Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея, 18 Паводле Мацьвея, 18 глава

1 У той час падыйшлі да Ісуса вучні Ягоныя, кажучы: — хто ёсьць большы у Ўладарстве Нябесным?
2 Ісус, паклікаўшы дзіця, паставіў яго сярод іх.
3 І сказаў: — папраўдзе кажу вам, калі не навернецеся і ня станеце, як дзеці, ня ўвойдзеце у Ўладарства Нябеснае.
4 Вось-жа, хто зьнізіцца, як гэтае дзіцятка, той большы ёсьць у Ўладарстве Нябесным.
5 І хто прыйме адно з гэткіх малых у Імя Маё, той Мяне прыймае.
6 А хто-б зьняверыў адно з гэтых малых, верных Мне, лепш было-б яму, каб завесілі жарновы камень на шыю яго і затапілі ў глыбіні морскай.
7 Гора сьвету ад спакусаў, бо хоць мусяць прыходзіць спакусы, але гора таму чалавеку, праз якого спакусы прыходзяць.
8 Калі-ж рука твая ці нага твая спакушае цябе, адсячы іх і адкінь ад сябе: валей табе ўвайсьці ў жыцьцё бяз рукі ці без нагі, чым з дзьвюма рукамі і дзьвюма нагамі быць укінутым у агонь вечны.
9 І калі вока тваё спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе: валей табе з адным вокам увайсьці ў жыцьцё, ніж з двама вачыма быць укіненым у агонь пякельны.
10 Глядзеце, не пагарджайце ніводным з малых гэтых, бо, кажу вам, Ангелы іх у нябёсах заўсёды бачаць аблічча Айца Майго Нябеснага.
11 Бо Сын Чалавечы прыйшоў адшукаць і выбавіць загінуўшае.
12 Як вам думаецца? калі-б нехта меў сто авец, і адна з іх заблукалася: ці не пакіне ён дзевяцьдзесят дзевяць у горах, і ці ня пойдзе шукаць заблуканую?
13 І калі ўдасца яму адшукаць яе, то, запраўды кажу вам, ён узрадуецца ёй больш, ніж дзевяцьдзесят дзевяцём незаблуканым.
14 Гэтак, няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малых гэтых.
15 Калі-ж згрэшыць супроць цябе брат твой, пайдзі і вымаві яму між табою і ім адным; калі паслухае цябе, то ты здабыў брата твайго.
16 Калі-ж не паслухае цябе, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сьветак пацьвердзілася ўсякае слова.
17 Калі-ж і іх не паслухае, то скажы царкве, а калі і царквы не паслухае, няхай будзе ён табе як паганін і мытнік.
18 Запраўды кажу вам: усё, што зьвяжаце на зямлі, будзе зьвязана і ў небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана і ў небе.
19 Таксама праўдзіва кажу вам: калі двое з вас згодныя будуць ў тым, чаго хочуць прасіць, то ўсё, чаго папросяць, дадзена будзе ім ад Айца Майго Нябеснага.
20 Бо калі двое ці трое злучацца ў імя Маё, там і Я пасярод іх.
21 Тады Пётра прыступіў да Яго і сказаў: Госпадзе! колькі разоў дараваць брату майму, калі ён згрэшыць супраць мяне? ці да сямёх разоў?
22 Ісус кажа яму: — не кажу табе да сямёх, але да сямёх па семдзесят разоў.
23 Дзеля таго Ўладарства Нябеснае падобна да ўладара, які захацеў разлічыцца з слугамі сваімі.
24 Калі-ж ён стаў рахавацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысяч талентаў.
25 І калі ён ня меў чым аддаць, то гаспадар ягоны загадаў прадаць і яго, і жану, і дзяцей іхных, і ўсё, што меў, і заплаціць.
26 Тады слуга той упаў прад ім і, кланяючыся яму, прасіў: гаспадару, пачакай мне, і ўсё табе аддам.
27 Зьлітаваўся гаспадар слугі таго, адпусьціў яго, і дараваў яму доўг.
28 Слуга-ж той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з сяброў сваіх, які быў вінен яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, стаў душыць, кажучы: — аддай мне, што вінен.
29 Тады сябра яго ўпаў да ног ягоных і прасіў яго, кажучы: — пачакай мне, і ўсё аддам табе.
30 Але той не захацеў і пайшоў пасадзіў яго ў вязьніцу, пакуль не аддасьць доўг.
31 Сябры-ж яго, пабачыўшы, што здарылася, моцна засмуціліся і прыйшлі, расказалі гаспадару свайму ўсё, што сталася.
32 Тады гаспадар ягоны паклікае яго і кажа яму: — слуга нягодны! увесь доўг той дараваў я табе, бо ты ўпрасіў мяне.
33 Ці-ж не належала і табе зьмілавацца над сябрам тваім, як і я зьмілаваўся над табою?
34 І ўгнявіўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго на катавальнікам, пакуль не аддасьць яму ўсяго доўгу.
35 Так і Айцец Мой Нябесны ўчыніць вам, калі кажны з вас ад сэрца свайго не адпусьціць брату свайму правінаў ягоных.

Примечания к тексту

10 Ангелы — ці — Анёлы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 18 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.