Псальмаў 80 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Чарняўскага 2017 → Новый Библейский Комментарий

Пераклад Чарняўскага 2017

1 Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм.
2 Ты, што пасвіш Ізраэля, зважай! Ты, што вядзеш, бы авечку, род Язэпа; Ты, што сядзіш на херубіне,
3 заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.
4 Божа, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
5 Госпадзе Божа магуццяў, як доўга будзеш гневацца на малітву народа Твайго?
6 Накарміў Ты нас хлебам слёз і напаіў нас багата слязамі.
7 Зрабіў Ты нас прадметам спрэчак суседзяў нашых, і ворагі нашыя кпілі з нас.
8 Божа магуццяў, навярні нас, прасвятлі аблічча Тваё, і мы будзем збаўлены.
9 Перанёс Ты вінаград з Егіпта, выгнаў паганаў, а яго пасадзіў.
10 Ты ачысціў для яго месца, укараніў яго і ён напоўніў зямлю.
11 Пакрыліся горы ценем яго, а галінамі яго — кедры Божыя.
12 Працягнуў ён парасткі свае аж да мора, і аж да ракі — атожылкі свае.
13 Чаму ж разбурыў Ты агароджу яго, і абіраюць яго ўсе, што міма ідуць дарогай?
14 Падкапаў яго дзік з лесу, і адзінокі звер пааб’ядаў яго.
15 Божа магуццяў, навярніся, глянь з неба і пабач, і наведай гэты вінаграднік.
16 І заапякуйся тым, што насадзіла Твая правіца, і над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
17 Яго спалілі агнём і перакапалі; ад вымовы Тваёй яны загінуць.
18 Хай будзе рука Твая над чалавекам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў для Сябе.
19 Ужо больш не адступімся ад Цябе, Ты ажывіш нас, і імю Твайму будзем усклікаць.
20 Госпадзе, Божа магуццяў, навярні нас і акажы нам спагаднасць, і будзем збаўлены.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.