Псальмы 6 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Учебной Библии МакАртура

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Кіраўніку хору: на васьміструнным. Псальм Давідавы.
2 Ягова! дакарай мяне ня ў гневе Тваім і ня ў ярасьці Тваёй карай мяне!
3 Зьлітуйся нада мною, Ягова, бо я нямоглы; вылячы мяне, Ягова, бо трымцяць косьці мае,
4 І душа мая надта ўстрывожана. А Ты, Ягова, дакуль?
5 Агляніся, Ягова, вызвалі душу́ маю, выратуй мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!
6 Бо ў сьмерці няма́ памята́ньня аб Табе, і ў магіле хто будзе Цябе славіць?
7 Змучыўся я ад стагнаньняў маіх; штоноч пла́чу я на ложку маім і паліваю сьлязьмі пасьцель маю.
8 Ад тугі запала вока маё, састарэлася ад мноства перасьледавацеляў маіх.
9 Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы! Бо Ягова чуе голас плачу майго.
10 Ягова чуе маленьне маё; Ягова прыймае малітву маю.
11 Асаромленымі будуць усе ворагі мае ды моцна адпіхнутымі: яны павернуцца назад і у міг будуць асаромлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.