Псальмы 5 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Учебной Библии МакАртура

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Кіраўніку хору: на трубах. Псальм Давідавы.
2 Выслухай словы мае, Госпадзе, зваж на ўздыханьні мае.
3 Пачуй гучны крык мой, Цару мой і Божа мой, бо да Цябе малюся.
4 Спазаранку пачуй, Госпадзе, голас мой; удосьвіткі стану перад Табою і буду спадзявацца.
5 Бо Ты Бог, якому недаспадобы бяспраўе; злому нельга быці пры Табе!
6 Свавольнікі ня ўстояць перад вачыма Тваімі; усіх злачынцаў Ты ненавідзіш.
7 Ты выгубляеш ілжывых; крыважаднымі й круцялямі брыдзіцца Госпад.
8 Але я, праз вялікую ласку Тваю, увайду да дому Твайго і — ў баязьні Тваёй — пакланюся Сьвятыні Тваёй.
9 Госпадзе, вядзі мяне ў справядлівасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой прада мною.
10 Бо нямашака шчырасьці ў вуснах іхніх; іх сэрца — распуста; горла іх — магіла расчыненая; язык у іх — падлыжны.
11 Засудзі іх, Божа! Няхай скрышацца ад імкненьняў сваіх! За множства праступкаў адкінь Ты іх, бо супраць Цябе збунтаваліся.
12 Ды няхай радуюцца ўсё, што на Цябе спадзяюцца; няхай весяляцца навекі, бо Ты іх бароніш; і хай узрадуюцца Табою, што мілуюць імя Тваё.
13 Бо Ты багаслаўляеш пабожных, Госпадзе, і ласкай Тваёю, бы шчытом, засланяеш.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.