2 І сапраўды — з сьвятыні не засталося каменя на камені, бо яна згарэла ў 70 годзе па Н. Хр. падчас штурму Ерузаліму рымлянамі, а потым была зусім зруйнавана.
3 Вучні ставяць свайму Вучыцелю два пытаньні: 1) Калі будзе зруйнаваны Ерузалім («калі гэтае будзе») і 2) па якіх знаках можна будзе пазнаць прыход Езуса на апошні суд і сканчэньне сьвету? Адказваючы на гэтыя пытаньні, Хрыстус не падае дакладнага часу, калі гэтае станецца, бо для дабра душ людзкіх гэта, відаць, некарысна, а толькі падае знакі, па якіх можна будзе пазнаць і блізкае зруйнаваньне Ерузаліму і блізкі канец сьвету. Вучні гэтыя два факты лучылі адзін з адным і думалі, што разам з зруйнаваньнем Ерузаліму наступіць і канец сьвету.
9 Толькі дзеля таго, што будзеце хрысьціянамі і будзеце прызнавацца да Хрыста.
10 «Згоршацца» г. зн. дзеля вялікага прасьледу адпадуць многія ад хрысьціянскай рэлігіі.
12 Міласьць да Бога і людзей стыне, калі пашыраецца грэх і сапсуцьце.
22 Прасьлед будзе такі страшны, што ніхто-б ня вытрываў-бы, каб ён патрываў далей. «Ніводнае цела» — тут тое самае, што «ніводзен чалавек».
27 Як маланку ўсе бачаць адразу, так убачаць людзі і Сына чалавечага, каторы зьявіцца як бліск маланкі.
28 Прыраўнаньне ўзятае з палестынскага жыцьця. Там за вёскі і мястэчкі выкідаюць усякую брыду і дохлую жывёлу, на каторую адразу і адусюль зьлятаюцца драпежныя птушкі. Таксама пры канцы сьвету і людзі, ведзеныя як-бы прыродным інстынктам, зьбяруцца ў вадно месца, вызначанае Богам. Гэтае прыраўнаньне павучае нас аб раптоўным надыходзе Апошняга суду.
29 Пасьля прасьледу, узьнятага Антыхрыстам, наступіць нейкая нябесная катастрофа, у якой магчыма згтне і нашая зямля. Антыхрыст — гэта кожны праціўнік Хрыста.
30 Знакам, які тады пакажацца, будзе крыж.
31 Выкладчыкі сьв. Пісаньня не падаюць згодна, у якім значэньні тут ужываецца слова «труба», пераносным ці сапраўдным.
32 У Палестыне ўжо ў лютым, а найпазьней у сакавіку, кара на фігавых дрэвах робіцца мяккай, сьвежай і выпушчае лісьце. Вясны там бадай што ня бывае, бо ўжо ў красавіку пачынаецца гарачыня, так што ў Палестыне адрозьніваюць толькі зіму і лета.
34 Пад словам «род» трэба разумець увесь народ жыдоўскі.
40 Адзін будзе ўзяты г. зн. да неба, а другі пакінены г. зн. на вечныя мукі ў пекле.
51 «Разьдзеліць яго» — г. зн. разьсячэ яго па ўсходняму звычаю папалам. Кара разьсяканьня на часьці на Ўсходзе была агульна прынятай.