Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея 12 Эвангельле Мацьвея 12 раздзел

1 У той час праходзіў Ісус у суботу засе́янымі палямі; вучні Яго пачулі голад ды пачалі зрываць калосьсе і е́сьці.
2 Фарысэі-ж, угле́дзіўшы гэтае, сказалі Яму: вось вучні Тваі робяць, чаго ня гожа рабіць у суботу.
3 Ён жа сказаў ім: ці-ж вы ня чыталі, што зрабіў Давід, калі захаце́ў е́сьці сам і быўшыя з ім?
4 Як ён увайшоў у дом Божы і е́ў хлябы́ ахвярныя, якіх не нале́жала е́сьці ні яму, ні быўшым з ім, а толькі адным сьвяшчэнікам?
5 Яшчэ ці-ж ня чыталі вы ў законе, што ў суботы сьвяшчэнікі ў царкве́ парушаюць суботу, аднак бязьвінныя?
6 Кажу-ж вам, што тут ёсьць вялікшы за царкву.
7 Калі-б вы разуме́лі, што значыць: міласьці хачу, а ня жэртвы, то не асудзілі-б бязьвінных (Осія 6:6).
8 Бо Сын Чалаве́чы ёсьць гаспадар і суботы.
9 І, адыйшоўшы адтуль, увайшоў Ён у школу іх.
10 І вось там быў чалаве́к сухарукі. І спыталіся у Ісуса, каб абвінаваціць Яго: ці гожа аздараўляць у суботу?
11 Ён жа сказаў ім: хто з вас, маючы адну аўцу, калі яна ў суботу ўпадзе́ ў яму, ня возьме яе́ і ня выцягне?
12 На колькі-ж ле́пшы чалаве́к за аўцу? Значыць, можна ў суботу рабіць дабро.
13 Тады кажа гэнаму чалаве́ку: выцягні руку тваю! І той выцягнуў: і ста́лася яна здаровая, як другая.
14 Фарысэі-ж, вы́йшаўшы, змаўляліся проці Яго, як бы загубіць Яго. Але Ісус, ве́даючы, пайшоў адтуль.
15 І пайшло́ сьле́дам за Ім множства народу, і Ён аздараўляў іх усіх.
16 І забараніў ім выяўляць Яго,
17 каб збыло́ся сказанае праз прарока Ісаю, які кажа:
18 Вось юнак Мой, Якога Я выбраў, Улю́блены Мой, Якому спагадае душа Мая. Узлажу Дух Мой на Яго, і абве́сьціць народам суд.
19 Ня будзе свары́цца, ані загало́сіць, і ніхто не пачуе на вуліцах голасу Яго.
20 Трысьціны надло́манай не перало́міць і лёну тле́ючага не зага́сіць, пакуль ня дасьць суду перамогі.
21 І ў імя Яго будуць спадзявацца народы (Ісая 42:1−4).
22 Тады прывялі да Яго апанаванага злым духам сьляпога й нямога, і аздаравіў яго, так што сьляпы й нямы стаў гаварыць і бачыць.
23 І дзівіўся ўве́сь народ і гаварыў: ці ня гэта сын Давідаў?
24 Фарысэі-ж, пачуўшы гэтае, сказалі: Ён выганяе злых духаў ня йначай, як сілаю Вэльзэвула, князя злых духаў.
25 Але Ісус, ве́даючы думкі іх, сказаў ім: усякае царства, разьдзяліўшыся само ў сабе́, апусьце́е; і ўсякае ме́ста, ці дом, разьдзяліўшыся сам у сабе́, ня ўстоіць.
26 І калі злы дух злога духа выганяе, то ён разьдзяліўся сам у сабе́: як можа ўстая́ць царства яго?
27 І, калі Я сілаю Вэльзэвула выганяю нячыстых духаў, то чы́ею сілаю сыны вашыя выганяюць? Вось чаму яны будуць вам судзьдзямі.
28 А калі Я Духам Божым выганяю нячыстых, то, значыцца, прыйшло да вас царства Божае.
29 Або як можа хто ўвайсьці ў дом асілка і абрабаваць рэчы яго, калі ране́й ня зьвяжа асілка і тады абрабуе дом яго.
30 Хто не са Мною, той проці Мяне́; і хто ня зьбірае са Мною, той марна траціць.
31 Дзеля гэтага кажу вам: усякі грэх і ганьбава́ньне дару́юцца чалаве́кам, а ганьбава́ньне Духа не даруецца чалаве́кам.
32 Калі хто скажа слова на Сына Чалавечага, дару́ецца яму; калі-ж хто скажа на Духа Сьвятога, не дару́ецца яму ні ў гэтым ве́ку, ні ў будучым.
33 Або прызна́йце дрэва добрым і плод яго добрым, або прызна́йце дрэва благім і плод яго благім, бо дрэва пазнае́цца паводле плоду.
34 Родзе га́давы! як вы можаце гаварыць добрае, калі вы благія? бо ад паўнаты сэрца гавораць вусны.
35 Добры чалаве́к з добрага скарбу сэрца выносіць добрае, а благі чалаве́к з благога скарбу выносіць благое.
36 Кажу-ж вам, што за ўсякае пустое слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у дзе́нь суду́.
37 Бо паводле слоў сваіх будзеш апра́ўданы і наводле слоў сваіх будзеш засу́джаны.
38 Тады некато́рыя з кніжнікаў і фарысэяў сказалі: Вучыцель! хаце́лася-б нам ад Цябе́ знак бачыць.
39 Ён жа сказаў ім у адказ: род лукавы й чужало́жны шукае знако́ў, і знакí ня будуць да́дзены яму, апрача знаку Іоны прарока.
40 Бо, як Іона быў у чэраве кіта тры дні і тры ночы, так і Сын Чалаве́чы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
41 Мужы Ніневійскія ўстануць на суд з родам гэтым і засудзяць яго, бо яны пака́яліся ад навукі Іоны; і вось тут больш, чым Іона.
42 Царыца паўднёвая паўстане на суд з родам гэтым і засудзіць яго, бо яна прыходзіла з краю зямлі паслухаць мудрасьці Салямо́навай; і вось тут больш, чым Салямон.
43 Калі нячысты дух выйдзе з чалаве́ка, то блука́ецца на бязво́дзьдзі, шука́ючы супако́ю, і не знаходзіць.
44 Тады кажа: вярнуся ў дом мой, адкуль я выйшаў. І, прыйшоўшы, знаходзіць яго незаня́тым, вы́меценым і прыбра́ным.
45 Тады йдзе́ й бярэ з сабою се́м другіх духаў, горшых за яго, і, увайшоўшы, жывуць там; і для чалаве́ка таго апошняе бывае горш пе́ршага. Так будзе і з гэтым родам благім.
46 Калі-ж Ён яшчэ гаварыў да народу, вось маці Яго і браты Яго стаялі вонках, хо́чучы гаварыць з Ім.
47 І не́хта сказаў Яму: вось маці Твая і браты Тваі стаяць вонках, хо́чучы гаварыць з Табою.
48 Ён жа сказаў у адказ гаварыўшаму: хто маці Мая? хто браты Маі?
49 І, паказаўшы рукою Сваею на ву́чняў Сваіх, сказаў: вось маці Мая і браты Мае́;
50 бо хто будзе выпаўняць волю Айца́ Майго, што ў нябёсах, той Мне́ брат і сястра і маці.

Зноскі:

5, 6 царква = храм.
9 школа = сынагога.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Мацьвея Сьвятое Эвангельле, 12 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 12 раздзел в переводах:
Мацьвея 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.