Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 2 Эвангельле Мацьвея, 2 глава

1 Калі-ж Ісус нарадзіўся ў Віфляе́ме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерузалім ма́гі з усходу і кажуць:
2 Дзе́ народжаны Цар Юдэйскі? бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
3 Пачуўшы гэтае, Ірад цар занепакоіўся і ўве́сь Ерузалім з ім.
4 І, сабраўшы ўсіх архірэяў і кніжнікаў народных, пытаўся у іх: дзе́ нале́жа нарадзіцца Хрысту?
5 Яны-ж сказалі яму: у Віфляе́ме Юдэйскім, бо гэтак напісана праз прарока:
6 І ты, Віфляе́м, зямля́ Юдзіна, нічым ня ме́ншы за ваяводзтвы Юдавы, бо з цябе́ выйдзе Правады́р, Каторы ўпасе́ народ Мой Ізраільскі (Міхея 5:2).
7 Тады Ірад, тайком прыклікаўшы ма́гаў, вы́ведаў ад іх час зьяўле́ньня зоркі.
8 І, паслаўшы іх у Віфляе́м, сказаў: пайдзе́це, добра разьве́дайце пра Дзіцятка і, калі знойдзеце, паведаміце мяне́, каб і мне́ пайсьці пакланіцца Яму.
9 Яны, выслухаўшы цара́, пайшлі. І вось зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль нарэшце, прыйшоўшы, не супынілася над ме́сцам, дзе́ было Дзіця.
10 Угле́дзіўшы-ж зорку, яны ўзрадаваліся вялікаю ра́дасьцяй.
11 І, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіцятка з Марыяй, маткаю Яго, і ўпаўшы, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы сваі, прынясьлі Яму падарункі: золата, ладан і сьмірну.
12 І, ме́ўшы ў сьне́ нака́з ад Бога не варочацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў старану сваю.
13 Калі-ж яны адыйшлі, вось, Ангел Гасподні зьяўляецце ў сьне́ Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і матку Яго і бяжы ў Эгіпет, і будзь там, дакуль не скажу табе́; бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго.
14 Ён устаў уначы́, узяў Дзіцятка й матку Яго і пайшоў у Эгіпет.
15 І там быў да сьме́рці Ірада, каб збылося сказанае Госпадам праз прарока, які кажа: з Эгіпту паклікаў Я сына Майго (Осія 11:1).
16 Тады Ірад, угле́дзіўшы, што ма́гі з яго пасьмяяліся, ве́льмі разгне́ваўся і паслаў выбіць усіх дзяце́й у Віфляе́ме і ўсіх ваколіцах яго, ад двох гадоў і малодшых, водле часу, які вы́ведаў ад ма́гаў.
17 Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, каторы кажа:
18 Голас у Раме чутны, плач і рыданьне, і лямант вялікі; Рахіль плача па дзе́цях сваіх і ня хоча ўце́шыцца, бо іх няма (Ерамія 31:15).
19 Па сьме́рці-ж Ірада, вось Ангел Гасподні ў сьне́ зьяўляецца Язэпу ў Эгіпце
20 і кажа: устань, вазьмі Дзіцятка і матку Яго і йдзі ў зямлю Ізраіляву, бо памёрлі шукаўшыя душы Дзіцяці.
21 Ён устаў, узяў Дзіцятка і матку Яго і прыйшоў у зямлю Ізраіляву.
22 А пачуўшы, што ў Юдэі пануе Архелай заме́ст Ірада, бацькі свайго, пабаяўся туды йсьці; але, папярэджаны ад Бога ў сьне́, пайшоў у ме́жы Галіле́йскія.
23 І, прыйшоўшы, асе́ў у ме́сьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што Ён Назарэем назаве́цца (Судзьдзяў 13:5).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 2 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.