Біблія » Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея 7 Паводле Мацьвея 7 раздзел

1 Ня судзеце, каб ня былі суджаны.
2 Бо якім судом судзіце, такім і вас будуць судзіць, і якою меркаю мераеце, такою адмераюць і вам.
3 І што ты ўглядаесься на шчэпку ў воку брата твайго, а палена ў сваім воку не адчуваеш?
4 Або, як скажаш брату свайму: Дай я выйму шчэпку з вока твайго, а вось у тваім воку палена.
5 Крывадушнік! Выкінь перш палена з вока твайго, а тады пабачыш, як дастаць шчэпку з вока брата твайго.
6 Не давайце сьвятога псом, і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб не патапталі іх нагамі ды, абярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасеце, і будзе вам дадзена; шукайце й знойдзеце, стукайце, і адчыняць вам.
8 Бо кожны, хто просіць, — атрымоўвае; і хто шукае, — знайходзіць, і хто стукае, таму адчыняюць.
9 Або ці ёсьць між вамі такі чалавек, у каго сын папрасіў-бы хлеба, а ён даў-бы яму камень?
10 А калі папрасіў-бы рыбы, даў-бы яму зьмяю?
11 Вось-жа, калі вы, самі благія, умееце абдорваць дабром дзяцей вашых, тым болей Айцец ваш Нябесны абдорыць дабром тых, хто просіць у Яго.
12 Гэтак да ўсяго: як вы хочаце, каб вам людзі рабілі, так і вы рабеце ім, бо ў гэтым закон і прарокі.
13 Увайходзьце праз вузкія вароты, бо шырокія вароты, і шырокі шлях вядуць да пагібелі, і шматлікія прайходзяць імі.
14 Таму цесныя вароты й вузкі шлях вядуць да жыцьця, і мала такіх, якія знайходзяць іх.
15 Сьцеражэцеся йлжывых прарокаў, якія падыйходзяць да вас у авечай вопратцы, нутро-ж у іх — ваўкоў драпежных.
16 Па пладох іхных пазнаеце іх. Ці-ж зьбіраюць зь цярніны вінаград, ці з асоту — фігі?
17 Гэтак усякае дрэва добрае дае й плады добрыя; благое ж дрэва дае благія плады.
18 Ня можа добрае дрэва выдаць плады добрыя.
19 Усякае дрэва, якое не выдае добрага плоду, сьсякаюць і кідаюць у агонь.
20 Дык па пладох іхных пазнаеце іх.
21 Ня ўсякі, хто кажа мне — Госпадзе, Госпадзе! — увойдзе ў Валадарства Нябеснае.
22 Многія скажуць Мне ў той дзень: Госпадзе, Госпадзе! Ці не ў Тваё імя прарочылі мы? І ці не Тваім імем выганялі злыдняў? І це не Тваім імем шмат цудаў тварылі?
23 І тады скажу ім: Я ніколі ня ведаў вас, адступецеся ад Мяне, спраўцы беззаконьня.
24 Вось-жа, усякага, хто слухае словы Мае гэтыя і выпаўняе іх, прыпадобню да чалавека мудрага, які збудаваў дом свой на камені.
25 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наляглі на дом той, і ён не заваліўся, бо быў пастаўлены на камені.
26 Усякі-ж той, хто слухае словы Мае й не выпаўняе іх, падобны будзе да чалавека бесталковага, які пабудаваў дом свой на пяску.
27 І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і ўсхадзіліся вятры, і наваліліся на дом той, і ён заваліўся, і вялікая была руіна яго».
28 І сталася, калі кончыў Ісус гэтыя словы, народ дзіваваўся ў навукі Ягонае.
29 Бо вучыў іх, як Той, хто ўладу мае, і ня так, як кніжнікі й фарысеі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Мацьвея Сьвятое Евангельле, 7 раздзел. Пераклад Міцкевіча (Прускага).

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Мацьвея 7 раздзел в переводах:
Мацьвея 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Иоанна Златоуста
  9. Толкование Феофилакта Болгарского
  10. Новый Библейский Комментарий
  11. Лингвистический. Роджерс
  12. Комментарии Давида Стерна
  13. Библия говорит сегодня
  14. Комментарии Скоуфилда


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.