбярэ пшаніцу сваю ў сьвіран, а мякіну спаліць агнём незгасальным.
13 Тады прыйходзіць Ісус з Галілеі на Йардан да Яна, хрысьціцца ад яго.
14 Ян-жа ўстрымліваў Яго, кажучы: — Мне трэба хрысьціцца ў Цябе, а ці-ж Табе прыйходзіць да мяне.
15 Але Ісус прамовіў яму ў адказ: — пакінь цяпер, бо гэтак належыць нам выканаць усякую праўду. Тады Ян дапускае Яго.
16 І, ахрысьціўшыся, Ісус зараз-жа выйшаў з вады, і — вось адчыніліся Яму нябёсы, і ўбачыў Духа Божага, які зайходзіў як голуб і спускаўся на Яго.
17 І вось голас з небёсаў, прамаўляючы: — гэта Сын Мой Улюбёны, у Ім Маё Дабраволеньне.

Примечания к тексту

3 сьцежкі Яго — ці — сьцежкі Яму.
4 воласу — ці — валосься.
16 адчыніліся — ці — расчыніліся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 3 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.