Библия Міцкевіч-98 Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Мацьвея, 2 Паводле Мацьвея, 2 глава

1 Калі Ісус нарадзіўся ў Бэтлеэме Юдэйскім у днёх караля Ірада, вось прыйшлі мудрацы з усходу ў Ерусалім і кажуць:
2 — Дзе народжаны кароль Юдэйскі? Бо мы бачылі зару Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.
3 Пачуўшы гэтае, кароль Ірад занепакоіўся, а зь ім і ўвесь Ерусалім.
4 І склікаўшы вышэйшае сьвятарства й кніжнікаў народных, выпытваў у іх, дзе прызначана нарадзіцца Хрысту.
5 Яны-ж сказалі яму: — У Бэтлеэме Юдэйскім, бо гэтак напісана ў прарока:
6 «І ты, Бэтлеэме, зямля Юдава, нічым ня меншы ў ваяводзтвах Юдавых, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе кіраваць народам маім Ізраельскім».
7 Тады Ірад, тайком паклікаўшы мудрацоў, выведаў ў іх час з’яўленьня зары.
8 І, паслаўшы іх у Бэтлеэм, сказаў: «Пайдзеце і дакладна даведайцеся пра Дзіцятка, і калі знойдзеце, паведамеце мне, каб і я мог пайсьці пакланіцца Яму».
9 Яны-ж, выслухаўшы караля, адыйшлі; і вось зара, якую бачылі яны на Ўсходзе, ішла прад імі, аж пакуль, дайшоўшы, спынілася над месцам, дзе было Дзіцятка.
10 Угледзеўшы-ж зорку яны ўзрадаваліся вельмі радасьцю вялікаю.
11 І, увайшоўшы ў будыніну, убачылі Дзіцятка з Марыяй, Маці Ягонаю, і паўшы ніц, пакланіліся Яму; і, адчыніўшы скарбы свае, прынясьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.
12 Атрымаўшы-ж у сьне перасьцярогу не варачацца да Ірада, іншым шляхам адыйшлі ў краіну сваю.
13 Калі-ж яны адыйшлі, вось Ангел Гасподні зьяўляецца ў сьне Язэпу й кажа: «Устань, вазьмі Дзіцятка й Маці Ягоную й бяжы ў Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго».
14 Ён устаў, узяў Дзіцятка і Маці Ягоную і ўначы пайшоў у Егіпет.
15 І быў там да сьмерці Ірада, каб збылося сказанае ад Госпада праз прарока, які гаворыць: — «Зь Егіпту паклікаў Я Сына Майго».
16 Тады Ірад, зазнаўшы зьнявагі ад мудрацоў, разьярыўся гневам і паслаў выбіць у Бэтлеэме і ў ваколіцах яго ўсіх дзяцей ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, выведанага ад мудрацоў.
17 Тады збылося сказанае праз прарока Ерамію, які гаворыць:
18 — «Голас у Раме чуцён, плач, галашэньне й лямант вялікі: Рахіль плача па дзецях сваіх і ня хоча суцешыцца, бо няма ўжо іх».
19 Калі-ж Ірад памёр, вось Ангел Гасподні ў сьне зьяўляецца Язэпу й кажа:
20 — «Устань, вазьмі Дзіцятка й Маці Ягоную ды ідзі ў зямлю Ізраілеву, бо зьмерлі тыя, якія шукалі душы Дзіцяці».
21 І ён, устаўшы, узяў Дзіцятка й Маці Яго ды прыйшоў у зямлю Ізраілеву.
22 А, дачуўшыся, што ў Юдэі ўладарыць Архелай на месцы бацькі свайго Ірада, пабаяўся туды йсьці; атрымаўшы-ж вестку ў сьне, пайшоў у краіну Галілейскую.
23 І, прыйшоўшы, пасяліўся ў месьце, званым Назарэт, каб споўнілася сказанае праз прарокаў, што: «Ён Назарэем назавецца».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацьвея, 2 глава. Пераклад Міцкевіча (Прускага)

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.