Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 16 Паводля Мацьвея 16 раздзел

1 І падступіўшыся да Яго хварысэі і саддукеі спакушаючы папрасілі Яго паказаць ім знак зь неба.
2 Але Ён адказаўшы сказаў ім: вечарам вы кажаце: будзе пагода, бо неба чырванее,
3 а на золаку: сёньня (будзе) непагадзь, бо неба (хоць і) чырванее, але становіцца пахмурным. Крывадушнікі! аблічча неба распазнаваць умееце, а знако́ў часо́ў (распазнаць) ня мо́жаце?
4 Род нягодны і чужаложны будзе шукаць знаку, але знак яму ня будзе даны, акрамя знаку Ёны прарока. І пакінуўшы іх, адыйшоў.
5 А пераправіўшыся на той бок вучні Ягоныя забыліся узяць хлябы.
6 Ісус жа сказаў ім: глядзеце сьцеражыцеся кісьлí хварысэяў і саддукеяў.
7 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: хлябоў ня ўзялі (мы).
8 Уразумеўшы ж (іх), Ісус сказаў ім: чаму разважаеце між сабою малаверныя, што хлябоў ня ўзялі?
9 Усё яшчэ ня разумееце і ня помніце пра пяць хлябоў (для) пяці тысячаў і колькі кашоў вы набралі?
10 Ні пра сем хлябоў для чатырох тысячаў, і колькі кашоў вы набралі?
11 Як ня разумееце, што ня пра хлябы сказаў Я вам: сьцеражыцеся кісьлí хварысэяў і саддукеяў?
12 Тады яны зразумелі, што Ён сказаў ім сьцерагціся ня кісьлí хлебнай, але навукі хварысэяў і саддукеяў.
13 Прыйшоўшы ж у землі Кесарыі Піліпавай, Ісус пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы: за каго людзі лічаць Мяне, Сына Чалавечага?
14 А яны сказалі: адны за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў.
15 (Ён) кажа ім: а вы за каго Мяне маеце?
16 І адказаўшы Сымон Пётра сказаў: Ты ёсьць Хрыстос, Сын Бога Жывога.
17 І адказаўшы Ісус сказаў яму: шчасьлівы ты, Сымон, сын Ёны, бо ня цела і кроў адкрылі табе (гэтае), але Ба́цька Мой, Які ёсьць у Нябёсах.
18 І Я кажу табе: ты — Пётра, і на гэтай скале Я збудую Маю Царкву, і брамы пекла ня перамогуць яе.
19 І дам табе ключы Валадарства Нябёсаў: і што зьвяжаш на зямлі, (тое) будзе зьвязана ў Нябёсах, і што разьвяжаш на зямлі, (тое) будзе разьвязана ў Нябёсах.
20 Тады (Ён) загадаў вучням Сваім, каб нікому ня расказалі б, што Ён ёсьць Ісус Хрыстос.
21 З таго часу Ісус пачаў адкрываць вучням Сваім, што Ён мусіць пайсьці ў Ярузалім і шмат перацярпець ад старэйшынаў і архірэяў і кніжнікаў і мае быць забітым, і на трэйці дзень быць уваскрэшаным.
22 І адвёўшы Яго Пётра пачаў пярэчыць Яму, кажучы: пашкадуй, Сябе, Госпадзе! няхай ня станецца гэтага з Табою!
23 Ён жа, адвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыйдзі ад Мяне, шатан! ты Мне спакуса, бо думаеш ня пра тое, што Божае, а што чалавечае.
24 Тады Ісус сказаў вучням Сваім: калі хто хоча ісьці за Мною, хай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною.
25 Бо хто хоча жыцьцё сваё ўсьцерагчы, той загу́біць яго, а хто згу́біць жыцьцё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго.
26 Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душа ягоная будзе пашкоджана? Ды які выкуп дасьць чалавек за душу́ сваю?
27 Бо належыць Сыну Чалавечаму прыйсьці ў Славе Ба́цькі Свайго з Ангеламі Сваімі, і тады аддасьць кожнаму паводля ўчынкаў ягоных.
28 Праўду кажу вам: ёсьць нікато́рыя із стаячых тут, якія ня пазнаюць сьмерці, пакуль ня ўбачаць Сына Чалавечага, ідучага ў Валадарстве Сваім.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 16 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 16 раздзел в переводах:
Мацьвея 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.