Библия Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Матэуша, 7 Паводле Матэуша, 7 глава

1 Ня судзеце, каб вас ня судзілі.
2 Бо якім судом вы асудзіце, такім і вас будуць судзіць, і якой меркай вы адмерыце, такой і вам адмераць.
3 Чаму ты бачыш трэсачку ў воку брата твайго, а палена ў воку сваім ня відзіш?
4 Або як ты скажаш свайму брату: «Дай, я выйму трэсачку з вока твайго», а вось палена ёсьць у воку тваім?
5 Крывадушнік, выкінь перш палена з вока твайго, а тады пабачыш, як дастаць трэсачку з вока брата твайго.
6 Не давайце таго, што сьвятое, сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб часам не патапталі іх сваімі нагамі і, адвярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена.
8 Бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і хто шукае, знаходзіць; і таму, хто стукае, адчыняць.
9 Або ці ёсьць паміж вамі такі чалавек, каторы даўбы свайму сыну камень, каліб ён папрасіў у яго хлеба?
10 Або каліб папрасіў рыбы, то няўжо даўбы яму зьмяю?
11 Дык калі вы, будучы благімі, умееце даваць добрыя дары сваім дзецям, наколькі болей Айцец ваш, каторы ёсьць у небе, дасьць добрае просячым у Яго!
12 Дыу усё, што толькі вы хочаце, каб вам людзі рабілі і вы ім рабеце. Бо гэта ёсьць закон і прарокі.
13 Уваходзьце праз цесную браму, бо шырокая брама і прасторная ёсьць дарога, якая вядзе на загубу і шмат ёсьць, што ўваходзяць праз яе:
14 Як-жа цесная брама і вузкая ёсьць дарога, якая вядзе да жыцьця і мала такіх, што знаходзяць яе!
15 Сьцеражэцеся фальшывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай шкуры, а ўнтры яны ваўкі рвучыя.
16 Па іхных пладох пазнаеце іх. Ці-ж зьбіраюць з церняў вінаград, або з асату фігі?
17 Гэтак усякае добрае дзерава дае добрыя плады, а благое дзерава дае благія плады.
18 Ня можа добрае дзерава даваць благіх пладоў, ані благое дзерава даваць добрых пладоў.
19 Усяе дзерава, што не даець добрага плоду, будзе зрубана і кінута ў вагонь.
20 Дык па іхных пладох пазнаеце іх.
21 Ня ўсякі, хто мне кажа: «Пане, Пане», увойдзе ў каралеўства нябеснае, але хто спаўняе волю Айца майго, каторы ёсьць у небе, той увойдзе ў каралеўства нябеснае.
22 Многія скажуць мне ў той дзень: «Пане, Пане, ці-ж не тваім іменем мы прарочылі, ці-ж не тваім іменем выганялі д’яблаў, ці-ж не тваім іменем чынілі многа цудаў?»
23 І тады заяўлю ім: Што я ніколі ня знаў вас, адыйдзеце ад мяне вы, што чыніцё нягоднасьць.
24 Дык кожны, хто слухае гэтых слоў маіх і выпаўняе іх, будзе падобны да мудрага чалавека, каторы збудаваў дом свой на камені.
25 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і рынулі на гэны дом — і ня ўпаў ён, бо быў пастаўлены на камені.
26 А ўсякі, хто слухае гэтых слоў маіх і не выпаўняе іх, будзе падобны да неразумнага чалавека, які збудаваў дом свой на пяску.
27 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падулі вятры і рынулі на гэны дом — і заваліўся ён, і вялікая была яго руіна.
28 І сталася, калі Езус скончыў гэтыя словы, дзівіліся грамады з яго навукі.
29 Бо ён вучыў іх, як той, хто мае ўладу, а не як іхныя кніжнікі і фарызэі.

Примечания к тексту

1 Хрыстус забараняе судзіць бліжняга бяз прычыны і бяспраўна. Тут ідзе гутарка аб суджэньні прыватным, а не публічна — праўным.

3 Міласьць да самых сябе не пазваляе нам часта бачыць сваіх уласных грахоў і пахібаў, нават цяжкіх, тады калі мы бачым найменшыя праступкі ў сваіх бліжніх і асуджаем іх. Той чалавек, каторы мае цяжкія правіны, не павінен асуджаць свайго бліжняга.

5 Напамінаньне бліжняга, з шчырай і добрай думкай дакананае, можа прынесьці вялікую карысьць, калі толькі было зроблена разважна і ў добрую пару.

6 Бязстыдным і нягодным людзям ня варта і казаць нічога, бо яны ня толькі не паправяцца, але яшчэ будуць як сабакі брахаць на праўду. Пэрлы азначаюць тут добрыя і сьвятыя словы, а сьвіньні — людзей, жывучых у гразі ўсялякага грэху.

13 Цесная брама — гэта цяжкія абавязкі хрысьціянскага жыцьця і сумленьня, а шырокая і прасторная дарога — гэта свабоднае жыцьцё, у каторым чалавек на ўсё сабе пазваляе. Мала ёсьць такіх людзей, якія ідуць цяжкою дарогаю сваіх абавязкаў.

21 Адной малітвы да збаўленьня мала, трэба яшчэ і добрых чынаў і спаўненьня волі Божай, якая выражана ў прыказаньнях.

25 Ніякія перашкоды: ані прасьлед, ані спакушэньні, ані сумнівы ня здолеюць перамагчы добрага хрысьціяніна, угрунтаваўшага сваё жыцьцё на камені навукі Хрыстовай.

27 Адно толькі слуханьне навукі Хрыстовай, бяз моцнага фундамэнту хрысьціянскага жыцьця і глыбокага пракананьня, ня ёсьць трывалкім і моцным, яно падае пад націскам жыцьцёвых бураў.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Матэуша, 7 глава. Пераклад В. Гадлеўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.