Зноскі:
3 Славамі «Той, хто мае прыйсьці» азначалі тады Мэсыяша. Сьв. Ян яшчэ раз перад сваей сьмерцяй хацеў сьцьвердзіць перад сваімі вучнямі Божае пасланства Езуса і скіраваць іх да яго.
5 Езус адказвае прароцтвам Ізраіля прарока, каторы прарочыў, што як прыйдзе Мэсыяш, то будуць дзеяцца ўсе гэтыя цуды, аб каторых тут гутарка. Паказваючы на свае цуды, Езус сьцьвярджае сваё Мэсыянства (Із. 35:5-6).
6 Ня будзе горшыцца, бачачы ў будучыне муку і сьмерць ягону.
7 У грамадзе, якая слухала Хрыстуса, было многа вучняў Яна Хрысьціцеля. Да гэтых вучняў прамаўляе Хрыстус.
10 Анёла — гэта значыць пасланца.
11 Вялікая была годнасьць Ян Хр., каторы быў прарокам і папярэднікам Е. Хрыста; аднак ягоная годнасьць меншая за годнасьць найменшага з дзяцей Божых, якія маюць усе ласкі, спадчыну і грамадзянства ў каралеўстве Хрыстовым.
12 Гэты радок розна разумеюць. Старадаўныя выкладчыкі сьв. Пісаньня разумелі яго ў тым сэнсе, што веруючыя праз змаганьне са злом здабываюць каралеўства Божае, а цяперашнія тлумачаць яго так, што каралеўства Божае церпіць прасьлед (гвалт) і прасьледуючыя (гвалтаўнікі) хочуць вырваць гэтае каралеўства ад веруючых і зьніштожыць.
14 Гальяш (Ільля) мае прыйсьці перад другім прыходам Езуса Хрыста на апошні суд. Вось-жа Ян Хрысьціцель, каторы папярэдзіў Е. Хрыста перад ягоным першым прыходам, быў як-бы падабенствам Гальяша.
17 Іншымі славамі: усё тое, што мы рабілі, вам не падабалася, усё вы крытыкавалі.
19 Ані суровае жыцьцё Яна Хрысьціцеля, ані лагоднае жыцьцё Езуса Хрыста не падабалася фарызэям, закамянелым у сваіх рэлігійных практыках. Чалавек, які ня хоча жыць так як трэба, заўсёды шукае для сябе прычын самаапраўданьня. Дзеля гэтага людзі (сыны) з гэтакай жыцьцёвай мудрасьцяй стараюцца самі сябе апраўдаць і разам з гэтым апраўдаць сваю фальшывую мудрасьць.
21 Корозаім і Бэтсайда — мястэчкі ў Галілеі, недалёка ад возера Гэнэзарэт. А Тыр і Сыдон — гэта вялікія даўнейшыя фэніцыйскія гарады, слаўныя з свайго гандлю і багацьця і ведамыя з сваей распусты.
23 «Ажно да пекла ўпадзеш» — г. зн. завалісься як-бы ў пропасьць і згінеш у вобліку зямлі. І сапраўды, толькі нядаўна адкапалі некаторыя астаткі гораду разам з мурамі старой бажніцы.
25 Гэта было ў той час, калі вучні Хрыстовы вярнуліся з сваей місыйнай падарожы і з радасьцяй расказалі аб вялікіх рэзультатах сваей працы. «Мудрыя і разумныя» фарызэі не хацелі прыняць Езуса, затое прыймалі яго людзі простага і несапсутага сэрца.
27 Бога ніхто з людзей цалком і дасканальна не пазнаў, бо Ён у сваей натуры незразумелы. Толькі Сын Божы, як другая асоба сьв. Тройцы, знае свайго Айца (і Духа Сьв.) і дае гэтае пазнаньне людзям.
29 Ярмо Хрыстовае — гэта правы і прыказаньні Новага Закону.
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Матэуша, 11 раздзел. Пераклад В. Гадлеўскага.