1 У той дзень Езус, выйшаўшы з дому, сядзеў каля мора.
2 І зьявіліся да яго вялікія грамады, так што ён, увайшоўшы ў лодку, сеў, а ўся грамада стаяла на беразе.
3 І гаварыў ім многа ў прыповесьцях, кажучы: Вось выйшаў, што сее, сеяць.
4 І калі ён сеяў, адны ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі нябесныя і падзяўблі іх.
5 А іншыя ўпалі на месца камяністае, дзе ня мелі многа зямлі; і зараз узышлі, бо зямля была неглыбокай.
6 Калі-ж узыйшло сонца, яны павялі і, таму што ня мелі кораня, пасохлі.
7 А іншыя ўпалі ў церні, і ўзрасьлі церні і заглушылі іх.
8 Іншыя-ж упалі на добрую зямлю і далі плод: адно соты, другое шэсьцьдзесяты, іншае трыццаты.
9 Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
10 І прыступіўшыся, вучні сказалі яму: Чаму гаворыш ім у прыповесьцях?
11 Ён, адказаўшы сказаў ім: Затым, што ва дадзена пазнаць тайніцы каралеўства нябеснага, а ім ня дадзена.
12 Бо хто мае, таму будзе дадзена і будзе мець дастатак, а хто мае, у таго будзе аднята і тое, што мае.
13 Дзеля таго гавару ім у прыповесьцях, што гледзячы ня бачаць і слухаючы ня чуюць і не разумеюць.
14 І спаўняецца на іх прароцтва Ізаія (6:9-10), каторы кажа: «Слухам будзеце слухаць і не зразумееце, і зрокам будзеце глядзець і ня ўбачыце.
15 Бо агрубела сэрца гэтага народу і вушамі трудна чулі і заплюшчылі вочы свае, каб часам ня ўбачыць вачыма, і не пачуць вушыма, і не зразумець сэрцам, і не навярнуцца, і каб я не аздаравіў іх».
16 Вашыя-ж багаслаўлены вочы, бо бачаць і вушы вашыя, бо чуюць.
17 Бо сапраўды кажу вам, што многія прарокі і справядліўцы жадалі бачыць, што вы бачыце і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце і ня чулі.
18 Дык вы паслухайце прыповесьці пра сяйбіта.
19 Да ўсякага, хто слухае слова каралеўства і не разумее, прыходзіць Злы і вырывае, што пасеяна ў ягоным сэрцы: гэта той, каторы пасеяны пры дарозе.
20 А хто пасеены на месцы камяністым, гэта той, каторы слухае слова і зараз-жа з радасьцяй прыймае яго,
21 але ён ня мае кораня ў сабе, але ёсьць часовы, калі-ж настане ўціск і прасьлед дзеля слова, зараз горшыцца.
22 А хто пасеены ў церні, гэта той, каторы слухае слова, але клапоты гэтага сьвету і мана багацьцяў заглушае слова і яно застаецца бяз плоду.
23 А хто пасеены на добрай зямлі, гэта той, каторы слухае слова і разумее і прыносіць плод — і дае адно соты, а другое шэсьць дзесяты, а іншае трыццаты.
24 Другую прыповесьць падаў ім, кажучы: каралеўства нябеснае сталася падобным да чалавека, каторы пасеяў добрае насеньне на сваім полі.
25 Калі-ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, насеяў кукалю між пшаніцаў і пайшоў.
26 Калі-ж узрасло збожа і прынясло плод, тады паказаўся і куколь.
27 Прыйшоўшы-ж слугі гаспадара сказалі яму: Пане, ці-ж ты ня добрае насеньне пасеяў на сваім полі? Адкуль-жа ўзяўся куколь?
28 А ён сказаў ім: Варожы чалавек гэта зрабіў. Слугі-ж сказалі яму: Хочаш, пойдзем і зьбяром яго.
29 Але ён сказаў: Не, каб часам зьбіраючы куколь, вы ня вырвалі разам з ім і пшаніцы.
30 Пакіньце расьці абое аж да жніва, а ў часе жніва скажу жанком: Зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапкі, каб спаліць, а пшаніцу зьбярэце ў гумно маё.
31 Іншую прыповесьць падаў ім, кажучы: каралеўства нябеснае ёсьць падобнае да каралеўства зярняці, якое чалавек узяўшы пасяў на сваім полі.
32 Яно, праўда, найменшае з усяго насеньня, але калі ўзрасьце, бывае большым за ўсе гародніны і робіцца дзеравам, так што птушкі нябесныя прылятаюць і жывуць у галінах яго.
33 Іншую прыповесьць сказаў ім: каралеўства нябеснае ёсьць падобнае да квасу, які жанчына ўзяўшы палажыла ў тры меркі мукі, пакуль усё ня ўкісла.
34 Усё гэтае гаварыў Езус да грамадаў у прыповесьцях, і бяз прыповесьцяў не гаварыў да іх,
35 каб споўнілася, што было сказана праз прарока, які кажа: «Адчыню ў прыповесьцях вусны мае, выкажу скрытае ад стварэньня сьвету» (Пс. 77:2).
36 Тады, адправіўшы грамады, увайшоў у дом. І прыступілі да яго вучні ягоны, кажучы: Растлумач нам прыповесьць аб кукалю на полі.
37 Ён адказваючы сказаў ім: Той, хто сее
38 добрае насеньне — гэта сыны каралеўства, а куколь — гэта сыны нягодныя.
39 А вораг, што пасеяў яго, ёсьць д’ябал, а жніво — гэта сканчэньне сьвету, а жанца — гэта анёлы.
40 Дык як зьбіраюць куколь і паляць агнём, так будзе пры сканчэньні сьвету.
41 Пашле Сын чалавечы сваіх анёлаў і зьбяруць з кралеўства ягонага ўсе згаршэньні і тых, што робяць нягоднасьць,
42 і ўкінуць іх у печ агню, там будзе плач і скрыгот зубоў.
43 Тады справядлівыя заясьнеюць, як сонца, у каралеўстве Айца іх. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае.
44 Падобнае каралеўства нябеснае да скарбу, схаванага ў полі. Чалавек, які яго знойдзе, прыкрывае і з радасьці ад гэтага ідзе і прадае яго ўсё, што мае і купляе гэнае поле.
45 Яшчэ падобнае каралеўства нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлаў.
46 Знайшоўшы-ж адну дарагую пэрлу, пайшоў і прадаў усё, што меў і купіў яе.
47 Яшчэ падобнае каралеўства нябеснае да невада, закіненага ў мора і загарнуўшага ўсякага роду рыбу;
48 калі ён быў поўны, выцягнулі яго, і пасеўшы на беразе, выбралі добрую ў пасудзіну, а дрэнную выкінулі вон.
49 Так будзе пры сканчэньні сьвету: выйдуць анёлы і выдзяляць благіх спасярод справядлівых
50 і ўкінуць іх у печ агню; там будзе плач і скрыгот зубоў.
51 Ці вы зразумелі ўсё гэта? Кажуць яму: Так.
52 Дзеля таго кожны кніжнік, навучаны аб каралеўстве нябесным, ёсьць падобны да чалавека гаспадара, каторы дастае з свае скарбніцы новае і старое.
53 І сталася, калі Езус скончыў гэтыя прыповесьці, пайшоў адтуль.
54 І прыйшоўшы ў сваю бацькаўшчыну, вучыў іх у іншых бажніцах, так што дзівіліся і казалі: Адкуль у яго гэтая мудрасьць і цуды?
55 Ці-ж ён ня сын цесьляра? Ці-ж матка ягона не завецца Марыя і браты яго: Якуб і Язэп і Сымон і Юда?
56 І сёстры ягоныя ці-ж ня ўсе ў нас? Дык адкуль у яго ўсё гэта?
57 І горшыліся з яго. А Езус сказаў ім: прарок ня бывае без пашаны, апрача ў бацькаўшчыне сваей і ў доме сваім.
58 І ня ўчыніў там многа цудаў дзеля іхнай няверы.