Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 12 Евангеля Мацьвея 12 раздзел

1 У тым часе праходзіў Ісус у сыботу памеж збожжа; вучанікі Ягоныя запраглі і пачалі каласаваць а есьці.
2 Але фарысэі, згледзіўшы, сказалі Яму: «Гля, вучанікі Твае робяць, чаго не дазволена рабіць у сыботу».
3 Ён жа сказаў ім: «Хіба вы ня чыталі, што зрабіў Давід, як запрагнуў сам і бытыя зь ім?
4 Як ён увыйшоў у дом Божы і еў хлябы Віду, каторыя не дазволена было есьці ані яму, ані былым ізь ім, а толькі адным сьвятаром?
5 Або ці ня чыталі вы ў законе, што ў сыботы сьвятарове будзеняць сыботу, адылі бязьвінныя?
6 Але кажу вам, што тут Тый, што вялікшы за сьвятыню.
7 Калі б вы ведалі, што знача: ’міласэрдзя хачу, а не аброку’, то ня судзілі б бязьвінных;
8 Бо Сын Людзкі ё спадаром і сыботы».
9 І, адыйшоўшы стуль, увыйшоў Ён у бажніцу іхную.
10 І вось, чалавек із сухою рукою. І папыталіся ў Яго, каб абвінаваць Яго: «Ці дазволена ўздараўляць у сыботы?»
11 Ён жа сказаў ім: «Хто з вас, маючы адну авечку, калі яна ўвалілася ў яму, не дасягне яе й ня выцягне?
12 Колькі ж лепшы чалавек за авечку! Дык у сыботы дазволена рабіць дабро.
13 Тады кажа чалавеку таму: «Выцягні руку сваю»; І ён выцягнуў: і стала яна здаровая, як і другая.
14 Фарысэі ж, вышаўшы, зраджаліся на Яго, каб загубіць Яго.
15 Але Ісус, даведаўшыся, здаліўся стуль. І пайшлі за Ім чысьленыя груды, і Ён уздаравіў іх усіх.
16 І забараніў ім азнаймляць празь Яго,
17 Каб спаўнілася сказанае Ісаям прарокам, што кажа:
18 «Во, служэц Мой, Каторага Я абраў, любовы Мой, Катораму прыяе душа Мая; палажу Дух Свой на Яго, і агалосе суд народам;
19 Ня будзе сьперачацца ані галёкаць, ніхто на вуліцах не пачуе голасу Ягонага;
20 Трысьціны наломленае не даломе і лёну тлеючага ня згасе, пакуль не давядзець суду да перамогі;
21 І на імя Ягонае спадзявацца будуць народы».
22 Тады прывялі да Яго апанаванага нячысьцікам нявіснога й немага; і ўздаравіў яго, так што нявісны й немы пачаў гукаць і бачыць.
23 І зумеўся ўвесь груд, і гукаў: «Ці ня гэта Сын Давідаў?»
24 Фарысэі ж, пачуўшы, сказалі: «Ён выганяе нячысьцікаў ня накш, як вельзэвулам, князям нячысьцікаў».
25 Але Ісус, ведаючы думкі іхныя, сказаў ім: «Кажнае гаспадарства, падзяліўшыся само супроці сябе, спусьцее; і кажнае места альбо дом, падзяліўшыся сам супроці сябе, ня ўстое.
26 І калі шайтан шайтана выганяе, то ён падзяліўшыся сам супроці сябе: як жа ўстое гаспадарства ягонае?
27 І калі Я вельзэвулам выганяю нячысьцікаў, то сынове вышыя кім выганяюць? Дык яны будуць вам судзьдзямі.
28 Калі ж Я духам Божым выганяю нячысьцікаў, тады дайшло да вас гаспадарства Божае.
29 «Або, як можа хто ўвыйсьці ў дом дужасіла і паграбіць рэчы ягоныя, калі пярвей ня зьвяжа дужасіла? і тады паграбе дом ягоны.
30 Хто ня з Імною, тый супроці Мяне; і хто ня зьбірае з Імною, тый раськідае.
31 Дык кажу вам: кажны грэх а блявузґаньне будуць дараваны людзём, але блявузґаньне на Духа ня будзе даравана людзём.
32 Калі хто скажа слова на Сына Людзкога, будзе даравана яму; калі ж скажа на Духа Сьвятога, ня будзе даравана ані ў гэтым веку, ані ў прыйдучым.
33 «Або прызнайце дзерва за добрае і плод яго за добры; або прызнайце дзерва за папсаванае і плод яго за папсаваны; бо пазнаюць дзерва з плоду.
34 Родзе гадавы! як вы можаце гукаць добрае, будучы благімі? Бо ад паўніні сэрца гукаюць вусны.
35 Добрая людзіна з добрага скарбу выносе добрае; а благая людзіна з благога скарбу выносе благое.
36 Кажу ж вам, што за кажнае пустое слова, якое скажуць людзі, здадуць яны лічбу ў дзень судны;
37 Бо із словаў сваіх аправішся і із словаў сваіх будзеш засуджаны».
38 Тады некатрыя з кніжнікаў а фарысэяў адказалі, кажучы: «Вучыцелю! хочам ад Цябе пазнаку бачыць».
39 Але Ён, адказуючы, кажа ім: «Род благі а чужаложны шукае пазнакі, і пазнака ня дасца яму, апрача пазнакі Ёны прарокі;
40 Бо як Ёна быў у бруху кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Людзкі будзе ў сэрцу зямлі тры дні і тры ночы.
41 Нінявяне стануць на суд із родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пакаяліся ад казані Ёнінае; а вось, тут вялікшы за Ёну.
42 Караліца паўднявая стане на суд із родам гэтым і засудзе яго, бо яна прыходзіла з канцоў зямлі паслухаць мудрасьць Салямонаву; і вось, тут вялікшы за Салямона.
43 «Калі нячысты дух выйдзе зь людзіны, то ходзе па бязводных месцах, шукаючы супачынку, і не знаходзе;
44 Тады кажа: ’Зьвярнуся да дому свайго, скуль я вышаў’; і, прышоўшы, знаходзе незанятым, замеценым а прыбраным;
45 Тады йдзець і бярэць із сабою сямёх іншых духоў, негаднейшых за сябе, і, увыйшоўшы, жывуць там; і бывае людзіне тэй апошняе горшае за першае. Гэтак будзе і з гэтым родам благім».
46 Вось, як Ён яшчэ гукаў да грудоў, Маці а браты ягоныя стаялі вонках, шукаючы гутарыць ізь Ім.
47 І хтось сказаў Яму: «Вось, Маці Твая а браты Твае стаяць вонках, шукаючы гутарыць із Табою».
48 Ён жа адказаў таму, хто казаў Яму: «Хто маці Мая? і хто браты Мае?»
49 І, паказаўшы рукою Сваёй на вучанікаў Сваіх, сказаў: «Во маці Мая а браты Мае;
50 Бо хто будзе паўніць волю Айца Майго Нябёснага, тый Імне брат а сястра а маці».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 12 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Мацьвея 12 раздзел в переводах:
Мацьвея 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.