Да эфэсцаў 6 глава

Ліст да эфэсцаў сьвятога Паўла апостала
Пераклад П. Татарыновіча → Толкования Августина

Пераклад П. Татарыновіча

1 Дзеці, слухайце пабожна бацькоў сваіх, бо гэта справядліва.
2 Шануй бацьку твайго і матку — гэта першае прыказанне з азарочаннем:
3 каб табе добра шчасьціла ды каб доўга жыў на зямлі.
4 А і вы, бацькі, не радзрадняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у послусе ды пабожным уразумлянні.
5 Слугі, будзьце паслухмянымі сваім гаспадаром сёсьветным з боязьзю й пашанай у прастаце сэрца вашага, моў Хрыстусу,
6 не для вока толькі служачы й прыпадабання людзям, але як Хрыстусавы слугі, шчыра выконваючы волю Божую,
7 ахвотна паслугуйце, як Богу, а ня людзям;
8 сьведамыя таго, што кажны, ці слуга ці вольны, за выкананае дабро атрымае сваё ад Госпада.
9 І вы, гаспадары, рабеце ім тое самае, лагодзьце суровасьць, памятаючы, што як над імі, так і над вамі ёсьць Усегаспадар на небе, ў якога няма прыстароннасьці да асобаў.
10 На апошку, браты, мацнейце вы Госпадам і магутнасьцю сілы ягонай;
11 прыадзеньцеся ў зброю Божую, каб маглі вы даць адпор хітрунствам дзьябла;
12 мы бо змагаемся не проці крыві й цела, а проці зьверхніцкіх моцаў, проці сьветаўлады цемры гэтага веку, проці духаў назласьці ў паднебных прасторах.
13 Вось чаму вазьмеце ўсезброю Божую, каб у ліхім дню маглі вы процістаяць і, ўсё перамогшы, устаяць.
14 Стойце, восьжа, падперазаўшы паясьніцы вашыя праўдаю й ахінуўшыся броняй справядлівасьці,
15 ды абуўшы ногі ў гатовасьць дабравешчання міру-згоды;
16 а надусё вазьмеце шчыт веры, якім здолееце гасіць усе вагністыя стрэлы ліхога;
17 і прылбіцу збаўлення вазьмеце, і меч духоўны, якім ёсьць слова Божае.
18 Малецеся заўсёды ў духу ўсякай формай малітвы і благання; таго пільнуючыся вытрывала, просячы за ўсіх сьвятых
19 дый за мяне, каб, як адкрыю мае вусны, дана мне была мова да сьмелага абвяшчання тайніцы Эванэліі,
20 для якое паольства я выконываю ў аковах, каб я гаварыў аб ёй адважна, як мне належыцца.
21 А каб і вы ведалі што дзеецца зы мною ды што раблю, аб гэтым усім паведаміць вас Тыхік, брат мілы і слуга верны ў Хрыстусе,
22 якога я паслаў да вас натое, каб вы даведаліся аб нас ды каб пацешыў сэрцы вашыя.
23 Спакой братом і любасьць зь вераю ад Бога Айца і Усеспадара Езуса Хрыстуса.
24 Ласка з усімі непахісна любячымі Збавіцеля нашага Езуса Хрыстуса. Амэн.

Толкования Августина

К этой главе нет комментариев.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.