Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Мацьвея, 24 Эвангельле Мацьвея, 24 глава

1 І, выйшаўшы, Ісус ішоў ад сьвятыні; і прыступіліся вучні Яго, манючы́ся паказаць Яму будынкі сьвятыні.
2 Ісус жа сказаў ім: ці бачыце ўсё гэтае? Запраўды́ кажу вам: не астане́цца тут ка́меня на ка́мені: усё будзе зьнíшчана.
3 Калі-ж сядзе́ў Ён на гарэ Аліўнай, прыступіліся да Яго вучні насамо́це і спыталіся: скажы нам, калі гэтае ста́нецца, і які знак Твайго прыходу і сканчэньня сьве́ту?
4 Ісус сказаў ім у адказ: сьцеражэ́цеся, каб хто не падману́ў вас,
5 бо многія прыйдуць пад імем Маім і будуць гаварыць: я Хрыстос, — і шмат каго падману́ць.
6 Таксама пачуеце пра войны і вае́нныя чуткі. Глядзе́це, ня трывожцеся: бо ўсё гэта мусіць стацца; але гэта яшчэ не кане́ц.
7 Бо паўста́не народ на народ і царства на царства; і будуць галады́, мо́ры і зямлітрасе́ньні па мясцох.
8 Усё-ж гэнае — пачатак го́ра.
9 Тады будуць выдаваць вас на мукі й забіваць вас; і зьненавідзяць вас усе́ народы за імя Маё.
10 І тады спаку́сяцца многія; і адзін аднаго будуць выдаваць і ненавідзець адзін аднаго.
11 І многія фальшывыя прарокі паўстануць і многіх падмануць.
12 І ад памнажэньня грэху шмат у каго асьцюдзяне́е любоў.
13 Хто-ж вы́трывае да канца, спасе́цца.
14 І абвяшчаць будуць Эвангельле царства па ўсім сьве́це дзеля сьвядоцтва ўсім народам; і тады прыйдзе канец.
15 Дык вось, калі ўбачыце агіду спусташэньня, аб якой сказаў прарок Даніла, што паўстане на сьвятым ме́сцы, (чытаючы няхай разуме́е):
16 тады, хто ў Юдэі, няхай бягуць у го́ры;
17 і хто на страсе́, той няхай ня зыходзіць узяць што-небудзь з дому свайго.
18 І хто ў полі, той няхай не варо́чаецца назад узяць вопратку сваю.
19 Го́ра-ж цяжа́рным і кормячым грудзьмі ў тыя дні.
20 Мале́цеся-ж, каб ня прышлося ўцякаць вам зімою, ці ў суботу.
21 Бо тады будзе вялікая туга́, якой ня было ад пачатку сьве́ту аж дагэтуль і ня будзе.
22 І калі-б не скарацíліся тыя дні, то не спаслося-б ніводнае це́ла: але дзеля выбраных скароцяцца тыя дні.
23 Тады, калі хто скажа вам: вось тут Хрыстос, ці там, — ня ве́рце.
24 Бо паўстануць фальшывыя Хрысты і фальшывыя прарокі і дадуць вялікія знаме́ньні і цуды, каб падману́ць, калі магчы́ма, і выбраных.
25 Вось Я напе́рад сказаў вам.
26 Дык, калі скажуць вам: вось Ён у пустыні, — ня выходзьце; вось Ён у пакоях, — ня ве́рце.
27 Бо, як бліскавіца выходзіць з усходу і відаць да за́хаду, так будзе прыход Сына Чалаве́чага.
28 Бо абы дзе́ быў труп, тамака зьбяруцца і арлы.
29 І ўраз-жа пасьля тугí дзён гэных сонца зьме́ркне, і ме́сяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоры спадуць з не́ба, і сілы нябе́сныя ўзварухнуцца.
30 Тады зьявіцца знак Сына Чалаве́чага на не́бе, і тады заплачуць усе́ пляме́ньні зямны́я і ўгле́дзяць Сына Чалаве́чага ідучы на воблаках нябе́сных з сілаю і славаю вялікаю.
31 І пашле́ Ангелаў сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць выбраных Яго ад чатырох вятроў, ад краю нябе́с да краю іх.
32 Ад смакоўніцы вазьме́це прыклад: калі галіны яе́ робяцца ўжо мяккімі і пускаюць лісьцё, дык ве́даеце, што блізка ле́та.
33 Гэтак і вы, калі ўбачыце ўсё гэтае, дык ве́дайце, што блізка пры дзьвярох.
34 Запраўды́ кажу вам: не праміне́ род гэты, як усё гэтае ста́нецца.
35 Не́ба й зямля́ праміну́ць; але словы Мае́ не праміну́ць.
36 Аб дні-ж тым і гадзіне ніхто ня ве́дае, навет і ангелы нябе́сныя, а толькі Аце́ц Мой адзін.
37 Але, як было ў дні Ноя, так будзе і ў прыход Сына Чалаве́чага.
38 Бо, як у дні перад патопам е́лі, пілі, жаніліся й ішлі замуж, да таго дня, як увайшоў Ной у карабе́ль,
39 і ня думалі, пакуль ня прыйшоў патоп і ня зьнішчыў усіх: так будзе і ў прыход Сына Чалаве́чага.
40 Тады будуць у полі двое: адзін бярэцца, а другі пакідаецца.
41 Дзьве́ ме́лючыя ў жорнах: адна бярэцца, а другая пакідаецца.
42 Дык ня сьпіце, бо ня ве́даеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.
43 Вам жа тое вядома, што, калі-б ве́даў гаспадар дому, у якую ва́рту прыйдзе злодзей, дык ня спаў-бы і ня даў-бы падкапа́цца пад дом свой.
44 Дзеля гэтага і вы будзьце гатовы; бо Сын Чалаве́чы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.
45 Хто-ж ве́рны й разумны раб, што яго гаспадар паставіў над слу́гамі сваімі, каб даваць ім у пару́ е́сьці?
46 Шчасьлівы той слуга́, якога гаспадар ягоны, прыйшоўшы, знойдзе, што робіць гэтак.
47 Запраўды́ кажу вам, што над ўсе́ю мае́масьцяй сваёй паставіць его.
48 Калі-ж гэны благі слуга́ скажа ў сэрцы сваім: ня хутка прыйдзе гаспадар мой,
49 і пачне́ біць сяброў сваіх ды е́сьці й піць з п’яніцамі,
50 то прыйдзе гаспадар слугí таго ў дзе́нь, у які ён не чакае, і ў гадзіну, у якую ня думае,
51 і адлучыць яго і пакладзе́ яму адну долю з крывадушнікамі; там будзе плач і скрыго́т зубоў.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Мацьвея, 24 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.