Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Мацьвея 26 Паводля Мацьвея 26 раздзел

1 І сталася, калі Ісус скончыў усе гэтыя словы то сказаў вучням Сваім:
2 (вы) ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы выданы будзе на раскрыжаваньне.
3 Тады былі сабраныя архірэі і кніжнікі і старэйшыны народу на падворак архірэя якога называлі Каяхва.
4 І ўчынілі змову каб узяць Ісуса хітрасьцяй і забіць.
5 Але казалі: толькі ня ў сьвята, каб ня ўзьняло́ся абурэньне ў народзе.
6 Калі ж Ісус быў у Бітані, у доме Сымона пракажонага,
7 прыступілася да Яго жанчына з алябастраваю судзінаю зь мірам мнагацэнным і паліла́ Яму на Галаву як узьляжаў.
8 Угледзіўшы (гэтае), вучні Ягоныя ўгневаліся, кажучы: навошта гэткае марнаваньне?
9 Бо можна было бы гэтае міра прадаць за дарагую цану і даць убогім.
10 Але Ісус уведаўшы (гэтае), сказаў ім: нашто робіце няпрыемнасьць жанчыне? Яна добры ўчынак учыніла для Мяне.
11 Бо ўбогіх заўсёды маеце побач з сабою, а Мяне ня заўсёды маеце.
12 А ўзьліўшы міра гэтае на Цела Маё, яна ўчыніла на пахаваньне Маё.
13 Праўду кажу вам: дзе б ні было абвешчана Эвангельле гэтае па ўсім сьвеце, ска́зана будзе і (аб тым) што яна зрабіла, на ўспамін аб ёй.
14 Тады адзін з дванаццацёх, называ́ны Юда Іскарыёт, пайшоў да архірэяў,
15 сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбнікаў.
16 І з таго часу ён шукаў зручнай наго́ды каб выдаць Яго.
17 У першы ж дзень Праснакоў прыступіліся вучні да Ісуса кажучы Яму: дзе хочаш, каб (мы) прыгатавалі Табе есьці Пасху?
18 Ён жа сказаў: пайдзеце ў места да такога і такога і скажыце яму: Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе зро́блю Пасху з вучнямі Маімі.
19 І вучні зрабілі як загадаў ім Ісус; і прыгатавалі Пасху.
20 Калі ж настаў вечар Ён узьлёг з дванаццацьма вучнямі.
21 І калі (яны) елі Ён сказаў: праўду кажу вам што адзін з вас прадасьць Мяне.
22 І, крэпка засумаваўшы, пача́лі гаварыць Яму кожны зь іх: ці ня я, Госпадзе?
23 Ён жа адказаўшы сказаў: той, хто памачыў са Мною руку ў місе, гэты прадасьць Мяне.
24 Бо Сын Чалавечы ідзе так, як напісана аб Ім: але гора таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепей было б гэнаму чалавеку, калі б ён ня быў народжаным.
25 Пачаўшы гаварыць і Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці ня я, Раўві? Ісус кажа яму: ты сказаў.
26 І, калі яны елі, Ісус узяўшы хлеб і багаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымеце, ешце; гэта ёсьць Цела Маё.
27 І, узяўшы чару і аддаўшы хвалу, пада́ў ім, сказаўшы: піце зь яе ўсе;
28 бо гэта ёсьць Кроў Мая Новага Запавету за многіх праліваная дзеля дараваньня грахоў.
29 Кажу ж вам, што адгэтуль ня буду піць ад плоду гэтага вінаграду аж да гэнага дня, калі (Я) буду піць яго з вамі новае (віно) у Валадарстве Ба́цькі Майго.
30 І, запяяўшы, пайшлі на гару Аліваў.
31 Тады кажа ім Ісус: усе вы прымеце спакусу аба Мне ў гэтую ноч, бо напісана: паражу пастуха і будуць расьцярушаны авечкі стада. (Зах. 13:7)
32 А па ўваскрасеньні Маім апярэджу вас у Галілеі.
33 Адказаўшы ж Пётра сказаў Яму: калі і ўсе будуць спакушаны аб Табе, я ніколі ня буду спакушаны.
34 Ісус сказаў яму: праўду кажу табе, што ў гэтую ноч перш чым прапяець певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
35 Кажа Яму Пётра: нават калі і належыць мне з Табою памерці, ня адракуся ад Цябе. Падобнае сказалі і ўсе вучні.
36 Тады прыходзе Ісус зь імі на мейсца называнае Гэтсыманя і кажа вучням: сядзіце тут пакуль (Я) адыйшоўшы памалюся там.
37 І, узяўшы Пятра і двух сыноў Завядзея (з Сабою), пачаў сумаваць і гаротна перажываць.
38 Тады кажа ім (Ісус): глыбока пакутная Душа Мая аж да сьмерці: пабудзьце тут і пасуперажывайце са Мною.
39 І, адыйшоўшыся трохі ўпаў на Аблічча Сваё, маліўся і гаварыў: Тата Мой дарагі! калі магчыма няхай абміне Мяне чара гэтая; аднак, ня як Я хачу, але як Ты!
40 І прыходзіць да вучняў і знаходзіць іх сьпячымі, дый кажа Пятру: гэтак вы ня змаглі і аднае гадзіны пасуперажываць са Мною?
41 Чувайце і маліцеся, каб ня ўпасьці ў спакусу. (Няпашкоджаны) дух гатовы (да змаганьня за праведнасьць), плоць жа (на гэта) няздольная.
42 Ізноў, адыйшоўшыся другі раз памаліўся кажучы: Тата Мой дарагі! калі ня можа чара гэтая абмінуць Мяне, каб (Мне) ня піць яе, няхай станецца Воля Твая!
43 І прыйшоўшы знаходзіць іх ізноў сьпячымі; бо вочы іхныя былі абцяжэўшымі.
44 І, пакінуўшы іх, адыйшоўшы ізноў памаліўся ў трэйці раз, мовіўшы тое ж слова.
45 Тады прыходзіць да вучняў Сваіх і кажа ім: (вы) усё яшчэ сьпіцё і спачываеце; вось настаў час, і Сын Чалавечы прадаецца ў рукі грэшнікаў.
46 Устаньце, пойдзем: вось наблізіўся той, хто прадае Мяне.
47 І, калі Ён яшчэ гаварыў, вось прыйшоў Юда, адзін з дванаццацёх, і зь ім вялізны натоўп зь мечамі і каламі, ад архірэяў і старэйшынаў народу.
48 А хто прадаваў Яго, даў ім знак, сказаўшы: каго (я) пацалую, Той ёсьць Ён, хапайце Яго.
49 І адразу падыйшоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Раўві! І пацалаваў Яго.
50 А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады падыйшлі (і) усклалі ру́кі на Ісуса і ўзялі Яго.
51 І вось адзін з быўшых з Ісусам выцягнуўшы руку, дастаў меч свой і, ударыўшы раба архірэявага, адсек яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: вярні меч свой у ягонае мейсца; бо ўсе, што ўзялі меч, ад меча загінуць.
53 Ці думаеш, што (Я) ня магу зараз жа ўпрасіць Ба́цьку Майго, і (Ён) дасьць Мне больш чым дванаццаць легіёнаў Ангелаў?
54 Як жа збудуцца Пісаньні, што гэта мусіць стацца?
55 У той час сказаў Ісус народу: быццам на разбойніка выйшлі (вы) зь мечамі і каламі схапіць Мяне; кожны дзень сядзеў (Я) з вамі, навучаючы ў Сьвятыні, і (вы) ня ўзялі Мяне.
56 Гэтае ж усё сталася, каб збыліся Пісаньні Прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, уцяклі.
57 А тыя, што схапілі Ісуса, завялі (Яго) да Каяхвы, архірэя, куды былі сабраны кніжнікі і старэйшыны.
58 А Пётра сьледаваў за Ім здалёк аж да падворка архірэявага; і, увайшоўшы ўсярэдзіну, сядзеў са слугамі, каб убачыць канец.
59 А архірэі і старэйшыны і ўвесь сынэдрыён шукалі хвальшывае сьведчаньне супраць Ісуса, каб забіць Яго.
60 І ня знайшлі; ня знайшлі і многія хвальшывыя сьведкі, што прыйшлі. Уканцы прыйшлі два ілжывыя сьведкі
61 і сказалі: Ён казаў: магу зруйнаваць Сьвятыню Бога і за тры дні збудаваць яе.
62 І, устаўшы, архірэй сказаў Яму: нічога ня адказваеш? што яны проці Цябе сьведчаць?
63 Ісус жа маўчаў. І, прадоўжыўшы, архірэй сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам ці Ты Хрыстос, Сын Бога?
64 Ісус кажа яму: ты сказаў, да таго ж кажу вам: адгэтуль убачыце Сына Чалавечага, седзячы з правага боку Сілы і ідучы на воблаках Неба.
65 Тады архірэй разьдзер адзежы свае, кажучы: (Ён) блюзьніць: на што нам яшчэ сьведкі? Вось цяпер (вы) пачулі блюзьнерства Ягонае.
66 Як вам здаецца? Яны ж адказаўшы сказалі: варты сьмерці.
67 Тады заплявалі Ягонае Аблічча і зьбілі Яго; другія ж білі Яго па шчоках,
68 кажучы: прароч нам, Хрыстос, хто ўдарыў Цябе?
69 А Пётра сядзеў вонках на падворку, і падыйшла да яго адна служанка, кажучы: і ты быў з Ісусам Галілейцам.
70 Але ён адрокся перад усімі, кажучы: ня ведаю, што (ты) гаворыш.
71 А калі ён выходзіў за браму, убачыла яго другая і кажа быўшым там: і гэты быў зь Ісусам Назарэем;
72 і (ён) ізноў адрокся з прысягаю: ня ведаю Таго Чалавека.
73 Крыху пазьней падыйшлі тыя, што стаялі (там і) сказалі Пётру: сапраўды і ты зь іх, бо і гаворка твая выдае цябе.
74 Тады ён пачаў клясьціся і прысягаць: ня ведаю Гэтага Чалавека. І тут жа запяяў певень.
75 І было напомнена Пётру слова Ісуса ска́занае яму: перш чым прапяе певень тройчы адрачэшся ад Мяне. І выйшаўшы вонкі заплакаў горка.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 26 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Мацьвея 26 раздзел в переводах:
Мацьвея 26 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.