Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Мацьвея 13 Паводле Мацьвея 13 раздзел

1 У той-жа дзень Ісус, выйшаўшы з дому, сеў пры моры.
2 І зыйшлося да Яго мноства народу; тады Ён увайшоў у лодку і сеў, а ўся грамада народу стаяла на беразе.
3 І шмат гаварыў ім прыпавесьцямі, кажучы:
4 Вось выйшаў сейбіт сеяць. І калі ён сеяў, некаторае насеньне ўпала пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі яго.
5 Іншае ўпала на грунт камяністы, дзе было мала зямлі, і незабавам узыйшло, бо зямля была няглыбокая.
6 Калі-ж засьвяціла сонца, завяла, і ня меўшы караня, засохла.
7 Іншае ўпала ў цярніну, і цярніна разросшыся, заглушыла яго.
8 Каторае-ж упала ў добрую зямлю, дало плён: адно ў стакроць, іншае ў шэсьцьдзесят, іншае ў трыццаць.
9 Хто мае вушы слухаць, няхай чуе.
10 І падыйшлі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: — чаму гаворыш да іх прыпавесьцямі?
11 Ён-жа ў адказ сказаў ім: — дзеля таго, што вам дадзена разумець тайны Уладарства Нябеснага, ім-жа ня дадзена.
12 Бо хто мае, таму дадасца і прыспорыцца, а хто ня мае, у таго адыймецца і тое, што мае.
13 Дзеля таго гавару ім прыпавесьцямі, што яны гледзячы ня бачаць і слухаючы ня чуюць, і не разумеюць.
14 І збываецца над імі прароцтва Ісаі, які кажа: — слухам пачуеце і не зразумееце, і, зрокам глядзець будзеце, і ня ўбачыце.
15 Бо агрубела сэрца людзей гэтых, — і вушыма цяжка чуюць, і вочы зажмурылі, каб нічога ня бачыць вачама і не пачуць вушама ды не ўразумець сэрцам
16 і не навярнуцца, каб Я ацаліў іх.
17 Вашыя-ж вочы шчасьлівыя, бо бачаць, і вушы вашыя, што чуюць. Папраўдзе кажу вам, што многія прарокі і праведнікі жадалі бачыць, што вы бачылі, і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, і ня чулі.
18 Вы-ж выслухайце прыпавесьць пра сейбіта.
19 Да ўсякага, хто слухае слова пра Ўладарства і не разумее яго, прыйходзіць златворца і выхоплівае пасеянае ў сэрцы яго; вось гэта азначае пасеянае пры дарозе.
20 А пасеянае на камяністым грунце азначае таго, хто чуе слова і адразу з радасьцю прыймае яго,
21 Але ня мае карэньня ў сабе і нясталы: калі надыйходзяць турботы альбо ганеньне за слова, зараз-жа адступаецца.
22 Пасеянае ў цярніне азначае таго, хто чуе слова, але клопаты веку гэтага і зманлівасьць багацьця заглушаюць слова, і яно стаецца бясплодным.
23 Пасеянае-ж у добрай зямлі азначае таго, хто чуе слова і разумее, і гэткі прыносіць плён і выдае: — адзін стакроць, іншы шэсьцьдзесят, а іншы трыццаць.
24 Іншую прыпавесьць падаў ім, кажучы: Уладарства Нябеснае падобнае да чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім.
25 Калі людзі спалі, прыйшоў вораг яго і ўсеяў дурна'ян між пшанцай, і адыйшоў.
26 А калі ўзрасла рунь і закаласіла, тады зьявіўся і дурна'ян.
27 Тады слугі гаспадара, прыйшоўшы, сказалі яму: — гаспадару! ці-ж ня добрае насеньне сеяў ты на полі сваім? скуль-жа ўзяўся дурнап'ян?
28 Ён-жа сказаў ім: — вораг учыніў гэта, і сказалі яму слугі: — калі хочаш, пойдзем, выпалем яго.
29 Але Ён сказаў ім: не, Каб, вырываючы пустазельле, не павырывалі разам з ім і пшаніцы.
30 Пакіньце расьці абаім разам аж да жніва; а ў часе жніва скажу жнацом: — зьбярце перш дурнап'ян і зьвяжэце яго ў пукі, каб спаліць яго, а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.
31 Іншую прыпавесьць падаў ім, кажучы: "Уладарства Нябеснае падобна да зярняці гарчычнага, якое чалавек узяў і пасеяў на полі сваім.
32 Яно меншае за ўсякае насеньне, але, калі вырасьце, то большае за ўсякую палявую расьліну, і становіцца як дрэва, і птушкі нябесныя хаваюцца ў ветках яго". Яшчэ іншую прыпавесьць сказаў Ён ім:
33 Уладарства Нябеснае падобна да закісі, якую жанчына ўзяла і палажыла ў тры меркі мукі, пакуль не закісла ўсё.
34 Усё гэта Ісус гаварыў народу прыпавесьцямі, а бяз прыпавесьцяў нічога не гаварыў ім.
35 Каб збылося сказанае праз прарока, які гаворыць: — адчыню ў прыпавесьцях вусны Мае, выражу сукрытае ад стварэньня сьвету.
36 Тады, адпусьціўшы народ, Ісус увайшоў у дом. І прыступілі да Яго вучні Ягоныя, кажучы: — растлумач нам прыпавесьць пра пустазельле.
37 Ён-жа ў адказ сказаў ім: — сейбіт добрага насеньня — Сын Чалавечы.
38 А поле — гэта сьвет; добрае насеньне — гэта сыны Ўладарства; а пустазельле — сыны златворнага.
39 Вораг, які насеяў іх — гэта злыдух; жніва — гэта сканчэньне веку, а жанцы — ангелы.
40 От-жа, як зьбіраюць пустазельле і агнём спальваюць, так будзе пры сканчэньні веку гэтага.
41 Пашле Сын Чалавечы ангелаў Сваіх, і зьбяруць у Ўладарстве Ягоным усё спакуты і стваральнікаў беззаконьня.
42 І ўрынуць іх у печ агнявую, там будзе плач і скрыгат зубоў.
43 Тады праведнікі зазьзяюць, як сонца, у Ўладарстве Айца іх; хто мае вушы слухаць, няхай пачуе.
44 Яшчэ падобнае Уладарства Нябеснае да скарбу, схаванаму ў полі, і той, хто знайшоў яго, утаіў, і з радасьці ад гэтага, ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе поле тое.
45 Яшчэ падобнае Уладарства Нябеснае да чалавека-купца, які шукае прыгожых пэрлаў,
46 І знайшоўшы адну дарагую пэрліну, пайшоў і прадаў усё, што меў, і купіў яе.
47 Яшчэ падобнае Ўладарства Нябеснае да невада, зацягненага ў мора, які зачэрпаў рознага сорту рыбы.
48 І калі ён напоўніўся, выцягнулі яго на бераг і, сеўшы, добрае адабралі ў судзьдзё, а благое выкінулі вон.
49 Гэтак будзе пры сканчэньні веку: сыйдуць ангелы і вылучаць злых спасярод праведных.
50 І ўкінуць іх у печ агністую — там будзе плач і скрыгат зубоў".
51 І кажа ім Ісус: — ці зразумелі вы ўсё гэта? кажуць Яму: так, Госпадзе!
52 Ён-жа сказаў ім: — дзеля гэтага ўсякі кніжнік, які які быў навучаны пра Ўладарства Нябеснага, падобны да гаспадара дому, які выносіць з свае кладоўкі і новае і старое.
53 І было-ж, калі Ісус скончыў прыпавесьці гэтыя, адыйшоў адтуль.
54 І прыйшоўшы на бацькаўшчыну сваю, навучаў іх у сынагогах іхных, і дзівіліся яны і гаварылі: — адкуль у Яго мудрасьць такая і сілы?
55 Ці-ж ня цесьляў Ён сын? Ці-ж ня Маці Яго завецца Марыя, і браты Яго — Якуб і Йосія, і Сыман і Юда?
56 І сёстры Яго ці-ж ня ўсе між намі? скуль-жа ў Яго ўсё гэта?
57 І блазнавалі над Ім, Ісус-жа сказаў ім: — ня бывае прарока без павагі, хіба толькі на бацькаўшчыне сваёй і ў доме сваім.
58 І не стварыў там шмат цудаў дзеля няверніцтва іхнага.

Зноскі:

10 чаму — ці — дзеля чаго.
14 які кажа — ці — якое кажа.
27 ўзяўся дурнап'ян — ці — ўзялося пустазельле.
36 растлумач — ці — разьясьні.
58 няверніцтва — ці — няверства.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Мацьвея, 13 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 13 раздзел в переводах:
Мацьвея 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.