Библия › Клышка › Да Каласянаў

Да Каласянаў

Павел, з волі Божай Апостал Хрыста Ісуса, і Цімафей, брат, — святым і верным у Хрысце [Ісусе] братам, што ў Калосах: ласка вам і мір ад Бога, нашага Бацькі, [і Госпада Ісуса Хрыста]. Дзякуем Богу і Бацьку Госпада нашага Ісуса Хрыста, заўсёды молячыся аб вас, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў, якую вы маеце да ўсіх святых праз надзею, падрыхтаваную вам на нябёсах, аб якой вы чулі раней у слове праўды дабравесця, якое дайшло да вас; як і ва ўсім свеце, яно жыве, прыносячы плод і ўзрастаючы, як і ў вас з таго дня, як вы пачулі і пазналі ласку Божую ў праўдзе, як навучыліся ад Эпафраса, нашага ўлюбёнага супрацоўніка, які ёсць верны слуга Хрыста для вас; які і паведаміў нам пра вашу любоў у Духу. Таму і мы з таго дня, як пачулі пра гэта, не перастаём маліцца за вас і прасіць, каб вы напоўніліся пазнаннем Яго волі ва ўсёй мудрасці і духоўным разуменні, каб пражыць годна Госпада, ва ўсім дагаджаючы Яму, прыносячы плод у кожнай добрай справе і ўзрастаючы ў пазнанні Бога, узмацняючыся ўсёю сілай праз магутнасць Яго славы для ўсялякай стойкасці і доўгацярплівасці з радасцю, дзякуючы [Богу і] Бацьку, што зрабіў нас здольнымі1 ўдзельнічаць у долі святых у святле; Які выбавіў нас ад улады цемры і перанёс у царства Сына Сваёй любові, у Якім мы маем выкуп [праз Яго кроў], дараванне грахоў; Які ёсць вобраз нябачнага Бога, Першародны кожнага стварэння; таму што ў Ім былостворана ўсё: на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці троны, ці панаванні, ці начальствы, ці ўлады — усё праз Яго і дзеля Яго створана; і Ён ёсць перад усім, і ўсё існуе ў Ім, і Ён ёсць Галава Цела — царквы; Ён пачатак, Першародны з мёртвых, каб ва ўсім Ён меў першынство, таму што было патрэбна Богу, каб у Ім пасялілася ўся паўната і каб праз Яго прымірыць з Сабою ўсё, усталяваўшы мір Крывёю Яго крыжа — праз Яго — як тое, што на зямлі, так і тое, што ў нябёсах. І вас, што былі некалі адчужанымі і ворагамі ў розуме з-за ліхіх учынкаў, Ён цяпер прымірыў у чалавечым Яго целе праз смерць, каб паставіць вас святымі, беззаганнымі і бездакорнымі перад Сабою, калі ж вы сапраўды застаяцеся ў веры цвёрда і непарушна і не адступаеце ад надзеі дабравесця, якое вы чулі, якое было абвешчана ўсялякаму стварэнню пад небам, слугою якога зрабіўся я, Павел. Цяпер я радуюся ў [маіх] пакутах за вас і дапаўняю нястачу скрухаў Хрыстовых у маім целе за Яго Цела, якое ёсць Царква, слугою якой я зрабіўся паводле домакіравання Божага, дадзенага мне для вас, каб завяршыць слова Божае, таямніцу, схаваную ад вякоў і пакаленняў; а цяпер адкрытую Яго святым, якім Бог захацеў адкрыць, якое ёсць багацце славы гэтай таямніцы сярод язычнікаў, якая ёсць Хрыстос у вас — надзея славы; Якога мыабвяшчаем, настаўляючы на розум кожнага чалавекаі навучаючы кожнага чалавека ва ўсёй мудрасці, каб прадставіць кожнага чалавека дасканалым у Хрысце [Ісусе], дзеля таго я і працую, змагаючыся Яго сілаю, якая магутна дзейнічае ўва мне.

Бо я хачу, каб вы ведалі, якая барацьба ў мяне за вас і за тых, хто ў Лаадыкіі [і Гіераполі] і за ўсіх тых, якія не бачылі майго аблічча ў целе, каб іх сэрцы былі суцешаны, так каб яны былі паяднаны ў любові, і да ўсяго багацця поўнага разумення, да пазнання таямніцы Бога [і Бацькі і] Хрыста, у Якім схаваны ўсе скарбы мудрасці і патаемныя веды. Гэта я кажу, каб ніхто не звёў у зман вас нібыта пераконлівымі словамі. Бо хоць целам мяне і няма, але духам я з вамі, радуючыся і бачачы ваш парадак і цвёрдасць вашай веры ўХрыста. Дык як вы прынялі Хрыста, Ісуса Госпада, так і жывіце ў Ім, укараніўшыся і ўзводзячы сваё жыццё ў Ім і ўмацоўваючыся ў веры, як вы былі навучаны, перапоўненыя ўдзячнасцю. Глядзіце, каб хто не звёў вас філасофіяй і пустым падманам паводле чалавечага падання, паводле стыхіяў свету, а не паводле Хрыста; бо ў Ім цялесна жывеўся паўната Боства, і вы маеце паўнату ў Ім, Які ёсць Галава ўсякага начальства і ўлады; у Ім вы і абрэзаныбылі нерукатворным абразаннем, скінуўшы чалавечае цела ў абразанні Хрыстовым. пахаваныя разам з Ім у хрышчэнні, у якім вы былі ўваскрэшаныз Ім праз веру ад дзеяння Бога, які ўваскрэсіў Яго з мёртвых; і вас, мёртвых у правінах і ў неабразанні вашага цела, Ён ажывіў вас разам з Ім, дараваўшы нам усе правіны. Ён сцёр даўгавы запіс на нас знаказамі, які быў супроць нас, і Ён забраў яго з нашага асяроддзя, прыбіўшы цвікамі ягода крыжа; скінуўшы начальства і ўлады, Ён выставіў іх напаказ, трыумфуючы над імі ў крыжы. Дык няхай ніхто не судзіць вас за яду і піццё, ці што да свята, ці новамесячча, ці суботы; гэта ёсць цень будучыні, а цела — Хрыстова. Няхайніхто не ашукае вас сваёю самавольнаю пакорамудрасцю і служэннем Анёлаў, важнічаючы тым, што ён бачыў, дарэмна фанабэрачыся сваім цялесным розумам і не трымаючыся Галавы, з якой усё Цела, суставамі і звязкамі злучанае і змацаванае, расце ростам Божым. Калі вы памерлі з Хрыстом для2 стыхіяў свету, чаму вы, як бы жывучы ў свеце, падпарадкоўваеце сябе пастановам: «Не чапай, не еж, не руш» — што ўсё на шкоду пры ўжыванні, — паводле чалавечых запаведзяў і вучэнняў? Гэта ўсё мае толькі выгляд мудрасці ў самавольным служэнні, і пакорамудрасці, і бязлітаснасці да цела, — не ў якой-небудзь пашане да заспакаення цела.

Дык калі вы былі ўваскрэшаны разам з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога; думайце аб тым, што ўгары, не аб тым, што на зямлі. Бо вы памерлі, і ваша жыццё схавана з Хрыстом у Богу; калі з’явіцца Хрыстос, ваша жыццё, тады з’явіцеся і вы з Ім у славе. Дык умярцвіце [вашы] члены, што на зямлі: распусту, нечысціню, юр, ліхую пажадлівасцьі хцівасць, якая ёсць ідалапаклонства. з-за якіх прыходзіць гнеў Божы на сыноў непакорлівасці. У чым і вы калісьці хадзілі, як жылі ў гэтым3; але цяпер і вы адкладзіце ўсё гэта: гнеў, раз’юшанасць, злосць, зневажанне, брыдкаслоўе з вашых вуснаў; не хлусіце адзін аднаму, зняўшы з сябе старога чалавека з яго ўчынкамі і адзеўшыся ў новага чалавека, які абнаўляецца ў пазнанне паводле вобраза Таго, Хто стварыў яго, дзе няма эліна і іудзея, абразання і неабразання, варвара, скіфа, раба, свабоднага, а ўсё і ва ўсім — Хрыстос. Дык апраніцеся, як выбранцы Божыя — святыя і ўлюбёныя — у міласэрнасць, дабрыню, пакорамудрасць, лагоднасць, доўгацярплівасць, падтрымліваючы адзін аднаго і выбачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае скаргу; як і Госпад4 дараваў вам, так і вы даруйце. А па-над усім гэтым апраніцесяў любоў, якая — сувязь дасканаласці. І няхай мір Хрыста5 гаспадарыць увашых сэрцах, у які вы былі і пакліканы ў адным целе; і будзьце ўдзячныя. Няхай слова Хрыстова багата жыве ў вас ва ўсёй мудрасці, навучайце і настаўляйце адзін аднаго псалмамі, гімнамі, духоўнымі песнямі, у ласцы спяваючы ў вашых сэрцах Богу6; І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабіце ў імя Госпада Ісуса, дзякуючы праз Яго Богу Бацьку. Жонкі, падпарадкуйцеся [сваім] мужам, як належыць у Госпадзе. Мужы, кахайце [сваіх] жонак і не будзьце суровыя да іх. Дзеці, слухайцеся бацькоў ва ўсім, бо гэта даспадобы Госпаду. Бацькі, не раздражняйце вашых дзяцей, каб яны не заняпалі духам. Рабы, слухайцеся ва ўсім цялесных гаспадароў, нез паказной паслужлівасцю, як тыя, хто дагаджаюць людзям, а ў шчырасці сэрца, баючыся Госпада. Што ні рабілі б вы, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей, ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ва ўзнагароду спадчыну, бо Вы служыце Госпаду Хрысту: бо той, хто робіць няправедна, атрымае тое, што зрабіў няправедна, у Яго няма аглядак на асобы.

Гаспадары, абыходзьцеся з рабамі справядліва і роўна, ведаючы, што і ў вас ёсць Гаспадар у небе. Будзьце настойлівыя ў малітве, і нядрэмныя ў ёй з падзякаю, молячыся адначасова і за нас, каб Бог адчыніў нам дзверы для слова, каб абвяшчаць таямніцу Хрыстову, з-за якой я і зняволены, каб я адкрыў яе, як трэба мне абвяшчаць. Абыходзьцеся мудра з тымі, што да нас не належыць, выкарыстоўваючы кожную хвіліну7. Ваша слова няхай заўсёды будзе з ласкаю, прыпраўленае соллю, каб вы ведалі, як трэба вам адказваць кожнаму. Аб усім, што да мяне, скажа вам Тыхік, улюбёны брат і верны слуга і супрацоўнік разамса мною ў Госпадзе, якога я паслаў да вас якраз дзеля гэтага, каб вы даведаліся пра нас і каб ён суцешыў вашы сэрцы, з Анісімам, верным і ўлюбёным братам, які з вашых. Яны раскажуць вам пра ўсё, што тут. Вітае вас Арыстарх, вязень разам са мною, і Марк, стрыечны брат Варнавы, (пра якога вы атрымалі наказ: калі прыйдзе да вас, прыміце яго), і Ісус, называны Юстам; яны адзіныя з абрэзаных мае супрацоўнікі для царства Божага, што сталі мне ўцехаю. Вітае вас Эпафрас з вашых, слуга Хрыста Ісуса, які заўсёды змагаецца за вас у малітвах, каб вы стаялі дасканалыя і напоўненыя перакананасцю ва ўсёй волі Божай. Боя сведчу пра яго, што ён мае вялікую рупнасць аб вас і тых, хто ў Лаадыкіі і тых, хто ў Гіераполі. Вітае вас Лука, улюбёны доктар, і Дымас. Вітайце братоў у Лаадыкіі, і Німфаса, і яго хатнюю царкву. А калі гэты ліст будзе прачытаны ў вас, зрабіце так, каб ён быў прачытаны і ў царкве лаадыкійцаў, а тое, што з Лаадыкіі, каб і вы прачыталі. І скажыце Архіпу: «Глядзі за служэннем, якое ты прыняў у Госпадзе, каб ты яговыконваў». Прывітанне — маёю рукою, Паўлавай. Памятайце пра мае кайданы. Божая ласка няхай будзе з вамі. [Амін].


Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014



2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.