Біблія » Клышка Пераклад Анатоля Клышкi

Матфея 20 Матфея 20 раздзел

1 Бо Царства Нябёсаў падобнае да таго чалавека, гаспадара дома, які выйшаў на золку наняць работнікаў у свой вінаграднік.
2 А, згадзіўшы работнікаў па дынарыю ў дзень, паслаў іх у свій вінаграднік.
3 І, выйшаўшы каля трэцяй гадзіны, ён убачыў іншых, якія стаялі на рыначнай плошчы без работы,
4 ён і тым сказаў: ідзіце і вы ў [мой] вінаграднік, і, што будзе належыць, дам вам.
5 І яны пайшлі. І зноў, выйшаўшы каля шостай і дзявятай гадзіны, ён зрабіў тое самае.
6 А выйшаўшы каля адзінаццатай [гадзіны], знайшоў іншых, што стаялі [без работы], і кажа ім: Чаму стаіце вы тут цэлы дзень без работы?
7 Яны кажуць яму: Таму што ніхто нас не наняў. — Ён кажа ім: Ідзіце і вы ў [мой] вінаграднік [і, што належыць справядліва атрымаеце].
8 А калі звечарэла, кажа гаспадар вінаградніка свайму аканому: Пакліч работнікаў і выдай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых.
9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынарыю.
10 А першыя, прыйшоўшы, думалі, што яны атрымаюць больш; але атрымалі і яны па дынарыю.
11 І, атрымаўшы, наракалі на гаспадара дома,
12 кажучы: Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, а ты зраўняў іх з намі, што перацярпелі цяжар дня і спёку.
13 Ён жа сказаў аднаму з іх у адказ: Дружа, я не крыўджу цябе; ці не за дынарый умовіўся ты са мною?
14 Вазьмі сваё ды ідзі. Я ж хачу гэтаму апошняму даць, як і табе.
15 Хіба не дазваляецца мне рабіць тое, што я хачу з тым, што маё? Ці тваё вока зайздроснае, што я добры?
16 Так будуць апошнія першымі і першыя — апошнімі. [Бо шмат пакліканых, ды мала выбраных].
17 І Ісус, узыходзячы ў Іерусалім, узяў асобна дванаццаць [вучняў] і ў дарозе сказаў ім:
18 Вось мы ўзыходзім у Іерусалім, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам; і асудзяць Яго на смерць,
19 і выдадуць Яго язычнікам на глумленне, і бічаванне, і ўкрыжаванне, і на трэці дзень Ён будзе ўваскрэшаны65.
20 Тады падышла да Яго маці сыноў Зевядзеевых са сваімі сынамі, кланяючыся і нешта просячы ў Яго.
21 Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш? — Яна кажа Яму: Скажы, каб гэтыя мае два сыны селі адзін праваруч Цябе, а другі леваруч Цябе — у Тваім Царстве.
22 Ісус жа сказаў у адказ: Не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чашу, якую Я рыхтуюся піць [або хрысціцца хрышчэннем, якім Я хрышчуся?] — Яны кажуць Яму: Можам.
23 Ён кажа ім: Маю чашу піць будзеце [і хрышчэннем, якім Я хрышчуся, будзеце хрысціцца], а сесці праваруч Мяне і леваруч — не Мне даваць: гэта для тых, каму гэта падрыхтавана Маім Бацькам.
24 І, пачуўшы, дзесяць абурыліся на двух братоў.
25 Але Ісус, паклікаўшы іх, сказаў: Вы ведаеце, што начальнікі язычнікаў пануюць над імі, і вялікія маюць уладу над імі.
26 Не так [няхай] будзе між вас, а хто хоча зрабіцца вялікім між вас, [няхай] будзе вашым слугою;
27 а хто хоча між вас быць першым, будзе вашым рабом;
28 як і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, а каб паслужыць і аддаць Сваё жыццё ў выкуп за многіх.
29 І калі яны выходзілі з Іерыхона, услед за Ім пайшоў вялікі натоўп.
30 І вось два сляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што праходзіць Ісус, закрычалі, кажучы: Злітуйся над намі, [Госпадзе], Сыне Давідаў!
31 Натоўп жа дамагаўся, каб яны маўчалі; але яны яшчэ мацней закрычалі, кажучы: Злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!
32 І Ісус, прыпыніўшыся, паклікаў іх і сказаў: Што хочаце, каб Я вам зрабіў?
33 Яны кажуць Яму: Госпадзе, каб адкрыліся нашы вочы.
34 І Ісус, злітаваўшыся, дакрануўся да іх вачэй, і яны адразу змаглі бачыць і пайшлі ўслед за Ім.

Зноскі:

19 65: У некат. рукап.: уваскрэсне.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Матфея, 20 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Матфея 20 раздзел в переводах:
Матфея 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.