Псалтыр 26 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Баркли

Пераклад Яна Станкевіча

1 Давідава. Судзі, СПАДАРУ, мяне, бо я хадзіў у беззаганнасьці сваёй і на СПАДАРА спадзяваўся; не пахіснуся.
2 Выпрабуй, СПАДАРУ, мяне, спакусі мяне, пералітуй ныркі мае а сэрца мае;
3 Бо ласка Твая перад ачыма маімі, і хаджу я ў праўдзе Тваёй.
4 Я не сядзеў ізь сьмяротнікамі марнымі і з тымі, што прыдаюцца, не пайду.
5 Ненавіджу грамаду ліхадзеяў і зь нягоднымі ня сяду.
6 Абмываю ў нявіннасьці рукі свае й абходжу аброчнік Твой, СПАДАРУ,
7 Каб агалашаць голас удзячнасьці й абяшчаць усі дзівы Твае.
8 СПАДАРУ, люблю я сялібу дому Твайго і месца, ідзе жывець чэсьць Твая.
9 Ня лучы з грэшнікамі душы мае ані зь людзьмі крыві жыцьця майго,
10 У чыіх руках благоцьце і чыя правіца поўная лапаноў.
11 А я ў беззаганнасьці сваёй хаджу; выбаві мяне й зьмілуйся над імною.
12 Нага мая стаіць на роўным месцу; у зборах дабраслаўлю СПАДАРА.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.