Псальмаў 5 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Учебной Библии МакАртура

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Кіраўніку хору. На флейце. Псальм Давідаў.
2 Словы мае пачуй, Госпадзе; зразумей стагнанне маё,
3 узваж на голас клічу майго, Валадару мой і Божа мой! Бо я малю Цябе, Госпадзе:
4 раніцаю выслухай голас мой; раніцаю стану я перад Табою і буду чакаць.
5 Бо Ты не такі Бог, якому падабалася б несправядлівасць, ліхі не паселіцца пры Табе,
6 і несправядлівыя не застаюцца перад вачамі Тваімі. Ненавідзіш Ты ўсіх, што чыняць беззаконнасць,
7 выгубіш усіх, якія гавораць няпраўду; мужам, прагным крыві і крывадушным, брыдзіцца Госпад.
8 А я вось у мностве міласэрнасці Тваёй увайду ў дом Твой; пакланюся святому храму Твайму ў страху Тваім.
9 Вядзі мяне ў справядлівасці Тваёй дзеля ворагаў маіх, выраўняй дарогу Тваю перад маімі вачамі.
10 Бо ў вуснах іх няма праўды, сэрца іх — пастка, горла іх — магіла адкрытая, робяць ліслівымі яны языкі свае.
11 Асудзі іх, Божа; хай прападуць ад задум сваіх; дзеля мноства злачынстваў іх выгані іх, бо яны ўгнявілі Цябе, Госпадзе.
12 Пацешацца ўсе, што спадзяюцца на Цябе, будуць радавацца яны вечна. І ўмацуеш іх, і будуць ганарыцца Табою тыя, якія мілуюць імя Тваё.
13 Бо Ты дабраслаўляеш справядлівага, Госпадзе, і добразычлівасцю, быццам шчытом, асланяеш яго наўкола.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.