1 да Цімафея 4 глава

Першае пасланне да Цімафея
Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла → Комментарии Скоуфилда

Пераклад Рыма-Каталіцкага Касцёла

Супраць фальшывых вучэнняў

1 Дух выразна кажа, што напрыканцы часоў некаторыя адступяцца ад веры і звернуцца да духаў, якія зводзяць, і да навук дэманаў
2 праз крывадушных падманшчыкаў, якія заплямілі сваё сумленне.
3 Яны забараняюць жаніцца, спажываць стравы, якія Бог стварыў дзеля спажывання з удзячнасцю для веруючых і тых, якія пазналі праўду.
4 Бо ўсё, што стварыў Бог, добрае, і нельга адкідаць нічога, што з удзячнасцю прымаецца.
5 Яно асвячаецца праз слова Божае і малітву.
Добрае вучэнне і пабожнасць

6 Калі гэта растлумачыш братам, станеш добрым слугою Езуса Хрыста, які жывіцца словамі веры і добрай навукі, якой ты заўсёды трымаўся.
7 Асцерагайся бязбожных і недарэчных баек. Сябе ж выхоўвай у пабожнасці,
8 бо цялеснае практыкаванне мала ў чым карыснае, а пабожнасць да ўсяго прыдатная, мае ў сабе абяцанне цяперашняга і будучага жыцця.
9 Праўдзівае гэта слова і вартае ўсялякай увагі.
10 Бо дзеля гэтага мы працуем і змагаемся, таму што спадзяемся на Бога жывога, Збаўцу ўсіх людзей, асабліва веруючых.
11 Загадвай гэта і гэтаму навучай.
Прыклад для верных

12 Няхай ніхто не пагарджае тваёй маладосцю, але стань для верных узорам у слове, паводзінах, любові, веры і беззаганнасці.
13 Пакуль прыйду, займіся чытаннем Пісання, заахвочваннем і навучаннем.
14 Не занядбоўвай дар, які ёсць у табе і які быў дадзены табе праз прароцтва і ўскладанне рук калегіі прэзбітэраў.
15 Аб гэтым клапаціся, у гэтым трывай, каб твой поступ быў відавочны для ўсіх.
16 Зважай на сябе і на навучанне. Заставайся ў гэтым. Робячы так, і самога сябе збавіш, і тых, хто слухае цябе.

Комментарии Скоуфилда

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.