Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Мацьвея, 28 Евангеля Мацьвея, 28 глава

1 Як мінула сыбота, золкам першага дня тыдня, прышла Марыя Магдалена а другая Марыя глядзець гробу.
2 І вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, бо ангіл Спадароў, зышоўшы зь неба, прыступіўшы, адкаціў камень ад дзьвярэй і сядзеў на ім.
3 Від ягоны быў, як маланьня, і адзецьце ягонае белае, як сьнег.
4 І із страху яго вартаўнікі дрыжэлі й сталі, як мертвыя.
5 І, адказуючы, ангіл сказаў жанкам: «Не лякайцеся, бо я ведаю, што Ісуса ўкрыжаванага шукаеце:
6 Яго няма тут, бо Ён ускрэс, як сказаў. Падыйдзіце, абачча месца, ідзе Спадар ляжаў.
7 І борзда йдзіце, і скажыце вучанікам Ягоным, што Ён ускрэс ізь мертвых, і вось, Ён выперадзе іх да Ґалілеі; там абачыце Яго. Вось, я сказаў вам».
8 І, вышаўшы борзда з гробу, яны із страхам і радасьцяй вялікай пабеглі наказаць вучанікам Ягоным.
9 І як яны йшлі наказаць вучанікам, вось, Ісус пераняў іх, кажучы: «Здаровы!» І яны, дабліжыўшыся, ухапіліся за ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.
10 Тады сказаў ім Ісус: «Не палохайцеся; ідзіце, накажыце братом Маім, каб ішлі да Ґалілеі, і там яны абачаць Мяне».
11 Як жа яны адышлі, вось, некатрыя з вартаўнікоў, прышоўшы да места, наказалі найвышшым сьвятаром усе, што сталася.
12 І гэтыя, зьбершыся із старцамі й зрадзіўшыся, узяўшы досыць срэбла, далі жаўнерам,
13 Кажучы: «Скажыце, што вучанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, укралі Яго, як мы спалі.
14 А калі дзейкі праз гэта дойдуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас абясьпечым».
15 Дык гэтыя ўзялі срэбла й зрабілі, як гэныя навучылі. І разьнеслася слова гэтае памеж Юдэяў дагэтуль.
16 Адзінанцацёх жа вучанікаў пайшлі да Ґалілеі, на гару, куды прызначыў ім Ісус.
17 І, абачыўшы Яго, пакланіліся Яму; але некатры сумляўся.
18 А Ісус, дабліжыўшыся, гутарыў зь імі, кажучы: «Уся ўлада дана Імне на нябёсах і на зямлі.
19 Дык ідзіце й рабіце ўсі народы вучанікамі Маімі, хрысьцячы іх у імя Айца а Сына а Сьвятога Духа,
20 Вучачы іх заховаваць усе, што Я расказаў вам; і вось, Я з вамі ўсі дні аж да сканчэньня веку». Амін.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Мацьвея, 28 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.