Святарская 6 глава

Кніга Святарская
Пераклад Чарняўскага 2017 → Толкования Августина

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Прамовіў Госпад да Майсея, кажучы:
2 «Душа, якая зграшыць і, дапусціўшы праступак перад Госпадам, адмовіцца аддаць блізкаму тое, што яму было дадзена на захаванне, або што яму было пазычана на веру, або адыме што-небудзь сілаю, або ўчыніць паклёп,
3 або знойдзе згубленую рэч і не прызнаецца, ды яшчэ і прысягне фальшыва ў чымсьці з усяго таго, у чым звычайна чалавек грашыць,
4 вось жа, хто так зграшыць і будзе вінаваты, хай аддасць ён усё тое, што забраў праз крадзеж або падман, або тое пазычанае, што не аддаў, або тое згубленае, што знайшоў,
5 або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і хай ён верне тое поўнасцю і дадасць пры тым пятую частку ўласніку, якому нанёс страту, у дзень складання ахвяры за праступак.
6 А за праступак хай ахвяруе ён Госпаду ягня без заганы са статка, паводле ацанення [твайго], на ахвяру аднагараджэння, і прывядзе яго да святара.
7 І ачысціць святар яго перад Госпадам, і будуць адпушчаны яму ўсе ўчынкі, якімі ён зграшыў».
8 Прамовіў Госпад Майсею, кажучы:
9 «Загадай Аарону і сынам яго: “Вось закон адносна ахвяры цэласпалення: хай яна спальваецца на вогнішчы ахвярніка ўсю ноч аж да раніцы, і агонь ахвярніка хай на ім гарыць.
10 Хай святар адзене шаты і льняную бялізну на цела сваё, і збярэ попел таго, што, паглынаючы, спаліў агонь, і высыпе каля ахвярніка.
11 Потым здыме з сябе папярэдняе адзенне, а на цела апране другое адзенне, ды вынесе попел за лагер на чыстае месца.
12 Агонь жа на ахвярніку будзе гарэць заўсёды і не будзе згасаць. Яго святар кожную раніцу хай падтрымлівае, падкладаючы дровы, і, складваючы ахвяру цэласпалення, хай зноў паліць тлушч ахвяр прымірэння.
13 Агонь гэты вечны, ён ніколі не будзе згасаць на ахвярніку.
14 Гэткі закон адносна ахвяры з ежы, якую прыносяць сыны Ааронавы перад абліччам Госпада перад ахвярнікам.
15 Святар возьме адтуль жменю мукі, палітай алеем, і ўсё кадзіла, пакладзенае на муку, ды спаліць гэта на ахвярніку на наймілейшы пах як напамін Госпаду.
16 Рэшту ж мукі хай з’ядуць Аарон з сынамі сваімі, а хлеб прэсны хай ядуць на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы хай ядуць яе.
17 Таму вось не пячыце хлябоў квашаных, бо гэта іх частка, якую Я даю з Маіх ахвяр агнявых. Гэта ахвяра найсвяцейшая, як ахвяра за грэх і за праступак.
18 Толькі мужчыны з патомства Аарона будуць яе есці. Гэта закон вечны для вашых пакаленняў адносна агнявых ахвяр Госпаду. Кожны, хто да іх дакранецца, будзе асвечаны”».
19 Далей прамаўляў Госпад Майсею, кажучы:
20 «Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў яго, якую павінны яны складаць Госпаду ў дзень іх памазання. Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзесятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе раніцай і палову — вечарам.
21 Яна павінна быць прыгатавана на патэльні, скропленай алеем. Прынясеш яе цёплую і ахвяруеш яе падзеленую на кавалкі, ахвяру на наймілейшы пах Госпаду.
22 Святар, памазаны на месца бацькі свайго, зробіць гэта. Гэта закон вечны. Усё павінна быць спалена для Госпада.
23 Бо кожная хлебная ахвяра святароў будзе спалена агнём, ды ніхто не будзе есці яе».
24 Зноў прамаўляў Госпад да Майсея, кажучы:
25 «Скажы Аарону і сынам яго: “Такі вось закон адносна ахвяры за грэх: яна павінна забівацца перад Госпадам на тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпалення: гэта справа святая.
26 Святар, які будзе складаць ахвяру за грэх, хай есць яе на святым месцы, на панадворку палаткі сустрэчы.
27 Кожны, хто дакранецца да яе мяса, будзе асвечаны. А калі кроўю яе будзе апырскана адзенне, то апырсканае хай будзе абмыта вадой на святым месцы.
28 А гліняны посуд, у якім мяса гатавалася, трэба разбіць, а калі посуд медны, хай ён будзе добра вышараваны і абмыты вадой.
29 Кожны мужчына са святарскага роду будзе есці яе, гэта святая рэч!
30 А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць у палатку сустрэчы для ачышчэння ў месцы святым, хай ніхто не есць, але хай паліцца яна агнём.

Толкования Августина

Стих 3

Если Христос снял с нас это тяжелейшее бремя многих забот: чтобы мы не обрезывались, не приносили в жертву животных, не отдыхали от необходимых дел каждую субботу и т.п., но имели об этом духовное понимание и, удалив все обозначающие образы, бодрствовали в свете самих дел, которые обозначаются (Ср. 4 и все пили одно и то же духовное питие: ибо пили из духовного последующего камня; камень же был Христос. 1Кор 10:4; 6 Итак, не будем спать, как и прочие, но будем бодрствовать и трезвиться. 1Фес 5:6; 13 Итак, бодрствуйте, потому что не знаете ни дня, ни часа, в который приидет Сын Человеческий. Мф 25:13), — то разве мы сможем сказать, что не к нам относится написанное, чтобы всякий, кто найдет что-либо чужое, потерянное, отдавал тому, кто потерял, и другое многое подобное, которым заповедано справедливо и праведно жить, и особенно сам Декалог, находящийся на этих двух каменных скрижалях, за исключением плотского соблюдения субботы, означающего духовное освящение и покой?

Против двух посланий пелагиан 3.10. CSEL 60:496.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.