Псальмы 26 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Комментарии Баркли

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Судзі мяне, Госпадзе, бо хадзіў я ў беззаганнасьці маёй і на Госпада спадзяваўся ды не пахіснуўся.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, і дасьведчы: растапі нутро маё і сэрца маё!
3 Бо ласка Твая прад вачыма маімі, і хадзіў я ў праўдзе Тваёй.
4 Не засядаў я з людзьмі ілжывымі і ня куміўся з крывадушнымі.
5 Ненавідзіў я зборкі зламысных ды з бязбожнікамі разам не сядаю.
6 Абмыю ў нявіннасьці рукі мае і абыйду навакол ахвярніку Твайго, Госпадзе,
7 каб голасна падзякаваць Табе ды апавядаці ўсе цуды Твае.
8 Госпадзе! Я ўлюбіў красу Твайго дому і месца, дзе слава Твая.
9 Не загубі Ты душы маёй з грэшнікамі, ані жыцьця майго з людзьмі крывавымі,
10 да чыіх рук прыліплі ўчынкі ганебныя, чыя правіца напоўпена хабарамі.
11 Я-ж буду хадзіці ў беззаганнасьці маёй; дык збаў Ты мяне і зьлітуйся нада мною!
12 Стапа мая на роўнай сьцежцы стаіць; у зграмаджэньнях буду я Госпада славіць.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.