Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 20 Паводле Мацьвея, 20 глава

1 Уладарства Нябеснае падобнае да чалавека-гаспадара, які раньнім ранкам выйшаў наняць работнікаў у вінаграднік свой.
2 І ўмовіўшыся зь імі па дынару на дзень, паслаў іх у вінаграднік свой.
3 І выйшаўшы каля гадзіны трэцяй, убачыў іншых, якія бяз справы стаялі на рынку.
4 І тым сказаў: Ідзеце й вы ў вінаграднік мой, і што будзе належаць, дам вам; яны пайшлі.
5 І зноў выйшаў каля гадзіны шостай і дзявятай і зрабіў таксама.
6 І яшчэ выйшаў каля адзінаццатай гадзіны й знайшоў іншых, якія стаялі без занятку, і кажа ім: Чаго стаіцё тут увесь дзень без работы?
7 Кажуць яму: Бо ніхто нас не наняў; і сказаў ім: ідзеце й вы ў вінаграднік мой, і што будзе належаць, дастанеце.
8 Калі-ж надыйшоў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў аканому свайму: пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы ад апошняга й да першага.
9 І тыя, якія прыйшлі каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынару.
10 Прыйшоўшыя першымі думалі, што яны атрымаюць больш, але й яны дасталі па дынару.
11 І атрымаўшы, сталі наракаць на гаспадара дому.
12 І гаварылі: Гэтыя апошнія працавалі адну гадзіну, і ты прыраўняў іх да нас, мы-ж перанесьлі цяжар дня й сьпёку.
13 Ён-жа ў адказ сказаў аднаму зь іх: Дружа! Я ня крыўджу цябе. Ці-ж не за дынар ты ўмовіўся са мною?
14 Вазьмі сваё й ідзі. Я-ж хачу даць і гэтаму апошняму, што й табе.
15 Ці-ж я ня волен у сваім рабіць, як хачу? Ці вока тваё зайздроснае, што я дабрадзейны?
16 Гэтак будуць апошнія першымі, а першыя апошнімі, бо многа званых, але мала выбраных.
17 І, падыйходзячы да Ерусаліму, Ісус ў дарозе адклікаў дванаццаць вучняў асобна й сказаў ім:
18 «Вось увайходзім у Ерусалім, і Сын Чалавечы выданы будзе архірэям і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць.
19 І выдадуць Яго нявернікам на зьдзекі, на пабоі й на ўкрыжаваньне; і на трэйці дзень уваскрэсьне».
20 Тады падыйшла да Яго маці сыноў Заведэевых з сынамі сваімі й, кланяючыся, хацела ў Яго штосьці прасіць.
21 Ён-жа сказаў ёй: «Чаго хочаш?» І яна кажа Яму: «Скажы, каб гэтыя абодва сыны мае селі, адзін з правага, а другі зь левага боку ў Цябе ў Валадарстве Тваім».
22 Ісус у адказ прамовіў: «Ня ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чашу, якую Я буду піць, ці хрысьціцца хрышчэньнем, якім Я хрышчуся?» Яны-ж адказалі — можам.
23 І Ён кажа ім: Чашу маю піць будзеце й хрышчэньнем, якім Я хрышчуся, хрысьціцца будзеце, але сесьці ў Мяне з правага боку й зь левага ня Мне даваць, але каму прызначана ад Айца Майго».
24 Пачуўшы гэтае, іншыя дзесяць вучняў узлаваліся на двух братоў.
25 Але Ісус, паклікаўшы іх да Сябе, сказаў: «Вы ведаеце, што князі народаў уладараць над імі й вяльможы — начальнікі над імі.
26 Але між вамі няхай ня будзе так; але, хто хоча між вамі быць большым, няхай будзе вам слугою.
27 І хто хоча між вамі быць першым, няхай будзе вам слугою.
28 Так і Сын Чалавечы не прыйшоў, каб Яму служылі, але каб паслужыць і аддаць душу Сваю за адкупленьне многіх».
29 І калі яны выйходзілі зь Ерыхону, сьледам за Ім ішло мноства народу.
30 І вось двое сьляпых, якія сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што Ісус прайходзіць і мінае іх, пачалі крычаць: «Госпадзе, Сыне Давідаў, зьмілуйся над намі!»
31 Народ-жа пагражаў ім, каб маўчалі, але яны яшчэ мацней пачалі крычаць: «Зьмілуйся над намі Госпадзе, Сыне Давідаў!»
32 Ісус, спыніўшыся, падклікаў іх і сказаў: «Што вы хочаце, каб я ўчыніў вам?»
33 Яны кажуць Яму: «Госпадзе, каб адчыніліся вочы нашыя».
34 Ісус, зьлітаваўшыся, дакрануўся да вачэй іхных, і ўраз-жа сталі бачыць вочы іх, і яны пайшлі за Ім.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 20 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.