Псальмы 108 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Сабілы і Малахава → Новый Библейский Комментарий

Пераклад Сабілы і Малахава

1 Песьня. Псальм Давідавы.
2 Сапраўды, гатовае сэрца маё (і) чэсьць мая, Божа. Я буду сьпяваць і іграць.
3 Паўстань псалтыр і гарпа! Я разбуджу сьвітаньне.
4 Я буду вызнаваць хвалу Табе, Ягова, між народаў, і пяяць Табе і славіць Цябе між плямёнаў,
5 бо вышэй за нябёсы Міласэрнасьць Твая, і Праўда Твая — да аблокаў.
6 Будзь узьнясёны над нябёсамі, Божа! І Слава Твая хай будзе над усёй зямлёй.
7 Так што каб былі вызвалены ўлюбляныя Твае, выратуй Ты Правіцай Тваёй і адкажы мне.
8 Прамовіў Бог у Сьвятасьці Сваёй: «Я ўзьвесялюся. Разьдзялю Сыхэм, і даліну Сукот абмераю.
9 Мой Галаад, Мой Манаса, і Яхрэм — крэпасьць Маёй Галавы; Юда — бэрла Маё.
10 Мааб — умывальная шаля Мая; на Адом кіну абутак Мой; над Пілістэяй Я буду радавацца».
11 Хто ўвядзе мяне да ўмацаванага места? Хто завядзе мяне да Адому?
12 Ці ня Ты, Божа, (Які) пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, з нашымі войскамі?
13 Дай нам дапамогу ва ўціску, бо чалавечая дапамога ёсьць марнота.
14 З Богам мы выявім магутнасьць, і Ён растопча нашых прыгнятальнікаў.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.