Псальмаў 6 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Учебной Библии МакАртура

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Кіраўніку хору. Для струнных іструментаў. На актаву. Псальм Давідаў.
2 Госпадзе, не выкрывай мяне ў гневе Тваім, і не асуджай мяне ў абурэнні Тваім.
3 Пашкадуй мяне, Божа, бо я кволы; ацалі мяне, Божа, бо трасуцца косці мае.
4 І душа мая надта ўстрывожана, а Ты, Госпадзе, дакуль жа?
5 Павярніся, Госпадзе, вызвалі душу маю; уратуй мяне дзеля міласэрнасці Тваёй.
6 Бо не ёсць у смерці той, хто помніць Цябе, а ў пекле хто ж будзе Цябе славіць?
7 Замучыўся я ў стагнанні маім, штоноч абмываў я ложак свой, слязьмі сваімі пасцель сваю паліваў.
8 Змарнела ў жальбе вока маё, састарэў я сярод усіх непрыяцеляў маіх.
9 Адступіцеся ад мяне ўсе тыя, што чыніце злачынства, бо Госпад пачуў голас плачу майго.
10 Госпад пачуў маленне маё, бо прыняў Госпад малітву маю.
11 Хай жа пасаромяцца і будуць моцна стурбаваныя ўсе непрыяцелі мае; няхай навернуцца і пасаромяцца вокамгненна.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.