Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 15 Евангеля Мацьвея, 15 глава

1 Тады прышлі да Ісуса ерузалімскія фарысэі а кніжнікі, кажучы:
2 «Чаму вучанікі Твае ўзрушаюць паданьне старых? бо ня мыюць рук сваіх, як толькі ядуць хлеб».
3 Але Ён, адказаўшы, сказаў ім: «Чаму й вы ўзрушаеце расказаньне Божае дзеля паданьня свайго?
4 Бо Бог расказаў: "Сьці айца а маці, а хто б абмаўляў айца альбо маці, сьмерцю хай памрэць’.
5 А вы кажаце: "Калі хто скажа айцу альбо маці: дар тое, што-лень ёсьць ад мяне карыснае табе,
6 Дык такім парадкам ня сьціць айца свайго альбо маці сваю’. Гэтак узрушылі вы слова Божае дзеля паданьня свайго.
7 Двудушнікі! добра праракаў праз вас Ісая:
8 "Люд гэты вуснамі Мяне сьціць, але сэрца іхнае далёка ад Мяне;
9 Але дарма кланяецца Імне, вучачы навукаў, расказаньняў людзкіх’».
10 І прыгукаўшы груд, сказаў ім: «Слухайце й разумейце:
11 ня тое, што ўходзе ў рот, брудзяне людзіну; але тое, што выходзе з роту, брудзяне людзіну».
12 Тады вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, сказалі Яму: «Ці ведаеш, што фарысэі, пачуўшы слова гэтае, абурыліся?»
13 Але Ён, адказуючы, сказаў: «Кажная расьліна, што Айцец Мой нябёсны не садзіў, будзе выкаранена;
14 Пакіньце іх, яны — нявісныя павадыры нявісных; а калі нявісны вядзець нявіснога, то абодва ўваляцца ў яму».
15 Пётра ж, адказуючы, сказаў Яму: «Зьясьні нам прывавесьць гэтую».
16 Ісус сказаў: «Нягож і вы яшчэ не разумееце?
17 Ці яшчэ не разумееце, што ўсе, што ўходзе ў рот, праходзе ў жывот і выкідаецца вон?
18 А выходзячае з роту — із сэрца выйдзе; гэта брудзяне людзіну;
19 Бо із сэрца выходзяць благія падумкі, забіўствы, чужалоствы, бязулствы, зладзействы, хвальшывыя сьветчаньні, блявузґаньні.
20 Гэта брудзяне людзіну; а есьці нямытымі рукамі ня брудзяне людзіны».
21 І, вышаўшы стуль, Ісус здаліўся ў краіны тырскія а сыдонскія.
22 І вось, жонка Канаанянка, вышаўшы з тых месцаў, крыкнула, сказаўшы: «Зьмілуйся над імною, Спадару, сыну Давідаў! нячысьцік вельмі замеў дачку маю».
23 Але Ён не адказаў ані слова. І вучанікі Ягоныя, прыступіўшыся, прасілі Яго: «Адпусьці яе, бо яна крычыць за намі».
24 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Я пасланы толькі да загінулых авец дому Ізраелявага».
25 А яна, падышоўшы, кланялася Яму і казала: «Спадару! памажы імне».
26 Ён жа, адказуючы, сказаў: «Ня добра ўзяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам».
27 Яна ж сказала: «Але, Спадару! нават шчаняты ядуць крошкі, што валяцца із столу гаспадароў іхных».
28 Тады, адказуючы, Ісус сказаў ёй: «О, жонка! вялікая вера твая; няхай будзе табе подле жаданьня твайго». І ўздароўлена дачка ейная тае ж гадзіны.
29 І, адыйшоўшы адгэнуль, Ісус пайшоў у кірунку мора Ґалілейскага, і ўзыйшоў на гару, і сеў там.
30 І прышло да Яго шмат грудоў, маючы із сабой кульгавых, абязьвечаных, нявісных, немых і шмат якіх іншых, і клалі іх да ног Ісусавых; і Ён уздараўляў іх;
31 Так што дзіваваліся груды, бачачы немых гукаючых, калекіх здаровых, кульгавых ходзячых і нявісных бачачых, і славілі Бога Ізраелявага.
32 Ісус жа, прыгукаўшы вучанікаў Сваіх, сказаў: «Жаль Імне груду, бо яны з Імною ўжо тры дні, і ня маюць чаго есьці; адпусьціць жа іх безь яды не хачу, каб не замлелі ў дарозе».
33 І кажуць вучанікі: «Скуль нам узяць на пустыні толькі букаткаў, каб накарміць такі вялікі груд?».
34 І сказаў ім Ісус: «Колькі маеце букаткаў?» А яны кажуць: «Сем і колькі рыбак».
35 І Ён расказаў грудом сесьці на зямлі.
36 І ўзяў Ён сем букаткаў а рыбу, і ўчыніў падзяку, і ламіў, і даваў вучанікам Сваім, а вучанікі — груду.
37 І елі ўсі, і пад’елі, і набралі засталых кавалкаў сем кашоў поўных;
38 А тых, што елі, было чатыры тысячы мужчынаў, апрача жанок а дзяцей.
39 І, адпусьціўшы груды, увыйшоў у струг, і прыбыў да краіны Маґдальскае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.