Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея 20 Евангеля Мацьвея 20 раздзел

1 «Бо гаспадарства нябёснае падобнае да гаспадара дамовы, што вышаў золкам наняць работнікаў на вінішча свае.
2 І, згадзіўшы работнікаў па дынару на дзень, паслаў на вінішча свае.
3 Вышаўшы каля трэйцяе гадзіны, ён абачыў другіх, што стаялі на рынку дзяньгубячы.
4 І тым сказаў: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, дам вам». Яны пайшлі.
5 Ізноў вышаўшы каля шостае а дзявятае гадзіны, зрабіў тое самое.
6 І каля адзінанцатае вышаўшы, ён знайшоў іншых, дзяньгубна стоячых, і кажа ім: «Што вы стаіце тут увесь дзень, дзяньгубячы?»
7 Яны кажуць: «Ніхто нас не згадзіў». Ён кажа ім: «Ідзіце й вы на вінішча мае, і што будзе належыцца, адзяржыце».
8 Як жа настаў вечар, кажа гаспадар вінішча загадніку свайму: «Гукні работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх аж да першых».
9 І прышлыя каля адзінанцатае гадзіны адзяржалі па дынару.
10 Прышлыя ж першыя падумалі, што яны адзяржаць балей; але й яны адзяржалі па дынару.
11 І, адзяржаўшы, пачалі наракаць на гаспадара дамовы, кажучы:
12 «Гэтыя апошнія рабілі адну гадзіну, і ты зраўнаваў іх із намі, што перацярпелі цяжар дня а вад».
13 Ён жа, адказуючы, сказаў аднаму зь іх: «Прыяцелю! я ня крыўджу цябе; ці не за дынар ты згадзіўся з імною?
14 Вазьмі свае і йдзі; я ж хачу даць гэтаму апошняму, што й табе.
15 Ці ж не дазволена імне зрабіць, што я хачу з маім? Ці вока твае завіднае, што я добры?»
16 Гэтак апошнія будуць першымі, і першыя — апошнімі, бо шмат пазваных, але мала абраных».
17 І манючыся неўзабаве ўзыходзіць да Ерузаліму, Ісус узяў двананцацёх вучанікаў асобна й сказаў ім: ;
18 «Вось, мы ўзыходзім да Ерузаліму, і Сын Людзкі будзе выданы найвышшым сьвятаром а кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць
19 І выдадуць Яго паганам на зьдзек а біцьцё а ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень ускрэсьне».
20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зэведэевых із сынамі сваімі, кланяючыся й чагось просячы ў Яго.
21 Ён сказаў ёй: «Чаго ты хочаш?» Яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя два сыны мае маглі сесьці ў Цябе адзін із правага боку, а другі зь левага ў гаспадарстве Тваім».
22 Ісус, адказуючы, сказаў ёй: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, каторую Я неўзабаве буду піць, альбо хрысьціцца хрыстом, каторым Я хрышчуся?» Яны кажуць Яму: «Можам».
23 І кажа ім: «Чару маю будзеце піць і хрыстом, каторым Я хрышчуся, будзеце хрысьціцца; але даць сесьці ў Мяне з правага боку і зь левага — не маё гэта даваць, але каму прыгатаваў Айцец Мой».
24 Пачуўшы, дзесяцёх абурыліся на двух братоў.
25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі.
26 Але памеж вас хай ня будзе гэтак: але хто хоча памеж вас быць вялікім, няхай будзе ваш слугачы;
27 І хто-лень хоча памеж вас быць першы, хай будзе вам за нявольніка;
28 Таксама як Сын Людзкі ня прышоў, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыцьцё Свае на выкуп за шмат».
29 І як выходзілі яны зь Ерыхону, за Ім ішоў чысьлены груд.
30 І вось, двух нявісных, што сядзелі ля дарогі, пачуўшы, што Ісус праходзе тудэй, загукалі, кажучы: «Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!»
31 Груд сварыўся на іх, каб маўчэлі; але яны болей крычэлі: «Зьмілуйся над намі, Спадару, Сыну Давідаў!»
32 Ісус, адзержыўшыся, пагукаў іх і сказаў: «Чаго хочаце, каб Я зрабіў вам?»
33 Яны кажуць Яму: «Спадару, каб адчыніліся вочы нашы».
34 Ісус жа, зьмілаваўшыся над імі, даткнуўся да ачоў іхных, і якга пачалі бачыць вочы іхныя, і яны пайшлі за ім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 20 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Мацьвея 20 раздзел в переводах:
Мацьвея 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.