1 Самуйлава 19 глава

Першая кніга Самуйлава
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии Жана Кальвина

Пераклад Яна Станкевіча

1 І гукаў Саўла Ёнафану, сыну свайму, а ўсім слугам сваім, каб забіць Давіда; але Ёнафан Саўлянок прыяў Давіду.
2 І абясьціў Ёнафан Давіду, кажучы: «Шукае ацец мой Саўла, забіць цябе; дык, вось, цяпер сьцеражыся ж нараніцы; сядзі ў схове і схавайся.
3 А я выйду й стану ля айца свайго на полю, ідзе ты будзеш, і пагутару празь цябе айцу свайму, і, што абачу, скажу табе».
4 І гукаў Ёнафан праз Давіда добрае Саўлу, айцу свайму, і сказаў яму: «Хай ня ізгрэша кароль супроці слугі свайго Давіда, бо ён нічым не ізграшыў супроці цябе, і справы ягоныя вельма добрыя табе:
5 Ён паддаваў у небясьпечнасьць душу сваю, і паразіў Пілішчаніна, і СПАДАР учыніў вялікае выбаўленьне ўсяму Ізраелю; ты бачыў і цешыўся; чаму ж ты хочаш ізграшыць супроці нявіннае крыві, каб зрабіць сьмерць Давіду бяз прычыны?»
6 І паслухаў Саўла голасу Ёнафановага, і прысяг Саўла: «Жыў СПАДАР! не памрэць».
7 І гукнуў Ёнафан Давіда, і паведаміў яму Ёнафан усі словы гэтыя, і прывёў Ёнафан Давіда да Саўлы, і ён быў пры ім, як учорах а заўчора.
8 І ўзноў пачалася вайна, і вышаў Давід, і вышаў зь Пілішчанмі, і паразіў іх вялікаю паразаю, і яны ўцяклі ад яго.
9 І быў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён сядзеў у доме сваім, і дзіда ягоная была ў руццэ ў яго, а Давід граў рукою сваёю.
10 І шукаў Саўла прыбіць Давіда дзідаю да сьцяны, але Давід адхінуўся ад Саўлы, і дзіда выцяла ў сьцяну; Давід жа ўцёк і ўратаваўся тае ночы.
11 І паслаў Саўла слугаў да дому да Давіда, каб сьцерагчы яго й забіць нараніцы. І сказала Давіду Міхала, жонка ягоная, кажучы: «Калі ты не ўратуеш душы свае гэтае ночы, то заўтра будзеш забіты».
12 І ўзяла Міхала абразы, і палажыла іх у ложак, і палажыла падушку з казінае поўсьці на ўзгалоўе, і накрыла адзежаю.
13 І спусьціла Міхала Давіда з акна, і ён пайшоў, і ўцёк, і ўратаваўся.
14 І паслаў Саўла слугаў, узяць Давіда, але сказала: «Ён хворы».
15 І паслаў Саўла слугаў, агледзець Давіда, кажучы: «Прынясіце яго да мяне на пасьцелі, каб забіць яго».
16 І прышлі пасланцы, і вось, у ложку абразы з падушкаю з казінае поўсьці на ўзгалоўю.
17 І Саўла сказаў Міхале: «Чаму ты ашукала мяне і адпусьціла злосьніка майго, каб ён уцёк?» І сказала Міхала Саўлу: «Ён сказаў імне: "Адпусьці мяне, нашто імне забіць цябе?"»
18 І ўцёк Давід, і ўратаваўся, і прышоў да Самуйлы да Рамы, і сказаў яму ўсе, што ўчыніў яму Саўла. І пайшоў ён із Самуйлам, і жылі яны ў Наёфе.
19 І наказалі Саўлу, кажучы: «Вось, Давід у Наёфе ў Раме».
20 І паслаў Саўла слугаў сваіх, узяць Давіда, і абачылі яны груд прарокаў праракаючых, і Самуйла на чале іх, і быў на слутах Саўлавых Дух Божы, і праракалі таксама й яны.
21 Наказалі Саўлу, і ён паслаў іншых пасланцоў, і праракалі таксама й гэтыя. І паслаў Саўла слугаў яшчэ трэйцім наваратам, і праракалі таксама й гэтыя.
22 І пайшоў таксама ён да Рамы, і дайшоў да вялікага вадазбору, каторы ў Сэсе, і папытаўся, кажучы: «Ідзе Самуйла а Давід?» І сказалі: «Вось, у Наёфе ў Раме».
23 І пайшоў ён туды да Наёфу ў Раме, і быў на ім, таксама на ім, Дух Божы, і ён пайшоў, ідучы й праракаючы, пакуль ня прышоў да Наёфу ў Раме.
24 І зьняў ён, таксама ён, адзецьці свае, і праракаў таксама ён перад Самуйлам, і паўшы, быў голы ўвесь тый дзень і ўсю ноч; затым кажуць: «Няго ж і Саўла ў прароках?»


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.