Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея, 20 Паводля Мацьвея, 20 глава

1 Бо Валадарства Нябёсаў падобнае чалавеку гаспадару дому які выйшаў на досьвітку наняць работнікаў у вінаграднік свой.
2 І ўмовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
3 Выйшаўшы ж каля трэйцяй гадзіны, ён убачыў другіх, якія стаялі на рынку бяз працы,
4 сказаў і ім: ідзіце і вы ў вінаграднік і дам вам справядліва. І яны пайшлі.
5 Зноў выйшаўшы каля шостай і дзявятай гадзіны зрабіў тое самае.
6 Нарэшце, выйшаўшы каля адзінаццатае гадзіны ён знайшоў другіх, якія стаялі бяз працы і кажа ім: чаму вы стаіцё тут цэлы дзень бяз працы?
7 Яны кажуць яму: ніхто нас ня наняў. (Ён) кажа ім: ідзіце і вы ў вінаграднік (мой) і атрымаеце па справядлівасьці.
8 А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку аканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых.
9 І тыя, што прыйшлі каля адзінаццатае гадзіны атрымалі па дынару.
10 А тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што яны дастануць больш, але і яны дасталі па дынару.
11 І, атрымаўшы пача́лі наракаць на гаспадара дому
12 кажучы: гэтыя апошнія адпрацавалі адну гадзіну, і ты зраўняў іх з намі, якія перанесьлі цягату дня і сьпёку.
13 А ён адказаўшы сказаў аднаму зь іх: дружа! я ня крыўджу цябе; ці ж ня за дынар ты ўмовіўся са мною?
14 Вазьмі сваё ды ідзі; я ж хачу гэтаму апошняму даць, як і табе.
15 Хíба я ня маю ўлады рабіць са сваім, што хачу? Ці вока тваё ліхое ад таго, што я добры?
16 Гэтак будуць апошнія першымі і першыя — апошнімі; бо многа закліканых, але мала выбраных.
17 І калі ўзыходзіў Ісус у Ярузалім, адклікаў па дарозе дванаццаць вучняў Сваіх і сказаў ім:
18 вось мы ўзыходзім у Ярузалім, і Сын Чалавечы будзе прада́ны архірэям і кніжнікам, і засудзяць Яго на сьмерць;
19 і перададуць Яго паганам на ганьбаваньне і бічаваньне, і ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень уваскрэсьне.
20 Тады падыйшла да Яго матка сыноў Завядзея з сынамі сваімі, кланяючыся і нечага просячы ў Яго.
21 Ён жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Цябе адзін з правага боку, а другі з левага ў Валадарстве Тваім.
22 Адказаўшы ж Ісус сказаў: ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую Я маю піць, і быць ахрышчанымі хрышчэньнем, якім Я хрышчуся? (Яны) кажуць Яму: можам.
23 І кажа ім: чару Маю будзеце піць і хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны. Але даць сесьці з правага боку Майго і з левага боку Майго — ня Мая (улада), але каму прыгатавана Ба́цькам Маім.
24 І пачуўшы (гэтае) дзесяць (вучняў) абурыліся на двух братоў.
25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, і начальнікі ўладараць над імі;
26 але між вамі няхай ня будзе гэтак; а хто хоча між вамі быць большым, хай будзе вам слугою;
27 і хто хоча між вамі быць першым, хай будзе вам слугою.
28 Як і Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць жыцьцё Сваё ў выкуп за многіх.
29 І калі выходзілі яны зь Ярыхону, сьледам за Ім пайшло мноства народу.
30 І вось двое сьляпых, якія сядзелі каля дарогі, пачуўшы, што Ісус ідзе міма, закрычалі, кажучы: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давіда!
31 А людзі загадвалі ім, каб яны змоўклі; але яны яшчэ мацьней крычалі, кажучы: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давіда!
32 І, спыніўшыся, Ісус паклікаў іх і сказаў: што (вы) хочаце, (каб Я) зрабіў вам?
33 (Яны) кажуць Яму: Госпадзе! каб адчыніліся вочы нашыя.
34 Ісус жа, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іхных; і адразу вочы іхныя пача́лі бачыць, і (яны) пайшлі ўсьлед за Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Мацьвея, 20 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.