Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 22 Евангеля Мацьвея, 22 глава

1 І, адказуючы, Ісус гукаў ім ізноў прыпавесьцьмі, кажучы:
2 «Падобнае гаспадарства нябёснае да караля, што справіў вясельную чэсьць сыну свайму.
3 І паслаў слугаў сваіх, каб пагукалі пазваных на вясельле; і не хацелі прыйсьці.
4 Ізноў паслаў іншых слугаў, сказаўшы: "Скажыце пазваным: вось я прыгатаваў вячэру сваю, валы свае і што ўкормлена, зарэзана, і ўсе гатова; прыходзьце на вясельную чэсьць’.
5 Але яны ўлегцы замелі тое, пайшлі, хто на поле сваё, а хто да гандлю свайго.
6 Засталыя, схапіўшы слугаў ягоных, зьняважылі іх і забілі.
7 І, пачуўшы гэта, кароль угневаўся; і, паслаўшы войска сваё, выгубіў убіўцаў тых, а места іхнае спаліў.
8 Тады кажа ён слугам сваім: "Вясельная чэсьць гатова, а пазваныя ня былі годныя;
9 Дык ідзіце на ростані і ўсіх, каго знойдзеце, гукайце на вясельле’.
10 І слугі тыя, вышаўшы на дарогі, зьберлі ўсіх, каго толькі знайшлі, і благіх і добрых, і вясельная хароміна напаўнілася ўзьляжачымі.
11 Кароль, увыйшоўшы паглядзець узьляжачых, абачыў там чалавека, што ня быў адзеўшыся ў вясельным адзецьцю;
12 І кажа яму: ’Прыяцелю! як ты ўвыйшоў сюды не ў вясельным адзецьцю?’ Ён жа маўчаў.
13 Тады сказаў кароль служцом: "Зьвязаўшы яму рукі й ногі, вазьміце яго й кіньце ў цемру навонную; там будзе плач а скрыгот зубамі;
14 Бо шмат пазваных, але мала абраных».
15 Тады фарысэі пайшлі й радзіліся, як бы злавіць Яго ў гаворцы.
16 І пасылаюць да Яго вучанікаў сваіх із Гіродыянамі, кажучы: «Вучыцелю! мы ведаем, што Ты праўдзівы, і дарогі Божае праўдзіва вучыш, дый на нікога не зважаеш, бо не аглядаешся на асобу людзкую;
17 Дык скажы нам: як табе здаецца? ці дазволена даваць падачкі цэсару, ці не?»
18 Але Ісус, бачачы нягоднасьць іхную, сказаў: «Нашто спакушаеце Мяне, двудушнікі?
19 Пакажыце Імне манэту, каторай плаціце падачкі». Яны прынесьлі Яму дынар.
20 І кажа ім: «Чый абраз тут а напіс?»
21 Кажуць Яму: «Цэсаравы». Тады кажа ім: «Дык аддайце цэсарава цэсару, а Божае — Богу».
22 Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы Яго, пайшлі.
23 Таго ж дня дабліжыліся да Яго садукеі, каторыя кажуць, што няма ўскрысеньня, і папыталіся ў Яго:
24 «Вучыцелю, Масей сказаў: "Калі хто памрэць, ня маючы дзяцей, то брат ягоны хай ажэніцца із жонкаю ягонай і прыдбае насеньне брату свайму’.
25 Было ў нас сямёх братоў: і першы, ажаніўшыся, памер і, ня маючы дзяцей, пакінуў жонку сваю брату свайму.
26 Падобна й другі й трэйці аж да сёмага.
27 Просьле ж усіх памерла й жонка.
28 Дык у часе ўскрысеньня, каторага ізь сямёх будзе яна жонкаю? бо ўсі мелі яе».
29 Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Мыляецеся, ня ведаючы Пісьма ані моцы Божае;
30 Бо ў часе ўскрысеньня ані жэняцца, ані выходзяць замуж, але будуць, як ангілы Божыя на нябёсах.
31 А праз ускрысеньне мертвых ці ня чыталі вы, што сказаў вам Бог:
32 ’Я Бог Абрагамоў, і Бог Ісакоў, і Бог Якаваў’? Бог ня ё Бог мертвых, але жывых».
33 І як груды чулі, яны зумяваліся з навукі Ягонае.
34 А фарысэі, пачуўшы, што Ён прысіліў садукеяў змоўкці, зьберліся разам.
35 І, пытаючы адзін ізь іх, законьнік, спакушаў Яго:
36 «Вучыцелю, якое найвялікшае расказаньне ў Законе?»
37 Ісус сказаў яму: «Любі Спадара Бога свайго з усяго сэрца, і з усяе душы свае, і з усяе думкі свае.
38 Гэта вялікае а першае расказаньне.
39 Другое ж падобнае да яго: любі прыяцеля свайго, як самога сябе.
40 На гэтых двух расказаньнях увесь Закон а прарокі дзяржацца».
41 А як зьберліся фарысэі, Ісус папытаўся ў іх:
42 «Што вы думаеце праз Хрыста? чый Ён сын?» Кажуць Яму: «Давідаў».
43 Кажа ім: «Як жа Давід у духу завець Яго Спадаром, кажучы:
44 ’Сказаў Спадар Спадару майму: Сядзі па правіцы Маей, пакуль палажу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае’?
45 Дык калі Давід завець Яго Спадаром, як жа Ён сын яму?»
46 І ніхто ня мог адказаць Яму ані слова; і адгэнуль ніхто ўжо ня важыўся пытацца ў Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 22 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.