Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 17 Паводле Мацьвея, 17 глава

1 Пасьля шасьцёх дзён узяў Ісус Пятра, Якуба й Яна, брата яго, і ўзьвёў іх адных на гару высокую.
2 І перамяніўся прад імі, і зазьзяла Аблічча Ягонае, як сонца, а вопратка-ж Ягоная сталася белаю, як снег.
3 І вось зьявіўся ім Майсей і Ільля, размаўляючы зь Ім.
4 І Пётра, азваўшыся да Ісуса, сказаў: «Госпадзе! Добра нам тут быць. Калі хочаш, зробім тры палаткі: Табе адну, Майсею адну й адну Ільлі».
5 Калі ён яшчэ гаварыў, воблака сьветлае ахінула іх, і вось голас з воблака прамовіў: «Гэта Сын Мой улюблены, у Ім Маё дабраваленьне, Яго слухайце».
6 І пачуўшы, вучні ўпалі ніц і спужаліся.
7 Ісус-жа, падыйшоўшы, дакрануўся да іх і прамовіў: «Устаньце й ня бойцеся!»
8 Узьняўшы-ж вочы свае, яны нікога ня ўбачылі, толькі аднаго Ісуса.
9 І калі зыйходзілі з гары, Ісус засьцярог іх, кажучы: «Нікому не гаварэце пра зьяву, пакуль Сын Чалавечы не ўваскросьне зь мёртвых».
10 І спыталіся Яго вучні Ягоныя, кажучы: «Чаму кніжнікі гавораць, што Ільлі першаму належыць прыйсьці.
11 Ісус-жа ў адказ сказаў ім: «Так, Ільля павінны прыйсьці перш і ўладзіць усё.
12 Але кажу вам, што Ільля ўжо прыйшоў, і не пазналі яго, і ўчынілі зь ім, як хацелі; гэтак і Сын Чалавечы пацерпіць ад іх».
13 Тады вучні зразумелі, што пра Яна Хрысьціцеля гаварыў ім.
14 І калі яны падыйшлі да народу, падышоў да Яго чалавек, і падаючы прад Ім на калені,
15 гаварыў: «Госпадзе! Зьлітуйся над сынам маім, ён у маладзіку ўпадае ў шал, і цяжка пакутуе, бо часта кідаецца ў агонь, і часта ў ваду.
16 Я прыводзіў яго да вучняў Тваіх, і не маглі яго аздаравіць».
17 Ісус-жа, адказваючы, сказаў: «О, родзе няверны й распусны! Дакуль буду з вамі, дакуль буду цярпець вас? Прывядзеце яго да Мяне сюды».
18 І забараніў яму Ісус, і выйшаў злыдух зь юнака, і ён ачуняў у тую-ж гадзіну.
19 Тады вучні, падыйшоўшы да Ісуса на самоце, сказалі: «Чаму мы не змаглі выгнаць яго?»
20 І адказаў ім Ісус: «З-за нявер’я вашага. Бо, запраўды кажу вам: Калі будзеце мець веру хоць з гарчычнае зерне і скажаце гары гэтай: Перайдзі адсюль туды, — яна пярэйдзе, і нічога ня будзе немагчымага для вас.
21 Гэты-ж род выганяецца няйначай, як толькі малітваю й постам».
22 У часе прабываньня іх у Галілеі, Ісус сказаў ім: «Праданы мае быць Сын Чалавечы ў рукі чалавечыя.
23 І заб’юць Яго, і на трэйці дзень уваскрэсьне». І яны надзвычай засмуціліся.
24 Калі-ж яны прыйшлі ў Капэрнаум, падыйшлі да Пятра зборшчыкі даніны й сказалі: «Ці ня дасьць ваш настаўнік даніну?»
25 Ён сказаў: «Так». І калі ўвайшоў у дом, Ісус папярэдзіў яго, кажучы: «Як табе думаецца, Сымоне? Уладары зямныя з каго бяруць налог ці падатак: з сваіх сыноў ці з чужых?»
26 Пётра сказаў Яму: «З чужых». Ісус-жа сказаў: «Значыць, сыны вольныя.
27 Але, каб нам іх ня скрыўдзіць, пайдзі на мора, закінь вуду, і першую злоўленую рыбу вазьмі, і адчыніўшы ёй рот, знойдзеш манэту; вазьмі яе й аддай ім за Мяне й за сябе».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 17 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.