1 Закон Майсеяў пазваляў бедным людзям зрываць каласы на чужым полі і есьці.
5 У соботы жыдоўскія сьвятары (капланы) прыгатаўлялі ўсё патрэбнае да ахвяраў, прыгэтым цяжка працуючы, аднак праз гэта не ламалі суботы.
7 Бог ня хоча вонкавай ахвяры, калі разам з ёю няма рэлігійнага пачуцьця і любові.
12 Калі можна жывёліне памагчы ў суботу, то чаму ня можна чалавеку? Гэтым прыраўнаньнем Хрыстус выказвае крывізну суботніх практык фарызэяў.
20 У гэтых славах, узятых з прарока Ізаія, прадстаўляецца ціхасьць і дабрата Езуса.
27 Езус гаворыць тут аб эгзарцыстах жыдоўскіх, якія, пры помачы Бога, выганялі д'яблаў. Хрыстус кажа: калі гэныя вашы эгзарцысты выганяюць д'яблаў і кажуць, што яны гэта робяць моцай Бога, то вы ім верыце, а калі я гэтае самае раблю, то вы кажаце, што раблю моцай Бэльзэбуба. Дзе-ж у вас праўда?
30 У адносінах да справы Божай чалавек ня можа быць роўнадушным. Калі чалавек не працуе для справы Божай, робіцца праціўнікам Божым.
31 Блюзьнерства проціў Духа Сьв. будзе тады, кали нехта вочавидныя справы Божыя, якия адносяцца да людзкога збаўленьня, адкідае або зьневажае, напр. прыпісваючы іх дзейнасьці духа злога. Бог прадбачыў такую злую волю ў чалавека, якая ўжо згары і наперад выключае ўсялякі паварот да Бога і пакуту і дзеля гэтага пастанавіў ня даць такому чалавеку патрэбнай і ў гэтым выпадку канечнай ласкі да паправы. Гэтак Богам часам карае злых і нягодных людзей. Аднак усе людзі атрымоўваюць ласкі выстарчаючыя да збаўленьня.
32 Калі людзі бачыць Сына Божага ў беднаце і пагардзе, зьненавіджанага вучонымі гэтага сьвету, то прынамся будуць магчы адгаварывацца, што ня ведалі, каму верыць; але калі чалавек ведае і разам блюзьніць, то гэта ўжо будзе грэх проціў Духа Сьв. і ня будзе адпушчаны, як ужо было сказана.
33 Як добры плод ня можа паходзіць ад дрэннага дзерава, так і добрыя чыны Езуса ня могуць ісьці ад благое асобы або д'ябла.
34 Калі сэрца поўнае добрага, то добрае будзе і на вуснах чалавека, а калі благое на сэрцы, то благое будуць гаварыць і вусны. У далейшых радкох сэрца чалавека прыраўнавана да скарбу.
42 Каралева з поўдня — гэта каралева Саба з паўдзённай Арабіі.
43 «Бязводныя мясцы» азначаюць тут пустыню, дзе няма душы людзкой.
44-45 Сэрца, незанятае Богам і добрымі справамі, падпадае пад уплывы злога духа. Сем духаў — гэта паводле многіх — сем галоўных благіх нахілаў людзкога сэрца (сем галоўнх грахоў). «Першыя справы» жыдоўскага народу — гэта адпаданьне яго да балвахвальства, а «апошнія» — забойства Мэсыяша, Сына Божага.
46 Гэта былі стрэчныя браты Езуса, сыны Марыі Клеофасавай, якая прыходзілася сваячкай для Маткі Хрыстуса. Два такія браты Езуса (Якуб Малодшы і Юда Тадэуш) належалі да вучняў Езуса, а другія прыйшлі, каб яго ўзяць з сабою ў Назарэт, бо і яны ня верылі ў Божае і мэсыянскае пасланства Езуса.
На ўсходзе ўсіх, нават далейшых сваякоў завуць братамі і сёстрамі.
50 Асобы, слухаючыя навукі Хрыстовай і спаўняючыя ягону волю, ёсьць для яго найдаражэйшыя.