Псалтыр 5 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Учебной Библии МакАртура

Пераклад Яна Станкевіча

1 Кіраўніку хору, на флейтах. Псальма Давідава.
2 Нахіні вуха, СПАДАРУ, да словаў маіх, разглядай размышляньне мае.
3 Прыслухайся да голасу галашэньня майго, Каролю мой а Божа мой, бо да Цябе малюся.
4 СПАДАРУ, нараніцы Ты чуеш голас мой; нараніцы я прыгатуюся да Цябе й буду выглядаць;
5 Бо Бог, каторы ня любуецца ў ліху, ё Ты; ліха ня жывець у Цябе.
6 Ня стануць хвалькі перад ачыма Тваімі; Ты ненавідзіш усіх ліхадзеяў.
7 Ты губіш гукаючых ману; крыві а ізрадлівасьці брыдзіцца СПАДАР.
8 А я ў множасьці ласкі Твае ўвыйду ў дом Твой, пакланюся ў кірунку сьвятыні сьвятасьці Твае ў боязьні Тваёй.
9 СПАДАРУ, вядзі мяне ў справядлівасьці Сваёй з прычыны цікуючых на мяне; выпрастай перад імною дарогу Сваю;
10 Бо нямаш у роце кажнага ізь іх вернасьці, нутр іхны — ліха, гроб адчынены — грытанка іхная, язык свой яны робяць гладкім.
11 Абвінуй іх, Божа! няхай яны загінуць ад сваіх замераў; за шмат выступаў іхных адхіні іх, бо яны збунтаваліся супроці Цябе.
12 І ўзрадуюцца ўсі спадзяючыя на Цябе, вечна будуць весяліцца, і Ты будзеш крыць іх; і будуць захапляцца Табою любячыя імя Твае;
13 Бо Ты, СПАДАРУ, дабраславіш справядлівых; як шчытам, акружаеш іх зычлівасьцяй.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.