Псальмы 13 псалом

Кніга Псальмаў
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Новый Библейский Комментарий

Пераклад Л. Дзекуць-Малея

1 Кіраўніку хору: Псальм Давідавы.
2 Дакуль, Госпадзе: ці навекі забудзеш мяне? Дакуль будзеш аблічча Сваё ўкрываць ад мяне?
3 Дакуль пеставаці мне сум у душы маёй, тугу ў сэрцы маім з дня ды на дзень? Дакуль вораг мой будзе мець нада мной перамогу?
4 Глянь і выслухай мяне, Госпадзе Божа мой! Прасьвятлі вочы мае, каб не заснуў я сном сьмяротным,
5 каб ня мог сказаці мой вораг: Я перамог яго! Каб перасьледавацелі мае ня ўзрадаваліся, калі пахіснуся.
6 Я-ж спадзяюся на ласку Тваю; цешыцца сэрца маё з помачы Тваяе. Хваліціму Госпада за дабро, што Ён мне зрабіў.


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.