Маркі 9 глава

Евангеля подле сьвятога Маркі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Жана Кальвина

Пераклад Яна Станкевіча

1 І сказаў ім: «Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых гэтта, што ніяк не паспытаюцца сьмерці, пакуль не абачаць гаспадарства Божага, у магутнасьці прыходзячага.
2 Дзён за шэсьць узяў Ісус Пётру, Якава а Яана, і ўзьвёў іх на гару высокую асобна адных, і адмяніўся перад імі.
3 І адзецьці Ягоныя сталі бліскучыя, вельмі белыя, як сьнег, як на зямлі ніякі бяленьнік ня можа выбяліць іх.
4 І зьявіўся да іх Ільля з Масеям, і яны мужавалі зь Ісусам.
5 І, адказуючы, Пётра сказаў Ісусу: «Раббі! добра нам тут быць; разапніма тры буданы: Табе адзін, Масею адзін і адзін Ільлі».
6 Бо ня ведаў, што адказаць, бо яны вельмі спалохаліся.
7 І зьявіўся булак, ахінаючы іх, і з булаку вышаў голас, кажучы: «Гэта Сын Мой любовы; Яго слухайце!»
8 І якга, глянуўшы навокал, нікога балей ня бачылі, апрача Ісуса аднаго із сабою.
9 І як яны зыходзілі з гары, Ён расказаў ім, каб яны нікому не казалі праз тое, што бачылі, пакуль Сын Людзкі ня ўскрэсьне зь мертвых.
10 І гэтае слова дзяржалі ў сябе, сьперачаючыся адзін із адным, што знача: «ускрэсьці зь мертвых».
11 І пыталіся ў Яго, кажучы: «Чаму кніжнікі кажуць, што Ільля мае пярвей прысьці?»
12 І Ён, адказуючы, сказаў ім: «Ільля запраўды прыйдзе пярвей і аднове ўсе; і як напісана праз Сына Людзкога, што мае шмат цярпець, і замеюць Яго за нішто.
13 Але кажу вам, што й Ільля прышоў, і зрабілі яму, што хацелі, як напісана празь яго».
14 І, прышоўшы да вучанікаў, абачылі вялікі груд навокал іх і кніжнікаў, што сьперачаліся зь імі.
15 І зараз, абачыўшы Яго, увесь груд зумеўся, і, падбягаючы, віталі Яго.
16 Ён папытаўся ў кніжнікаў: «Праз што сьперачаецеся зь імі?»
17 І адзін із груду, адказуючы, сказаў: «Вучыцелю, я прывёў да Цябе сына свайго, у каторага дух нямоты.
18 І йдзелень імае яго, дзярэць яго, і ён пушчае пену, і скрыгоча зубамі сваімі, і сохне. І казаў я вучанікам Тваім, каб яны выгналі яго, і яны не маглі».
19 Адказуючы яму, сказаў: «О родзе няверны! пакуль буду з вамі? пакуль буду цярпець вас? прывядзіце яго да Мяне».
20 І прывялі яго да Яго; і як ён абачыў Яго, якга дух турзаў яго; і ён паваліўся на зямлю, і качаўся, пушчаючы пену.
21 І папытаўся ў вайца ягонага: «Як даўно гэта сталася зь ім?» Ён сказаў: «З маленства.
22 І шмат разоў дух кідаў яго ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, памажы нам, зжалься над намі».
23 Ісус сказаў яму: «Калі можаш верыць, усе магчыма верачаму».
24 І якга айцец дзяцюкоў гукнуў ізь сьлязьмі: «Веру, Спадару! памажы маёй няверы».
25 Ісус, бачачы, што зьбягаецца гурба, зганіў духа нячыстага, кажучы яму: «Немы й глухі душа! Я расказую табе, выйдзі зь яго і наперад ня ўходзь у яго».
26 І, крыкнуўшы а шмат разоў турзануўшы яго, вышаў; і ён быў, бы мертвы, так што шмат хто казаў: «Ён памер».
27 Але Ісус, узяўшы яго за руку, падняў яго, і ён устаў.
28 І, як увыйшоў у дом, вучанікі Ягоныя асобна пыталіся ў Яго: «Чаму мы не маглі выгнаць яго?»
29 І сказаў ім: «Гэты род ня можа высьці ад нічога, адно ад малітвы а посту».
30 І, вышаўшы стуль, праходзілі пераз Ґалілею; і Ён не хацеў, каб хто ведаў.
31 Бо навучаў вучанікаў Сваіх і казаў ім, што Сын Людзкі будзе выданы ў рукі людзкія, і заб’юць Яго, і па забіцьцю на трэйці дзень ускрэсьне.
32 Але яны не разумелі гэтага слова і баяліся пытацца ў Яго.
33 І прышлі да Капернауму; і, будучы ў доме, папытаўся ў іх: «Праз што вы сьперачаліся мяжсобку ў дарозе?»
34 Але яны маўчэлі, бо ў дарозе сьперачаліся мяжсобку, хто найвялікшы.
35 І, сеўшы, гукнуў двананцацёх, і сказаў ім: «Калі хто хоча быць першы, няхай будзе з усіх апошні і ўсіх слугою».
36 І, узяўшы дзецянё, пастанавіў яго сярод іх, і, абняўшы яго, сказаў ім:
37 «Хто прыйме адно з гэтых дзяцей у імя Мае, Мяне прыйме; а хто прыйме Мяне, не Мяне прыйме, але таго, хто паслаў Мяне».
38 І Яан адказаў Яму, кажучы: «Вучыцелю! мы бачылі аднаго, каторы выганяе нячысьцікаў імям Тваім, а ён ня ходзе за намі; і забаранілі яму, бо ня ходзе за намі».
39 Ісус жа сказаў: «Не бараніце яму, бо ніхто, што ўчыне магучы ўчынак у імя Мае, ня можа ўборзьдзе гукаць блага на Мяне.
40 Бо хто ня супроці нас, тый з намі.
41 І хто дасьць вам піць коўню вады ў імя Мае, затым што вы Хрыстовы, запраўды кажу вам, ніяк ня страце заплаты свае.
42 А хто спадманець аднаго з малых гэтых, што вераць у Мяне, вале й было б таму, калі б павесілі яму жоран на шыю і кінулі яго ў мора.
43 А калі спакушае цябе рука твая, адатні яе: валей табе калекаму ўвыйсьці ў жыцьцё, чымсязь дзьвюма рукамі ўвыйсьці ў Ґегенну, у вагонь няўгасны,
44 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне
45 І калі нага твая спакушае цябе, адатні яе: валей табе ўвыйсьці ў жыцьцё кульгаваму, чымся зь дзьвюма нагамі быць укіненым у пеклу, у вагонь няўгасны,
46 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне.
47 І калі вока твае спакушае цябе, вырві яго: валей табе з адным вокам увыйсьці ў гаспадарства Божае, чымся з двума ачыма быць укіненым у пеклу агняную,
48 Ідзе чарвяк іх ня здыхае, і агонь ня гасьне.
49 Бо кажны агнём пасоліцца, кажны аброк сольлю пасоліцца.
50 Соль — добрая; але, калі соль не салоная стане, чым вы яе пасоліце? Майце ў сабе соль, і супакой майце мяжсобку».


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.